Зборнік твораў «Другое чытанне для дзяцей беларусаў»

Анатацыя

Факсімільнае выданне 1982 г. Вершы і проза (байкі вершаваныя, казкі ў прозе). Прызначана для навучання дзяцей чытанню. Зборнік мае вялікае пазнавальнае значэнне. Раздзелы прысвечаны розным порам года, жыццю і побыту вёскі. Змешчаны таксама аўтарскія апрацоўкі казак пра жывёл і сацыяльна-бытавых, вершы і байкі.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 15106)

Цытата

"Чалавек — тое ж Божае стварэнне, толькі самае разумнае між усімі, і кожнае стварэнне мае такое ж права на жыццё, як чалавек. І той чалавек, каторы адбірае права гэта ад другіх уніжае сам сябе. Дык не адбірайце ж, дзеці, таго права, каторае дано і вам, і іншаму стварэнню Божага свету. Ніколі не марнуйце чужога жыцця і шчасця."

("Якую карысць прыносяць нам птушкі?". [1906-1908 гг.])