Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Браніслава Эпімах-Шыпілу

Браніслаў Эпімах-Шыпіла і Янка Купала

Зборнік вершаў Янкі Купалы “Жалейка” (вокладка).
Рэдактар Б. Эпімах-Шыпіла.
г. Санкт-Пецярбург. Друкарня К. Пянткоўскага. 1908 г.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 10077)
Спасылка на дакумент
Ліст Янкі Купалы да Б. Эпімах-Шыпілы з просьбай дапамагчы ўладкавацца ў бібліятэку ў Пецярбургу.
г. Вільня — г. Санкт-Пецярбург. 21 лістапада 1909 г.
Рукапісная копія 1939 г. Л. Бэндэ.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 558, арк. 3-3 адв.)
Спасылка на дакумент
Ліст Уладзіміра Самойлы, літаратурнага крытыка, публіцыста, філосафа, да Б. Эпімах-Шыпілы з просьбай дапамагчы Янку Купалу і апекавацца ім у творчасці, вучобе і працы.
г. Мінск — г. Санкт-Пецярбург. 2 снежня 1909 г.
Машынапісная копія. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 6, воп. 1, спр. 1008, арк. 1-2)
Спасылка на дакумент
Верш Янкі Купалы «Прафесару Б. Эпімах-Шыпілу з Новым 1910 годам» (снежань 1909 г.).
Друкаванае. Зборнік Янкі Купалы «Гусляр». 1910 г. С. 57.
На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, КП 6952, 1КН-781)
Спасылка на дакумент
Верш Янкі Купалы «Прафесару п. Б. Эпімах-Шыпілу (З прычыны пажару ў яго маёнтку)» (1910 г.).
Друкаванае. Часопіс «Беларусь». 1947. № 6. С. 6.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
Ліст Б. Эпімах-Шыпілы да Льва Клейнбарта, літаратурнага крытыка, публіцыста, даследчыка, пра першыя гады яго асабістых і творчых кантактаў з Янкам Купалам (фрагмент).
г. Мінск — г. Ленінград. 23 кастрычніка 1928 г.
Машынапісная копія 1930-1940-х гг. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 1008, арк. 3-5)
Спасылка на дакумент
Ліст Янкі Купалы да Б. Эпімах-Шыпілы з падзякай за дасылку часопіса «Маладая Беларусь», аб напісанні п’есы «Паўлінка», аб задуме паэмы «Рагнеда» і інш.
сядзіба Акопы Мінскай губерні — г. Санкт-Пецярбург. 5 чэрвеня 1912 г.
Рукапісная копія Л. Бэндэ. 1939 г.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 558, арк. 4, 4адв., 5)
Спасылка на дакумент
Верш Янкі Купалы «Паляўнічы і пара галубкоў» (Легенда з індыйскай кнігі «Магабгарата»), прысвечаны Б. Эпімах-Шыпілу (1910 г.) (урывак).
Друкаванае. Зборнік Янкі Купалы «Шляхам жыцця».
Пецярбург, «Загляне сонца і ў наша аконца». 1913. С. 179
(Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, КП 1825, 1КН-512)
Спасылка на дакумент
Янка Купала.
Фотарэпрадукцыя. Аўтограф Янкі Купалы.
1913 г.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 21, арк. 1)
Здымак
Верш Янкі Купалы «Светлай памяці Уладзіслава Эпімах-Шыпілы».
Друкаванае. Газета «Наша ніва». 1914. 16 мая.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
Ліст Янкі Купалы да Б. Эпімах-Шыпілы аб магчымасці выплаты ганарару за зборнік «Шляхам жыцця» і аб цяжкім матэрыяльным становішчы.
г. Вільня — г. Санкт-Пецярбург. 28 верасня 1914 г.
Рукапісная копія 1939 г. Л. Бэндэ.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 558, арк. 5адв., 6, 6 адв., 7, 7 адв.)
Спасылка на дакумент
Згадванне Янкі Купалы пра захаванне арыгіналаў яго вершаў у Б. Эпімах-Шыпілы.
Друкаванае. Паясненне Янкі Купалы да публікацыі яго вершаў пад рубрыкай «Недрукаваныя дарэвалюцыйныя творы». Часопіс «Полымя». 1929. № 2. С. 54.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
Згадка Янкі Купалы пра значэнне ў яго жыцці Б. Эпімах-Шыпілы.
Друкаванае. «З аўтабіяграфічных матэрыялаў». Часопіс «Полымя». 1946. № 6. С. 124.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
Ліст Янкі Купалы да Б. Эпімах-Шыпілы па творчых і службовых пытаннях, аб неабходнасці пераезду Эпімах-Шыпілы ў Мінск.
г. Мінск — г. Петраград. 3 красавіка 1919 г.
Фотакопія рукапісу. Аўтограф Янкі Купалы (Івана Луцэвіча)
(Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, НД 180)
Спасылка на дакумент
Ліст Янкі Купалы да Б. Эпімах-Шыпілы аб сваіх жыццёвых турботах, прыязных адносінах да Эпімах-Шыпілы, перасылцы яму часопісаў і кніг.
г. Мінск — г. Петраград. 20 верасня 1922 г.
Фотакопія рукапісу. Аўтограф Янкі Купалы (Івана Луцэвіча)
(Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, НД 181)
Спасылка на дакумент
Прывітанне Б. Эпімах-Шыпілы «Дарагому Янку Купалу» да 20-годдзя літаратурнай працы.
г. Ленінград. 1925 г.
Друкаванае. Зборнік «Народны паэт Беларусі». Мінск: выдавецтва Акадэміі навук БССР. 1962 г. С. 287-288.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 22840)
Спасылка на дакумент
Згадка беларускага літаратара Іларыёна Барашкі аб сустрэчы Янкі Купалы і Б. Эпімах-Шыпілы ў 1933 г. у Ленінградзе.
Друкаванае. Артыкул «Орлиные крылья». Газета «Советская Белоруссия». 1962. 7 ліпеня.
На рускай мове.
(НАРБ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент