З-над Іслачы, або Лекі на сон

Анатацыя

Гэта першая публікацыя твора, напісанага ў 1868 г. Сучасныя даследчыкі адносяць яго да жанру паэмы. Арыгінал паэмы на польскай мове знойдзены А. Мальдзісам у 1964 г. у Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. На апошняй старонцы рукапісу ёсць заўвага: "Канец 1-й часткі". Лёс другой часткі твора пакуль невядомы. Паэма створана ў лепшых традыцыях рамантычнай паэзіі. У ёй апяваецца жыццё старасвецкіх шляхецкіх засценкаў, якія адыходзяць пад наступам жорсткіх капіталістычных адносінаў, чые праявы ўвасабляе ў творы кулак Сабковіч.

Цытата

"Даўней мы тут жылі, гуляючы вясёла,
Бывала часта, што сяброў збярэцца кола,
Хоць мой дамок і цесны, сціплы, небагаты,
Аднак у ім з душою кожны быў прыняты.
Сярод вясёлых смехаў, дружнае гаворкі
Гулялі весела, пакуль не згаснуць зоркі.
Сягоння ўсё інакш, змяніліся і людзі,
Сягоння спекуляцыя — хто больш дабудзе —
Валодае людзьмі; нямецкія рахункі
Адносіны ўвялі ўжо ў іншыя кірункі.
Сягоння сэрца не шукай — яно ў манеце,
І пры сустрэчах — холад, як на белым свеце!
А край збяднеў, і каб здабыць кавалак хлеба,
Не раз крывавым потам аблівацца трэба.
Ды толькі слабы плача, як адчуе болі,
Не падае на духу той, хто сільнай волі!
Ды бог ласкавы! знойдзеш і ў ліп нашых ценю
Людзей, што хочуць сэрцам жыць, а не кішэнню.

(Пераклад Пятра Бітэля)