Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Браніслава Эпімах-Шыпілу

Культурна-асветніцкая дзейнасць і ўдзел у грамадска-палітычным жыцці

Праграма партыі Беларуская сацыялістычная грамада (першапачатковы варыянт).
[пачатак 1900-х гг.].
Надрукавана з арыгінала, які захоўваўся ў Б. Эпімах-Шыпілы. Фрагмент з кнігі Ф. Турука “Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белорусов”. Москва, 1921. Факсімільнае выданне. 1994 г. С. 86-87.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 16426)
Спасылка на дакумент
“Калядная пісанка” на 1904 г. Беларускі літаратурна-мастацкі альманах (1-я старонка).
Выдадзены нелегальна гектаграфічным спосабам у Санкт-Пецярбургу ў канцы 1903 г.
На беларускай мове лацінскім шрыфтам. Экслібрыс Б. Эпімах-Шыпілы.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр.1004, арк. 1)
Спасылка на дакумент
Пагадненне Браніслава Эпімах-Шыпілы, Вацлава, Юрыя і Сабіны Іваноўскіх, Уладзіслава Сталыгвы, Уладзіслава Калашэўскага, Вінцука Валейкі аб утварэнні беларускага выдавецкага таварыства “Загляне сонца і ў наша аконца”.
г. Санкт-Пецярбург. 5 мая 1906 г.
Копія. Друкаванае. На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 37, арк. 3-3 адв.)
Спасылка на дакумент
Зварот беларускага выдавецкага таварыства “Загляне сонца і ў наша аконца” да грамадскасці з заклікам аб удзеле ў супольнай працы і аказанні магчымай дапамогі, з пазначэннем хатняга адраса Б. Эпімах-Шыпілы.
г. Санкт-Пецярбург. [1906 г.].
Друкаванае.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 37, арк. 11)
Спасылка на дакумент
Паштоўка Б. Эпімах-Шыпілы ў рэдакцыю беларускай газеты “Наша ніва” з просьбай дасылаць нумары газеты не толькі рускімі, але і лацінскімі літарамі.
м. Ветрына Віцебскай губерні — г. Вільня. 22 ліпеня 1909 г.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы.
(БДАМЛМ, ф 3, воп. 1, спр. 71, арк. 7)
Спасылка на дакумент
Беларускі літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны альманах “Маладая Беларусь”. 1912. № 1, у падрыхтоўцы да выдання якога браў удзел Б. Эпімах-Шыпіла (вокладка).
г. Санкт-Пецярбург. Друкаванае.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 343)
Спасылка на дакумент
“Меморыя прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ канферэнцыі народаў” у г. Лазане (Швейцарыя). Дакумент, у распрацоўцы якога прымаў удзел Б. Эпімах-Шыпіла.
1916 г.
Друкаванае. На французскай мове.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 193, арк. 59, 59 адв., 60, 60 адв.)
Спасылка на дакумент
“Меморыя прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ канферэнцыі народаў” у г. Лазане (Швейцарыя).
Пераклад Б. Эпімах-Шыпілы з французскай мовы на беларускую.
1916 г.
Копія з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Друкаванае.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Спасылка на дакумент
Нататка Б. Эпімах-Шыпілы “Беларуская мова ў гімназіі” аб вывучэнни беларускай мовы ў гімназіі пры касцёле Святой Кацярыны ў Петраградзе.
Друкаванае. Газета “Вольная Беларусь” (г. Мінск). 1917. 30 кастрычніка.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
[Старонка вопісу бібліятэкі] Б. Эпімах-Шыпілы.
г. Санкт-Пецярбург. Да 1917 г. уключна.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 1429, арк. 1-1 адв.)
Спасылка на дакумент
Згадванне Антона Луцкевіча, грамадскага і палітычнага дзеяча, публіцыста, у артыкуле “Меморыял аб палажэнні ў Усходняй Беларусі” пра Б. Эпімах-Шыпілу як удзельніка беларускага нацыянальнага руху напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі.
г. Вільня. 3 красавіка 1918 г.
Машынапіс з аўтарскай праўкай. Аўтограф А. Луцкевіча.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 134, арк. 33-35)
Спасылка на дакумент
Ліст Янкі Станкевіча, студэнта Пражскага універсітэта, мовазнаўца, да Вацлава Ластоўскага, рэдактара беларускага літаратурнага часопіса “Крывіч”, аб перадачы Б. Эпімаху-Шыпілу нумароў часопіса праз Яўхіма Карскага (фрагмент).
г. Прага — г. Коўна. 11 чэрвеня 1924 г.
Рукапіс. Аўтограф Я. Станкевіча.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 256, арк. 105, 105 адв., 106)
Спасылка на дакумент
Адрасы падпісчыкаў, у тым ліку Б. Эпімах-Шыпілы, на беларускую грамадска-палітычную газету “Радавая Беларусь”, орган Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР (фрагмент).
г. Мінск. [1927 г.]
Друкаванае.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 62, арк. 3)
Спасылка на дакумент
Паштоўка Ангельска-польскага банка ў рэдакцыю заходнебеларускага сатырычнага часопіса “Маланка” аб пераводзе грошай Б. Эпімах-Шыпілу і квітанцыя аб пераводзе.
г. Варшава — г. Вільня – г. Мінск. 21 лютага 1927 г.
Друкаванае, рукапіс. На польскай мове.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 62, арк. 70 — 70 адв.)
Спасылка на дакумент
Нататка Б. Эпімах-Шыпілы “Няхай жыве маяк беларускай культуры” аб значэнні пераўтварэння Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) у Беларускую акадэмію навук.
Друкаванае. Выразка з газеты “Савецкая Беларусь”. 1928. 16 кастрычніка.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Спасылка на дакумент