Спіс безмаёнткавай і служылай па дварах шляхты Бабруйскага
павета, якая пры падачы рэвізскіх сказак не прадставіла доказаў, а пасля патлумачыла
сваю дваранскую годнасць. Пад № 37 паказаны: «Марцінкевіч Вікенцій Іванаў,
9 гадоў (так у дакуменце)… Гэты малалетні ў мінулым 1819 г. накіраваны яго маці
з Панюшкевіч у г. Санкт-Пецярбург пад апеку рымска-каталіцкіх цэркваў біскупа
Сестранцэвіча і зараз там знаходзіцца…». Ліпень 1821 г. На рускай мове. (НГАБ,
ф. 333, воп. 9, спр. 91, арк. 686) |
|
Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч — рэлігійны і культурны дзеяч,
вучоны, сваяк і выхавальнік В. Дуніна-Марцінкевіча. Партрэт. Фотарэпрадукцыя. (БДАМЛМ,
Бібліятэка электронных копій) |
|
Прашэнне В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі
сход аб пацвярджэнні яго дваранскага паходжання. 9 жніўня 1832 г. На польскай
мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча. (НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк.
1-1адв.) |
|
Пратакол Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб прызнанні
ў дваранскай годнасці роду Дуніных-Марцінкевічаў герба «Лебедзь» (урывак).
10 жніўня 1832 г. На польскай мове. (НГАБ, ф. 319, воп. 1, спр. 178, арк.
582) | |
Спіс дакументаў аб дваранскім паходжанні роду Дуніных-Марцінкевічаў,
складзены В. Дуніным-Марцінкевічам для прадстаўлення ў Мінскі дваранскі дэпутацкі
сход. 1834 г. На рускай мове. (НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк.
10-11) |
|
Прашэнне В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі
сход аб пацвярджэнні яго дваранскага паходжання і аб залічэнні да дваранскага
роду Дуніных-Марцінкевічаў сыноў Ігнація Марцінкевіча (роднага брата пісьменніка). 28
студзеня 1834 г. На польскай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча. (НГАБ,
ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 17) | |
Указ Урадавага Сената аб адмове зацвярджэння дваранскай годнасці
роду Дуніных-Марцінкевічаў. 25 лістапада1835 г. Копія. На рускай мове. (НГАБ,
ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 21-21адв.) |
|
Выпісь з метрычнай кнігі Мінскага Троіцкага касцёла аб хрышчэнні Эміліі,
дачкі В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў, якая нарадзілася 31 кастрычніка 1835 г.
1 ліпеня 1836 г. На польскай мове. (НГАБ, ф. 937, воп. 4, спр.10, арк. 23адв.)
| |
Выпісь з метрычнай кнігі Мінскага Троіцкага касцёла аб хрышчэнні Міраслава
Эдварда, сына В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў, які нарадзіўся 2 кастрычніка 1837
[1836?] г. 16 мая 1837 г. На польскай мове. (НГАБ, ф. 937, воп.
4, спр. 10, арк. 37) |
|
Прашэнне пісьмавода Дырэкцыі вучылішчаў Мінскай губернскай гімназіі В.
Дуніна-Марцінкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход аб пацвярджэнні дваранскага
паходжання роду Дуніных-Марцінкевічаў для вырашэння сямейных пытанняў. 11 жніўня
1838 г. На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча. (НГАБ, ф. 319,
воп. 2, спр. 2032, арк. 41)
|
|
Выпісь з метрычнай кнігі Мінскага Троіцкага касцёла аб хрышчэнні
Яўгеніі Эміліі, дачкі В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў, якая нарадзілася 25 снежня
[1838] г. 12 лютага 1839 г. На польскай мове. (НГАБ, ф. 937, воп.
4, спр. 10, арк. 71адв.) | |
Адносіна Мінскага губернскага праўлення ў Мінскі дваранскі дэпутацкі
сход аб абвяшчэнні ўказа Урадавага Сената прадстаўнікам роду Дуніных-Марцінкевічаў
аб зацвярджэнні іх у дваранскай годнасці. 2 мая 1839 г. На рускай мове. (НГАБ,
ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 43, 45) |
|
Выпісь з метрычнай кнігі Мінскага Троіцкага касцёла аб
хрышчэнні Зофіі Аліцыі, дачкі В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў, якая нарадзілася
12 сакавіка 1840 г. 21 ліпеня 1840 г. На польскай мове. (НГАБ, ф. 937,
воп. 4, спр. 10, арк. 92) | |
Прашэнне В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход
аб залічэнні да дваранскага роду Дуніных-Марцінкевічаў Ігнація Дуніна-Марцінкевіча
(роднага брата пісьменніка) і яго дзяцей (урывак). 10 кастрычніка 1841
г. На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча. (НГАБ, ф. 319, воп.
2, спр. 2032, арк. 56-56адв.) |
|
Пасямейны спіс двараніна В. Дуніна-Марцінкевіча. 1842 г. На рускай
мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча. (НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк.
59адв.-60) |
|
Выпісь з метрычнай кнігі Мінскага Троіцкага касцёла аб хрышчэнні
ў Мінску Цэзарыны, дачкі В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў, якая нарадзілася 16 жніўня
1841 г. 13 мая 1842 г. На польскай мове. (НГАБ, ф. 937, воп. 4, спр.
10, арк. 131адв.) |
|
Пашпарт В. Дуніна-Марцінкевіча, выдадзены канцылярыяй
Мінскага цывільнага губернатара. г. Мінск. 23 чэрвеня 1851 г. На рускай
мове. (НГАБ, ф. 159, воп. 1, спр. 1513, арк. 488) |
|
В. Дунін-Марцінкевіч з дачкой Камілай. [Пачатак 1860-х гг.] Фрагмент
фотаздымка В. Дуніна-Марцінкевіча ў групе інтэлігенцыі г. Мінска. Аўтар А. Прушынскі.
Фотарэпрадукцыя. (БДАКФФД, 0-127242) |
|
В. Дунін-Марцінкевіч. г. Мінск. [Пачатак 1860-х
гг.]. Партрэт. Фотадакумент. Аўтар А. Прушынскі. Копія. Унізе здымка аўтограф
Б. Эпімаха-Шыпілы на польскай мове. (БДАМЛМ,
ф. 66, воп. 1, спр. 1288, арк. 2) | |
Адносіна Мінскага ўпраўлення дзяржаўнай маёмасці ў Мінскі дваранскі дэпутацкі
сход аб прадастаўленні звестак аб Каміле Марцінкевіч, дачцэ Вікенція Дуніна-Марцінкевіча
з пазначэннм аб зацвярджэнні В. Дуніна-Марцінкевіча ў дваранскай годнасці. г.
Мінск. 15 сакавіка 1867 г. На рускай мове. (НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032,
арк. 196-196адв.) | |