Фонды замежных архіваў

Купалавы аўтографы зберагаюцца ў сховішчах многіх краін свету. Значная іх колькасць знаходзіцца ў Расіі

  • Архіве Расійскай акадэміі навук (фонд Я.Ф. Карскага)

  • Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва (фонд І. Белавусава)

  • Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі дом) Расійскай акадэміі навук (фонд Клейнбарта)

  • Інстытуце сусветнай літаратуры імя А.М. Горкага Расійскай акадэміі навук (фонд К. Накаракава)

  • Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу (фонд Галоўнага ўпраўлення па справах друку)

  • Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі ў Маскве (фонд Універсітэта імя А.Л. Шаняўскага)

  • Дзяржаўным архіве Смаленскай вобласці (фонд Смаленскага харчовага камбіната)

  • Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (машынапіс аўтабіяграфіі 1938 г.)

  • Навуковай бібліятэцы Маскоўскага ўніверсітэта (дарчы надпіс А.I.  Гагалінскаму на зборнік “Шляхам жыцця”)

  • Нацыянальнай бібліятэцы імя М. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу (лісты да М. Ісакоўскага)

  • Расійскім дзяржаўным літаратурным музеі ў Маскве (дарчы надпіс на 1-м томе Збору твораў 1928 г., падораным Д. Шырыну-ІОрэнеўскаму).

Значную частку дакументальнай Купаліяны маюць  навукова-культурныя ўстановы Украіны

  • Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва Украіны (ліст да П. Тычыны 1930 г.)

  • Інстытут літаратуры Акадэміі навук Украіны (лісты да Т. Масэнкі)

  • Львоўская навуковая бібліятэка Акадэміі навук Украіны імя В.С. Стафаніка (дароўныя надпісы на кнігах, падораных I.С. Свянціцкаму)

  • Дом-музей У. Караленкі ў Палтаве (дароўны надпіс на экземпляры зборніка “Жалейка”).

Каштоўныя дакументы Я. Купалы зберагаюцца ў Літве

  • Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы (фонд пракурора Віленскага акруговага суда)

  • Архіве літаратуры і мастацтва Літвы (аўтографы асобных вершаў і нататкі нашаніўскага перыяду)

  • Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы (матэрыялы рэдакцыі  газеты “Наша Ніва”).

Выяўлены дакументы Я. Купалы і ў некаторых іншых краінах: 

  • Латвіі — Доме-музеі Я. Райніса ў г. Юрмала   (дароўныя надпісы на кнігах) і інш.

  • Польшчы —  Бібліятэцы імя Асалінскіх у Вроцлаве (зборнік “Гусляр” з дароўным надпісам кампазітару Л. Рагоўскаму)

  • Вялікабрытаніі — Бібліятэцы і музеі імя Ф. Скарыны ў Лондане  (рукапісы паэта) і інш.

Усе пералічаныя дакументы, аўтографы, фотаздымкі Янкі Купалы сведчаць пра надзвычай багаты асабісты архіў і задакументаванасць жыцця песняра. Навукоўцы, архівісты, музейшчыкі працавалі з многімі архіўнымі фондамі ў розных краінах. Але не знікае ўпэўненасць, што яшчэ ёсць невядомыя адрасы і неадшуканыя рукапісы. Праца ў гэтым кірунку не павінна спыняцца.