Паэма «Адплата»

Анатацыя

Паэма напісана ў красавіку 1943 г. — лістападзе 1944 г. Колас паказаў змаганне партызан супраць нямецкіх захопнікаў. Суровае пакаранне панеслі гітлеравец барон фон Кап і паліцай Жыгун. Паэма прасякнута болем за родны край, за яго народ, імкненнем людзей адпомсціць акупантам за здзекі, а таксама павагай да абаронцаў Радзімы.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 10296)
 

Цытата

"У цяжкай няволі пад жорсткім ярмом
Ад ворага зносіш пакуты.
Разграблен набытак, разбуран твой дом,
І сам ты п’еш горыч атруты.

Я ў мыслях на край свой далёкі зірну,
І сціснецца сэрца зацята.
Сады, гарады абярнулі ў труну
Фашысцкія вылюдкі-каты.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Душыць акупантаў праклятых —
Вось покліч наш сёння якоў.
За кожнага бітага ката
Адпусціцца сорак грахоў."