Аповесць «Дрыгва»

Анатацыя

Аповесць напісана ў 1932-1933 гг. У творы, заснаваным на рэальных фактах, апісаны падзеі часоў белапольскай акупацыі часткі тэрыторыі Беларусі ў 1919-1920 гг. Цэнтральны вобраз у аповесці — просты беларускі селянін дзед Талаш. У свае ўжо немаладыя гады ён далучыўся да рэвалюцыйнай барацьбы, узначаліў партызанскі атрад, які ваяваў супраць польскіх войск на Палессі.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 6613)

Цытата

«Нават калі скінуць гадоў пятнаццаць з плячэй дзеда Талаша, то і тады ён быў ужо немалады: было яму тады гадоў семдзесят з хвосцікам. А між тым якраз у той час праславіўся дзед Талаш як ваяка, ды які яшчэ ваяка: чырвоны партызан, і не радавы, не просты партызан!»

«На фоне падзей шырокага маштабу, дзе ставіліся на карту лёсы мільёнаў, дзе вырашалася пытанне, быць ці не быць новай, маладой сістэме жыцця, за якую біліся бальшавікі, адбываліся падзеі малых ахватаў, дзе выступалі паасобныя людзі ці групы людзей, як адгаліненне падзей вялікага размаху, з тою толькі розніцаю, што тут яны не такія згушчаныя, не такія яркія і мала каму вядомыя.»