Зборнік апавяданняў «На прасторах жыцьця»

Анатацыя

У зборнік увайшлі 11 апавяданняў, сярод якіх "Хаім Рыбс", "Курская анамалія", "Царскія грошы", "На прасторы жыцця" і інш. Аўтару ўдалося стварыць галерэю людскіх тыпаў, якія займалі прыкметнае месца ў паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці. Гэта "былыя" людзі, якія сталі савецкімі службоўцамі, але чакаюць вяртання мінулых парадкаў.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 1689)

Цытата

"Хістаўся стары лад у самых асновах сваіх, у муках болі нараджаўся другі, новы парадак, а Яхім Суднік жыў сваім жыццём. У яго быў адзін вялікі клопат, і ўсе яго думкі вярцеліся цяпер каля аднаго. Дачуўся Яхім, што грошы ў банках прападаць пачалі. Яхім-жа ўсё сваё жыццё над капеейкаю тросся і, як той крумкач косці, збіраў грошы. Душыўся нісчымнаю картофеллю і заціркаю, абы толькі выгадаць лішні рубель і прыхаваць яго. З гэтым рублём, напэўна, злучаліся нейкія планы. І вось цяпер гэтая няпэўнасць збіла Яхіма з яго звычайнай каляіны, а чуткі аб грошах яго моцна краналі. Праўда, Яхім дзяржаў свае грошы дома, бо на банк Яхім не пакладаўся."

("Царскія грошы". 1925 г.)