Паэма «Суд у лесе»

Анатацыя

Паэма напісана ў кастрычніку 1942 г. Твор прысвечаны беларускім партызанам. Паказана барацьба з фашысцкімі захопнікамі, якія чыняць здзекі з мірнага насельніцтва. Партызаны ладзяць суд над забойцам фон Зюмелем.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 10282)

Цытата

"Адбыўся суд. Народнай кары.
Ніхто рукі не адвядзе,
На помсту клічуць кроў, ахвяры 
Забойцам месц няма нідзе!

 На родных землях, дзе спрадвеку
Ад нашых ног ляглі сляды
І нашы назвы носяць рэкі,
Лясы, азёры, гарады,

На гэтых землях вораг люты
Пахован будзе без труны,
Як тая горкая атрута,
Дзе ўсходзяць толькі палыны."