Паэма «Сымон-музыка »

Анатацыя

У  ліра-эпічнай паэме “Сымон-музыка” (1911-1925 гг.) намаляваны вобраз маладога беларуса, які рыхтуе сябе да вялікай працы па духоўным адраджэнні Радзімы. Аўтар асэнсоўвае тыя з духоўных набыткаў народа, у якіх выказаны яго філасофскія адносіны да жыцця, роднай прыроды, народны светапогляд, аналізуе адносіны мастака і народа, імкнецца вырашыць пытанне аб вытоках мастацтва, аб яго ўздзеянні на жыццё чалавека.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2719)

Цытата

"Колькі талентаў звялося,
Колькі іх і дзе ляжыць
Невядомых, непрызнаных,
Не аплаканых нікім,
Толькі ў полі адспяваных
Ветру посвістам пустым!
Дык хіба ж мы праў не маем,
Сілы шлях свой адзначаць
І сваім уласным краем
Край свой родны называць?"