Зборнік апавяданняў

Анатацыя

Першы зборнік апавяданняў Якуба Коласа, які выйшаў у 1912 г. пад псеўданімам Тараса Гушчы. У яго ўвайшлі вядомыя апавяданні "Васіль Чурыла", "Чорт", "Кантракт", "Соцкі падвёў"  і іншыя. Пераважае бытавая тэматыка з сатырычнымі і камічнымі элементамі, скіраванымі сваім вастрыём не толькі супраць пануючай царскай сістэмы, але і супраць заганаў саміх беларусаў. У  форме гумарэскі, бытавога анекдота, этнаграфічнага нарыса, фалькларызаванага апавядання паказана гісторыя маленькага неідэальнага чалавека, які сваімі ўчынкамі даказвае права на захаванне ўласнай годнасці. У гэтым грамадскі сэнс апавяданняў аўтара, якія прадстаўляюць адзін з першых прафесійных узораў беларускамоўнай нацыянальнай прозы.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2716)

Цытата

"Лес і шумеў неяк вельмі нудна.

Лес рэдка калі маўчыць. Прывычнае вуха лавіла ў ім галасы, але ніхто ешчэ ня ўнікнуў ў тайну яго мовы; толькі сэрцэ смутна адгадывае у ім нуду і трывогу. Касматые яловые вяршыны трасліся, як у шалёным танцы. Лапы то падымаліся, то апускаліся, якбы лавілі нявідзімаго ворага, каторы не даваў спакою і запраўляў трасціся лес…

Лес шумеў. Нудна шумеў стары лес.

С краю леса стаяла хатка лясніка, Васіля Чурылы. Маленькае ваконцэ хаткі смутным значком пазірала ў поле. Здалёк яно здавалося воўчым вокам. Над самым ваконцэм звісла голая вярбіна і глуха шумела, ўсё роўна, як стагнала."

("Васіль Чурыла". 1907 г.)