Митрофан Викторович Довнар-Запольский: Библиографический указатель


От составителей

У паказальнік уключаны звесткі пра друкаваныя працы М. В. Доўнар-Запольскага (кнігі, артыкулы, рэцэнзіі) і пра прысвечаную яму літаратуру (асобныя выданні, артыкулы, у тым ліку з энцыклапедый, публікацыі архіўных дакументаў, раздзелы і фрагменты з кніг і артыкулаў, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, праграмы канферэнцый). Бібліяграфічныя пазіцыі згрупаваны ў два раздзелы — «Храналагічны паказальнік друкаваных прац М. В. Доўнар-Запольскага» і «Літаратура пра жыццё, дзейнасць і творчую спадчыну М. В. Доўнар-Запольскага», унутры якіх матэрыял размешчаны ў адпаведнасці з храналагічным прынцыпам.

У межах гадавых рубрык першага раздзела дакументы падаюцца ў наступным парадку:
….I. Асобныя выданні;
….II. Матэрыялы і артыкулы, змешчаныя ў кнігах, даведніках, зборніках;
….III. Матэрыялы і артыкулы, змешчаныя ў перыядычных выданнях;
….IV. Рэцэнзіі;
….V. Працы, выдадзеныя з удзелам М. В. Доўнар-Запольскага (укладанне, рэдакцыя, каментарый, падрыхтоўка тэкстаў).

У другім раздзеле ў межах гадавых рубрык дакументы размешчаны паводле алфавітнага прынцыпу.

Асобным раздзелам пададзены спіс публікацый М. В. Доўнар-Запольскага ў алфавітным парадку.

Першае выданне даведніка выйшла ў 2001 г. Неабходнасць перавыдання выклікана значнай актывізацыяй доўнаразнаўства ў апошнія годы, вынікам чаго стала, з аднаго боку, павелічэнне публікацый, а з другога — рост патрабаванняў да сістэматызацыі біябібліяграфічных матэрыялаў. Другое выданне дапоўнена публікацыямі, якія з’явіліся пасля 2001 г. Акрамя гэтага, працяг даследаванняў у апошнія гады дазволіў выправіць шэраг недакладнасцей першага выдання.

Апісанне дакументаў даецца ў адпаведнасці з ГОСТам 7.1 84 «Библиографическое описание документа. Общие требовання и правила составления». Дакументы, не прагледжаныя de visu, адзначаны астэрыскам (*). Пры неабходнасці апісанне суправаджаецца анатацыяй.

Укладальнікі выкарысталі даведачна-бібліяграфічны апарат Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны, Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. Вярнадскага, Навукова-даследчай бібліятэкі цэнтральных дзяржаўных архіваў Украіны, Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (Масква), Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Санкт-Пецярбург). Шэраг каштоўных дапаўненняў зрабілі навукоўцы І. У. Верба, В. М. Герасімаў, Д. Г. Казлоў, А. Л. Кіштымаў, У. П. Крук, А. С. Ліс, Ю. А. Мыцык, якім укладальнікі выказваюць шчырую падзяку.

У даведнік уключаны таксама пералік архіўных фондаў, якія ўтрымліваюць біяграфічныя матэрыялы пра М. В. Доўнар-Запольскага, паказальнік яго псеўданімаў і крыптанімаў, спіс перыядычных выданняў, публікацыі з якіх уключаны ў выданне, а таксама імянны і геаграфічны паказальнікі.

Нягледзячы на дапаўненні і выпраўленні, другое выданне, як і кожная бібліяграфічная праца, не з’яўляецца вычарпальным, усе дапаўненні і заўвагі будуць прыняты складальнікамі з удзячнасцю.

У афармленні вокладкі выкарыстаны ўладальніцкі надпіс і пячатка асабістага кнігазбору М. В. Доўнар-Запольскага з фондаў аддзела рукапісаў, рэдкай кнігі і старадру-каў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.