Зборнік паэзіі «Адпомсцім»

Анатацыя

У зборнік з уступным артыкулам “Да зброі, беларускі народ!” увайшлі вершы, створаныя у час Вялікай Айчыннай вайны. Асноўная іх тэма — барацьба з фашызмам. За гэтыя творы аўтар у 1946 г. быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 24055)

Цытата

«Эх, Нёман мой, Свіслач і Віцьба,-
Пазнаў-бы я радасць тады!
Няхай-жа расступіцца поле,
Фашысцкую твань паглыне!..
Вясенняе неба, таполі…
Ой, снішся, край родны, ты мне.»

(«Вясною». [1941-1944 гг.] )