«Пан Тадэвуш»

Анатацыя

Гэта паэма Адама Міцкевіча з’яўляецца эпічным творам, у якім дадзена шырокая панарама народнага жыцця Беларусі ў пачатку ХІХ ст., яскрава апісаны лад жыцця і побыт мясцовай шляхты. У выданне перакладу "Пана Тадэуша" ўвайшлі толькі дзве першыя "быліцы" паэмы. Кніга была забаронена цэнзурай і канфіскавана. Цяпер вядомыя 4 ацалелыя паасобнікі кнігі, усе яны знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва ёсць рукапіс Б. Эпімаха-Шыпілы (1893 г.), гранкі з рэдактарскай і карэктарскай праўкай з выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца" (1907 г.),  2-е выданне перакладу, здзейсненае ў Санкт-Пецярбургу выдавецтвам "Загляне сонца і ў наша аконца" ў 1907 г.

Цытата

"Літва! — родна зямейка! Ты, маўляў, здароўе, —
Той цябе ашанцуе, каму безгалоўе!
Хто жыў калісь на ніўцы тваёй, як у раі,
І вось крывавы роніць слёзкі ў чужым краі!
Цяпер-то, як ты красна, я чую, я бачу
І апішу, бо горка ўсцяж па табе плачу!