Зборнік вершаў і паэм «Беларусі ардэнаноснай»

Анатацыя

Зборнік — своеасаблівая анталогія творчасці паэта савецкага часу, у ім адлюстроўваецца працэс сацыялістычнага будаўніцтва. Акрамя вершаў у яго ўвайшлі паэмы «Над ракою Арэсай» і «Барысаў». Цэнтральнае месца ў зборніку займаюць вершы ляўкоўскага цыкла (напісаны на дачы Купалы ў Ляўках у 1935 г.), вядучая тэма якога — пераможны поступ сацыяльных перамен, якія пераўтвараюць чалавека.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 10233)

Цытата

«Трэба нам песень не гэткіх, што некалі
Здавен няволя спявала нам царская,
Калі мы пад ёрмамі гора век пекалі,
Слухалі свісты нагайкі жандарскае, —

А песень ясных, як сонца, як воля
Ўсёй неабсяжнай Краіны Саветаў,
Песень, што птушкай ляталі б над полем
І шчасце тварылі б ад летаў да летаў.»

(«Трэба нам песень». 1934 г.)