Радавод па лініі бацькі |
“Материалы к биографии Максима Адамовича
Богдановича”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча) (урывак аб гісторыі
сям’і Багдановічаў). 1923 г.
Друкаванае. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра
Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. С. 11-13. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340)
|
 |
Рэвізская сказка сялян маёнтка Касарычы
Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка І.К. Вішчынскага, дзе сярод
дваровых людзей пад № 65 указана сям’я Нічыпара Багдановіча (айчыма
прапрадзеда Максіма Багдановіча).
1811 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 197, арк. 127, 129) |
 |
Рэвізская сказка сялян маёнтка Касарычы
Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка І.К. Вішчынскага, дзе сярод
дваровых людзей пад № 55 указана сям’я Сцяпана Багдановіча (прапрадзеда
Максіма Багдановіча), у тым ліку яго сын Лук’ян (прадзед Максіма Багдановіча).
11 сакавіка 1816 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 95, арк. 254, 263) |
 |
Рэвізская сказка сялян маёнтка Касарычы
Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка І.К. Вішчынскага, дзе сярод
дваровых людзей пад №№ 39 і 40 указаны сем’і продкаў Максіма Багдановіча, у
тым ліку сям’я яго прадзеда Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча.
30 красавіка 1834 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 527, арк. 270-271) |
 |
Рэвізская сказка сялян маёнтка Касарычы
Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка А.Д. Лапо, дзе сярод дваровых
людзей пад № 32 указана сям’я Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча (прадзеда
Максіма Багдановіча), у тым ліку Юрый (Ягор) Лук’янавіч Багдановіч (дзед
Максіма Багдановіча).
28 кастрычніка 1850 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 628, арк. 467-467 в) |
 |
Рэвізская сказка сялян маёнтка Касарычы
Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка А.Д. Лапо, дзе сярод дваровых
людзей пад № 32 указана сям’я Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча (прадзеда
Максіма Багдановіча), у тым ліку Юрый (Ягор) Лук’янавіч Багдановіч (дзед
Максіма Багдановіча).
13 мая 1858 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 1077, арк. 586) |
 |
Метрычнае пасведчанне аб паходжанні Адама
Ягоравіча Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча), выдадзенае Мінскай
духоўнай кансісторыяй пасля расследавання, праведзенага з прычыны
неадшукання ў метрычных кнігах Халопеніцкай царквы Барысаўскага павета
запісу аб яго нараджэнні і хрышчэнні.
21 сакавіка 1879 г.
Рукапіс. Копія. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 25, арк. 3-3 адв.) |
 |
Ягор Лук’янавіч Багдановіч – дзед Максіма
Багдановіча.
г. Ромны. [1880-я гг.].
Фотаздымак у сямейным альбоме (фрагмент).
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 11, № 15) |
 |
Радавод па лініі маці |
Пратакол Мінскага дваранскага дэпутацкага
сходу аб зацвярджэнні ў дваранстве шляхецкага роду Мякотаў, продкаў Максіма
Багдановіча па мацярынскай лініі.
8 жніўня 1799 г.
Рукапіс. На польскай мове.
(НГАБ, ф. 319, воп. 1, спр. 15, арк. 27 адв., 28)
|
 |
Малюнак герба “Курч” шляхецкага роду Мякотаў,
змешчаны на тытульным аркушы пратакола Мінскага дваранскага дэпутацкага
сходу аб зацвярджэнні роду ў дваранстве.
8 жніўня 1799 г.
(НГАБ, ф. 319, в оп. 1, спр. 15, арк. 27) |
 |
Генеалагічнае дрэва шляхецкага роду Мякотаў.
23 студзеня 1833 г.
Рукапіс. На польскай мове.
(НГАБ, ф. 319, воп. 1, спр. 21, арк. 68-68а) |
 |
Фармулярны спіс грэка-каталіцкіх святароў
Мінскай губерні, дзе пад № 94 указаны настаяцель Сімановіцкай (Сямёнавіцкай)
царквы Ігуменскага павета Іаан Сцяпанаў сын Мякота (прадзед Максіма Багдановіча)
1834 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 3245, воп. 2, спр. 257, арк. 71)
|
 |
Адносіна мінскага губернатара ў Мінскае
губернскае праўленне аб звальненні з пасады сакратара Ігуменскай гарадской
думы губернскага сакратара Мякоты (дзеда Максіма Багдановіча).
2 кастрычніка 1868 г.
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 299, воп. 7, спр. 2147, арк. 1.) |
 |
Сям’я Мякотаў: Таццяна Восіпаўна і Апанас
Іванавіч Мякоты (бабка і дзед Максіма Багдановіча) з дзецьмі.
г. Мінск. [1871 г.].
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Спіс удоваў-пенсіянерак грамадзянскіх чыноў
Мінскай губерні ад 5 лютага 1885 г., дзе ўказаны Таццяна Мякота (бабка
Максіма Багдановіча) з дзецьмі (у тым ліку дачка Марыя – маці Максіма
Багдановіча).
Рукапіс на бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 1, спр. 2903, арк. 184) |
 |
“Материалы к биографии Максима Адамовича
Богдановича”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча) (урывак аб гісторыі
сям’і Мякотаў). 1923 г.
Друкаванае. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра
Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. С. 13-14. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340) |
 |
“Успаміны пра брата”.
Успаміны Г. Валасовіч-Гразновай (стрыечнай сястры Максіма Багдановіча) аб
гісторыі сям’і Мякотаў.
Друкаванае. Часопіс “Полымя”. 1966. № 12. С. 127-128.
(БДАМЛМ, бібліятэка) |
 |