На радзіме Б. Эпімах-Шыпілы — у Залессі.
Полацкі раён Віцебскай вобласці. 17 верасня 2004 г.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Макет дома, макет і план сядзібы Эпімах-Шыпілаў Двор-Залессе Полацкае.
17 верасня 2004 г.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Будынак свірна на былой сядзібе Эпімах-Шыпілаў.
Полацкі раён Віцебскай вобласці. 17 верасня 2004 г.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Пасведчанне Лепельскага павятовага прадвадзіцеля дваранства, выданае Ганне Аляксандраўне Эпімах-Шыпіле з Алецкіх — удаве двараніна Ігната Вікенцьевіча Эпімах-Шыпілы — у сувязі з уладкаваннем дзяцей у казённую навучальную ўстанову.
г. Лепель Віцебскай губерні. 18 ліпеня 1872 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 2)
|
|
Прашэнне Б. Эпімах-Шыпілы на імя інспектара студэнтаў Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб вызваленні яго ад платы за навучанне і прызначэнні стыпендыі.
г. Санкт-Пецярбург. 9 верасня 1880 г.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 14)
|
|
Пасведчанне Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта, выданае Б. Эпімах-Шыпілу для вольнага пражывання ў Санкт-Пецярбургу да 15 кастрычніка 1881 г.
г. Санкт-Пецярбург. 20 кастрычніка 1880 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 17 — 18)
|
|
Прашэнне студэнта 2-га курса Б. Эпімах-Шыпілы на імя рэктара Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб выдачы дапамогі ад пані Зембрых.
г. Санкт-Пецярбург. 30 студзеня 1882 г.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 29)
|
|
Паведамленне прыстава Сувораўскага ўчастка інспектару студэнтаў Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб адсутнасці перашкод для выезду Б. Эпімах-Шыпілы з Санкт-Пецярбурга ў Лепельскі павет Віцебскай губерні. г. Санкт-Пецярбург. 30 мая 1882 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 31)
|
|
Прашэнне студэнта 2-га курса Б. Эпімах-Шыпілы на імя рэктара Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб выдачы адпускнога білета на канікулы ў Лепельскі павет Віцебскай губерні.
г. Санкт-Пецярбург. 31 мая 1882 г.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 32)
|
|
Білет Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб звальненні студэнта 2-га курса Б. Эпімах-Шыпілы ў адпачынак у Лепельскі павет Віцебскай губерні да 1 верасня 1882 г.
г. Санкт-Пецярбург. 31 мая 1882 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 34)
|
|
Пасведчанне ардынатара Аляксандраўскай бальніцы аб хваробе студэнта Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта Б. Эпімах-Шыпілы і неабходнасці ў сувязі з гэтым яго выезду з Санкт-Пецярбурга.
г. Санкт-Пецярбург. 1 красавіка 1883 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 38)
|
|
Прашэнне студэнта 3-га курса Б. Эпімах-Шыпілы на імя інспектара студэнтаў Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб выдачы адпускнога пасведчання ў г. Рыгу ў сувязі са смерцю дзядзькі і ў Лепельскі павет для папраўкі здароўя.
г. Санкт-Пецярбург. 9 красавіка 1883 г.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 39)
|
|
Прашэнне студэнта 3-га курса Б. Эпімах-Шыпілы на імя інспектара студэнтаў Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб адтэрміноўцы платы за слуханне лекцый у першай палове 1884 г.
г. Санкт-Пецярбург. 8 сакавіка 1884 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы.
На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 45)
|
|
Даведка з упраўлення Санкт-Пецярбургскага граданачальніка на імя рэктара Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб адсутнасці спраў і звестак, якія кампраметуюць у маральных і палітычных адносінах Уладзіслава Эпімах-Шыпілу (роднага брата Б. Эпімах-Шыпілы) (выдадзена ў сувязі з хадайніцтвам Уладзіслава Эпімах-Шыпілы аб паступленні ва універсітэт).
г. Санкт-Пецярбург. 29 мая 1885 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 55)
|
|
Даведка з Рыжскай гарадской па воінскай павіннасці ўстановы аб прыпісцы Б. Эпімах-Шыпілы да прызыўнога ўчастка горада Рыгі і залічэнні яго ў ратнікі апалчэння.
г. Рыга. 29 снежня 1886 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 1)
|
|
Бестэрміновая пашпартная кніжка, выдадзеная Імператарскім Санкт-Пецярбургскім універсітэтам, памочніку бібліятэкара Б. Эпімах-Шыпілу, са звесткамі аб імені, імені па бацьку, прозвішчы, званні, даце нараджэння, веравызнанні, месцы пастаяннага жыхарства, сямейным становішчы, адносінах да адбывання воінскай павіннасці.
г. Санкт-Пецярбург. 19 чэрвеня 1896 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 27)
|
|
Дом на 4-й лініі Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу, дзе доўгі час жыў Б. Эпімах-Шыпіла.
2006 г.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Б. Эпімах-Шыпіла з сястрой Валерыяй Ігнатаўнай, пляменнікамі Соф’яй, Ігнатам і Антонам Гагалінскімі.
г. Санкт-Пецярбург. [1912 г.].
Копія фотаздымка.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Б. Эпімах-Шыпіла з сястрой Валерыяй Ігнатаўнай, пляменнікамі Соф’яй і Ігнатам Гагалінскімі.
г. Санкт-Пецярбург. 1914 г.
Копія фотаздымка.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Успаміны Паўліны Мядзёлкі, удзельніцы беларускіх вечарын, якія праходзілі на кватэры Б. Эпімах-Шыпілы ў Санкт-Пецярбургу ў пачатку 1910 гг.
Рукапіс (1960-я гг.). Аўтограф П. Мядзёлкі.
(БДАМЛМ, ф. 403, воп. 1, спр. 6, арк.1-5)
|
|
Некралог Уладзіслава Ігнатавіча Эпімах-Шыпілы (роднага брата Б. Эпімах-Шыпілы).
г. Вільня. 16 мая 1914 г.
Друкаванае. Газета “Наша ніва”. Вільня. 1914. 16 мая.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
|
|
Б. Эпімах-Шыпіла.
г. Санкт-Пецярбург. [1910 гг.]
Копія фотаздымка з кнігі Я. Янушкевіча “За архіўным парогам: Бел. літ. XIX- XX стст. у святле арх. пошукаў”. Мінск.: “Мастацкая літаратура”, 2002.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Хадайніцтва Б. Эпімах-Шыпілы да рэктара Адзінага Петраградскага універсітэта аб непадсяленні ў яго кватэру сям’і з 4-х чалавек.
г. Петраград. 6 лютага 1920 г.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 51)
|
|
Ліст Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта да кіраўніка Мінскай акругі з просьбай аб росшуку некаторых грамадзян, у т.л. Б. Эпімах-Шыпілы.
г. Мінск. 30 сакавіка 1920 г.
Копія з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэраціі. Машынапіс на бланку ўстановы.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Ліст Б. Эпімах-Шыпілы да Язэпа Дылы, вучонага сакратара Інстытута беларускай культуры, наконт пераезду Б. Эпімах-Шыпілы ў Мінск.
г. Петраград — г. Мінск. 21 жніўня 1922 г.
Рукапіс на бланку выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца». Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы.
(БДАМЛМ, ф. 53, воп. 1, спр. 239, арк. 1-1 адв.)
|
|
Пратакол пасяджэння Савета Народных Камісараў БССР з інфармацыяй аб прызначэнні персанальнай пажыццёвай пенсіі Б. Эпімах-Шыпілу (фрагмент).
г. Мінск. 17 снежня 1924 г.
Машынапіс.
На рускай мове.
(НАРБ, ф. 57, воп. 1, спр. 7, арк. 3, 3 адв)
|
|
Пасведчанне Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта аб звальненні Б. Эпімах-Шыпілы ў адпачынак у маёнтак Залессе Ветрынскага раёна Полацкай акругі з адзнакамі аб дазволe на праезд, рэгістрацыі ў Ветрыне і вяртанні ў Ленінград.
г. Ленінград — м. Ветрына. 1 жніўня — 1 верасня 1925 г.
Машынапіс і рукапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 57, 57 адв.)
|
|
Успаміны А. Дашкевіча (траюраднага пляменніка Б. Эпімах-Шыпілы) пра Б. Эпімах-Шыпілу і сям’ю Гагалінскіх, іх фатаздымак 1927 г.
.
Друкаванае. Газета “ЛіМ”. 1978. 14 ліпеня. Артыкул “Пра тое, што дорага”.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
|
|
Журнальная пастанова пасяджэння Вышэйшай камісіі пры Народным камісарыяце сацыяльнага забеспячэння БССР аб прызначэнні найвышэйшай стаўкі персанальнай пенсіі Б. Эпімах-Шыпілы.
г. Мінск. 3 студзеня 1927 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. На беларускай і рускай мовах.
(НАРБ, ф. 314, воп. 1, спр. 101, арк. 3)
|
|
Б. Эпімах-Шыпіла на адпачынку каля сядзібы Хадакова.
Мінская акруга. 24 чэрвеня 1929 г.
Аўтар фотаздымка М. Мялешка. Копія з архіва М. Крукоўскага.
Надпіс на адвароце фотаздымка. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Б. Эпімах-Шыпіла на адпачынку каля сядзібы Хадакова.
Мінская акруга. 14 ліпеня 1929 г.
Аўтар фотаздымка М. Мялешка. Копія з архіва М. Крукоўскага.
Надпіс на адвароце фотаздымка. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Паказанні, узятыя ў Б. Эпімах-Шыпілы следчымі Дзяржаўнага палітычнага упраўлення (ДПУ) падчас яго зняволення ў турме па сфабрыкаванай супраць нацыянальнай інтэлігенцыі справе “Саюз вызвалення Беларусі”, і каментарый да гэтых матэрыялаў навукоўца Н. Васілеўскай.
г. Мінск. 7 жніўня, 2, 3 і 14 верасня 1930 г.
Друкаванае. Газета “Навіны Беларускай акадэміі”. 1992. 29 мая і 5 чэрвеня. Публікацыя Н. Васілеўскай “Жывучы ў Беларусі адчуваў сябе шчаслівым…”
На беларускай і рускай мовах.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Адзін з апошніх запісаў у “Беларускай хрыстаматыі” Б. Эпімах-Шыпілы, які адлюстроўвае яго тагачасны настрой — верш А. Паўловіча “Сумная восень” і пераклады твора на рускую мову Я. Аляніцына і Л. Шах-Параніанца.
[пачатак 1930-х гг.].
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На беларускай і рускай мовах.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 1256, арк. 46 адв., 47, 47 адв., 48)
|
|