П’еса «Прымакі»

Анатацыя

Твор завершаны ў 1913 г. Упершыню апублікаваны ў газеце «Рунь» у 1920 г. Сцэнічны жарт напісаны ў форме народнага анекдота, у жанры камедыі становішчаў, з выкарыстаннем фарсавых сітуацый, характарызуецца дасціпнасцю, сакавітасцю мовы.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2436)

Цытата

«С о ц к і. …Ну, значыцца, мы… яны выпівалі і выпівалі — а ўжо і ноч падышла. Тады сталі, значыцца, яны хваліцца, у каго жонка горшая…
…Пасля таго Максім кажа Трахіму, а Трахім — Максіму: памяняймася жонкамі, калі мая, кажа адзін, для цябе лепшая, а калі мая, кажа другі, для цябе лепшая! Гэта значыцца, вазьмі яны, такім парадкам і памяняй жонкі, як, не пры вас кажучы, ваша бродзіе, цыганы кабыл…»