Главная / Тематические разработки и базы данных / Выдающиеся личности / Я.Купала і Я.Колас / Якуб Колас / Першыя выданні твораў / Паэмы / Паэма «Новая зямля»
Паэма «Новая зямля»
Анатацыя
Эпічная паэма – этапная з’ява ў творчасці Я. Коласа і ўсёй беларускай літаратуры. Аўтар пачаў пісаць твор у 1911г., закончыў у 1923 г. У ім створаны абагульнены вобраз Маці-Беларусі, яе прыроды, тыповыя беларускія характары, адлюстраваны вострыя сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці канца XIX – пачатку XX ст. Твор аўтабіяграфічны. На прыкладзе жыцця сям’і лесніка Міхала паказаны лёс беларускага сялянства, якое імкнулася мець сваю зямлю, быць гаспадаром свайго лёсу.
(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2938)
Цытата
"Купіць зямлю, прыдбаць свой кут,
Каб з панскіх выпутацца пут,
І там зажыць сабе нанова:
Свая зямля — вось што аснова!"