Паштоўка Максіма Багдановіча ў рэдакцыю
газеты “Наша ніва” аб падпісцы на газету.
1909 г.
Аўтограф Максіма Багдановіча.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 96, арк. 12) |
|
Будынак, дзе месцілася рэдакцыя газеты “Наша
ніва”, калі яе ў 1911 г. наведаў Максім Багдановіч.
г. Вільнюс.
Фотаздымак. [2000-я гг.]. Копія з сайта http://vilnia-by.com.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
|
І.І. Луцкевіч, А.І. Луцкевіч, А.М. Уласаў –
беларускія грамадска-палітычныя дзеячы, члены рэдакцыі газеты “Наша ніва”,
якія разглядалі пытанне аб публікацыі ў ёй твораў Максіма Багдановіча.
Фотаздымак. [1910-ыя гг.].
(БДАМЛМ, ф. 323, воп. 1, спр. 231) |
|
В.Ю. Ластоўскі – беларускі грамадска-палітычны
дзеяч, гісторык, філолаг, публіцыст, сакратар рэдакцыі газеты “Наша ніва”,
які спрыяў выданню твораў Максіма Багдановіча, вёў з ім перапіску і ў 1925
г. напісаў успаміны аб ім.
Фотаздымак. [1913-1914 гг.].
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 3, спр. 29, арк. 1) |
|
Янка Купала – беларускі паэт, супрацоўнік
рэдакцыі, потым рэдактар-выдавец газеты “Наша ніва”, які станоўча ацэньваў
творчасць Максіма Багдановіча, рэдагаваў яго творы і вёў з ім перапіску.
Фотаздымак. 1913 г.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 21, арк. 1) |
|
Ядвігін Ш. (А.І. Лявіцкі) – беларускі
пісьменнік, супрацоўнік рэдакцыі газеты “Наша ніва”, які крытычна ставіўся
да ранніх твораў Максіма Багдановіча.
Фотаздымак. 1917 г.
(БДАМЛМ, ф. 399, воп. 1, спр. 14, арк. 1) |
|
Б.І. Эпімах-Шыпіла – дзеяч беларускай культуры,
які станоўча ацэньваў творчасць Максіма Багдановіча і вёў з ім перапіску.
Фотаздымак. [1910 гг.]. Копія. Янушкевіч Я. “За архіўным парогам: Беларуская літаратура
XIX- XX стст. у святле архіўных пошукаў”. Мінск. 2002.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
|
С.Е. Палуян – беларускі празаік і публіцыст,
карэспандэнт і супрацоўнік рэдакцыі газеты “Наша ніва”, які станоўча
ацэньваў творчасць Максіма Багдановіча, перапісваўся з ім і памяці якога
прысвечаны паэтычны зборнік “Вянок”.
Фотаздымак. [Да 1910 г.]. Копія. Палуян С. “Лісты ў будычыню”. Мінск, 1986.
(БДАМЛМ, бібліятэка) |
|
“З рукапіснай спадчыны Максіма Багдановіча”.
Публікацыя М. Смолкіна (урыўкі аб зносінах Максіма Багдановіча з
супрацоўнікамі газеты “Наша ніва”).
Друкаванае. Часопіс “Полымя”. 1958, № 3. С. 176
(БДАМЛМ, бібліятэка) |
|
Лісты Максіма Багдановіча ў рэдакцыю газеты
«Наша ніва“.
г. Яраслаўль. 1912-1913 г.
Друкаванае. Публікацыя М. Смолкіна “З рукапіснай спадчыны Максіма
Багдановіча”. Часопіс “Полымя”. 1958, № 3. С. 179-182.
(БДАМЛМ, бібліятэка) |
|
Выданне “Беларускі каляндар “Нашай нівы” на
1911 год” (вокладка), у якім друкаваліся творы Максіма Багдановіча
Друкаванае. Вільня. 1911. На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, бібліятэка) |
|
Выданне “Зборнік “Нашай нівы” (вокладка), у
якім друкаваліся творы Максіма Багдановіча.
Друкаванае. Вільня. 1912. На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, бібліятэка) |
|
Будынак, дзе месцілася віленская друкарня
Марціна Кухты, у якой у 1913 г. быў надрукаваны паэтычны зборнік Максіма
Багдановіча “Вянок” і аб чым ён успамінаў у сваім апошнім вершы.
Фотаздымак. [2000-я гг.]. Копія з сайта http://vilnia-by.com.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
|
Малюнак, які сімвалізуе герб роду Завішаў “Лебедзь”, змешчаны на вокладцы першага выдання паэтычнага зборніка Максіма
Багдановіча “Вянок” (Вільня, 1913) у знак удзячнасці княгіні Магдалене
Радзівіл (народжанай Завіша) за фінансаванне гэтага выдання.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 2418) |
|
Лісты Максіма Багдановіча ў рэдакцыю
альманаха «Маладая Беларусь“.
г. Яраслаўль. 1911-1912 г.
Друкаванае. Публікацыя М. Смолкіна “З рукапіснай спадчыны Максіма
Багдановіча”. Часопіс “Полымя”. 1958, № 3. С. 178.
(БДАМЛМ, бібліятэка) |
|
Ліст Максіма Багдановіча да рускага паэта
В.Я. Брусава.
г. Яраслаўль. 26 красавіка 1912 г.
Фотакопія аўтографа Максіма Багдановіча. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і
біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340) |
|
Максім Багдановіч (стаіць чацвёрты злева)
сярод супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “Голос”.
г. Яраслаўль. 1915 г.
Фотаздымак. Копія. Творы Максіма Багдановіча. У 2 т. Менск, 1927. Т. 1. С.
217.
(БДАМЛМ, бібліятэка) |
|
“Кореспондент “Русского экскурсанта”.
Артыкул В. Храпчанкова.
Друкаванае. Выразка з газеты “Северный рабочий” (г. Яраслаўль). 1991. 25
ліпеня. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 3, спр. 13, арк. 3) |
|
У.І. Пічэта – прыват-дацэнт Маскоўскага
ўніверсітэта (потым прафесар, у далейшым рэктар Белдзяржуніверсітэта),
гісторык-славіст, які станоўча ацэньваў творчасць Максіма Багдановіча,
сустракаўся з ім, вёў перапіску і ў 1922 г. напісаў артыкул аб яго ролі ў
беларускім адраджэнні.
Фотаздымак. 1927 г.
(БДАМЛМ, ф. 407, воп. 1, спр.224, арк. 1) |
|
“Ён быў верным рыцарам бацькаўшчыны…” (У.
Пічэта і М. Багдановіч).
Артыкул Э. Іофе.
Друкаванае. Выразка з газеты “Літаратура і мастацтва”. 1991. 6 снежня.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 3, спр. 17, арк. 9) |
|
А.С. Смоліч – дзеяч беларускага
нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі і сельскай
гаспадаркі (у далейшым прафесар Белдзяржуніверсітэта), аўтар артыкулаў, дзе
разглядаецца творчасць Максіма Багдановіча, з якім ён вёў перапіску.
Фотаздымак. 1921 г.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 3, спр. 51, арк. 1) |
|
Змітрок Бядуля – беларускі пісьменнік, сябар
і калега Максіма Багдановіча па працы ў Мінскім аддзеле Беларускага
таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў 1916 г., станоўча ацэньваў
творчасць Максіма Багдановіча і напісаў аб ім успаміны.
Фотаздымак. 1925 г.
(БДАМЛМ, ф. 403, воп. 1, спр. 73, арк. 1) |
|