Архіўныя дакументы і матэрыялы пра жыццё і дзейнасць Уладзіміра Караткевіча

80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

Вытокі і працэс творчасці

Ліст У. Караткевіча да беларускага паэта Максіма Танка (урывак).
20 чэрвеня 1956 г.
Аўтограф У. Караткевіча.
(БДАМЛМ, ф. 25, воп. 2, спр. 66, арк. 10-11 адв.)
Спасылка на дакумент
Ліст У. Караткевіча да беларускага паэта Максіма Танка.
5 ліпеня 1956 г.
Аўтограф У. Караткевіча.
(БДАМЛМ, ф. 25, воп. 2, спр. 66, арк. 15-15 адв.)
Спасылка на дакумент
Ліст У. Караткевіча да беларускай паэтэсы Е. Лось.
17 верасня 1957 г.
Аўтограф У. Караткевіча.
(БДАМЛМ, ф. 141, воп. 3, спр. 127, арк. 4-5 адв.)
Спасылка на дакумент
У. Караткевіч у мясцінах, дзе знаходзіліся паўстанцы К. Каліноўскага.
в. Смольня. 1957 г.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 1, спр. 36, арк. 1)
Фотадакумент
Мастацкая паштоўка з выявамі помнікаў архітэктуры Беларусі, выкананыя І. Мядзведзевым. На адвароце – каментарыі У. Караткевіча, зробленыя для сябра Ю. Гальперына.
1957 г.
Аўтограф У. Караткевіча на друкаванай паштоўцы. На беларускай і рускай мовах.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 2, спр. 35, арк. 1)
Спасылка на дакумент
Беларускія пісьменнікі, сярод якіх У. Караткевіч (1-ы рад 1-ы злева) каля дома-музея Янкі Купалы ў в. Вязынка. Маладзечанскі раён Мінскай вобласці.
1961 г.
Фотаздымак.
(БДАКФФД, 0-100141)
Фотадакумент
У. Караткевіч і беларускі пісьменнік Янка Брыль у Каралішчавічах.
Мінская вобласць. Красавік 1962 г.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 1, спр. 38, арк. 4)

Фотадакумент

Пратакол пасяджэння мастацкага савета тэатра імя Янкі Купалы па абмеркаванні п’есы У. Караткевіча “Кастусь Каліноўскі” (урывак).
22 мая 1963 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 126, воп. 1, спр. 277, арк. 25)
Спасылка на дакумент
Ліст У. Караткевіча да дырэктара Дзяржвыдавецтва БССР З. Матузава з прыпіскай беларускага пісьменніка А. Бажко.
12 ліпеня 1963 г.
Аўтограф У. Караткевіча
(БДАМЛМ, ф. 61, воп. 1, спр. 5, арк. 1)
Спасылка на дакумент
У. Караткевіч. “Дарога, якую прайшоў”.
Аўтабіяграфія (урывак).
1 снежня 1964 г.
Аўтограф У. Караткевіча.
(БДАМЛМ, ф. 189, воп. 1, спр. 36, арк. 4-5)
Спасылка на дакумент
Дазвольнае пасведчанне да хранікальна-дакументальнага кінафільма “Свидетели вечности” (па сцэнарыі У. Караткевіча “Деревья – монументы наши…”).
26 студзеня 1965 г.
Машынапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 163, воп. 1, спр. 76, арк. 1)
Спасылка на дакумент
У. Караткевіч на чыгуначнай станцыі ў г. Стоўбцы.
Мінская вобласць. 3 мая 1967 г.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 1, спр. 34, арк. 4)

Фотадакумент

У. Караткевіч каля ракі Шчары.
Май 1967 г.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 1, спр. 34, арк. 3)
Фотадакумент
У. Караткевіч у час здымак мастацкага фільма “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
1968 г.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 1, спр. 42, арк. 2)
Фотадакумент
Г. Ішчанка. “Шукаў, чаго тут яшчэ не затапталі”.
Нататка пра падарожжа У. Караткевіча па Палессі ў 1969 г. (урывак).
Друкаванае. Выразка з газеты “Заря” (г. Брэст).
16 лістапада 1990.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 2, спр. 29, арк. 3)
Спасылка на дакумент
У. Караткевіч (злева) каля магілы беларускага паэта М. Багдановіча.
г. Ялта. Украіна. 1969 г.
Фотаздымак.
(БДАКФФД, Е019195)
Фотадакумент
У. Караткевіч каля Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў г. Полацку.
1972 г.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 1, спр. 34, арк. 12)

Фотадакумент

У. Караткевіч у г. Тракай.
Літва. [Пачатак 1970-х гг.].
Фотаздымак.
(БДАКФФД, Е019196)

Фотадакумент

У. Караткевіч з сябрамі ў час здымак помнікаў архітэктуры г. Браслава.
[1972-1973 гг.].
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 1, спр. 38, арк. 10)

Фотадакумент

У. Караткевіч у г.п. Друя.
Браслаўскі раён Віцебскай вобласці. 1973 г.
Фотаздымак.
(БДАКФФД, 0-100145)
Фотадакумент
Заключэнне сцэнарнай рэдакцыйнай калегіі кінастудыі “Беларусьфільм” на літаратурны сцэнарый У. Караткевіча “Рассказы из каталажки”.
27 ліпеня 1973 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 112, воп. 4, спр. 62, арк. 2-3)
Спасылка на дакумент
У. Караткевіч на адкрыцці помніка беларускаму тэатральнаму дзеячу І. Буйніцкаму ў в. Празарокі.
Віцебская вобласць. 1975 г.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 1, спр. 41, арк. 1)
Фотадакумент
У. Караткевіч з кінарэжысёрам В. Рубінчыкам у час мантажу фільма “Дзікае паляванне караля Стаха” на кінастудыі “Беларусьфільм”.
1979 г.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 2, спр. 33, арк. 1)
Фотадакумент
У. Караткевіч.
[Канец 1970-х гг.].
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 2, спр. 19, арк. 1)
Фотадакумент
А. Губіч. “Нельга не быць гісторыкам”.
Інтэрв’ю У. Караткевіча.
Друкаванае. Газета “Чырвоная змена”. 12 студзеня 1980 г.
(НАРБ, СІФ)
Спасылка на дакумент
Даведка на У. Караткевіча да ўзнагароджання ордэнам Дружбы народаў.
6 жніўня 1980 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 4, воп. 134, спр. 98, арк.136)
Спасылка на дакумент
Успаміны У. Караткевіча аб стварэнні оперы “Сівая легенда” кампазітара Д. Смольскага па аднайменным творы У. Караткевіча (фрагмент).
Фонадакумент, магнітная стужка.
Дата запісу: 1979 г.
Час гучання: 1 хв. 35 сек.
(БДАКФФД, 1370)
Успаміны У. Караткевіча аб стварэнні оперы “Сівая легенда (файл mp3 1,58 Мб)
Фрагмент з дакументальнага фільма “Будзь шчаслівай, рака” па сцэнарыі У. Караткевіча.
Мінская кінастудыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. 1967 г.
Рэжысёр А. Ястрабаў
Кінадакумент. Працягласць: 2 хв.
(БДАКФФД)
Фрагмент з дакументальнага фільма “Будзь шчаслівай, рака” (файл mp4 30,3 Мб)
Беларуская народная песня ў выкананні У. Караткевіча.
Фрагмент з дакументальнага фільма “Быў, ёсць, буду” (рэжысёр Ю. Цвяткоў, кінастудыя “Беларусьфільм”, 1988 г.)
Фонадакумент.
Час гучання: 1 хв.18 сек.
(БДАКФФД, 2885)
Беларуская народная песня ў выкананні У. Караткевіча. Фрагмент з дакументальнага фільма (файл mp3 2,3 Мб)