Адам Ягоравіч Багдановіч (1862-1940) – бацька Максіма Багдановіча
|
Прадпісанне Мінскай дырэкцыі
народных вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі аб назначэнні А.Я.
Багдановіча выконваючым абавязкі настаўніка 1-га Мінскага прыходскага
вучылішча.
15 кастрычніка 1886 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 24, арк. 1) |
 |
Распараджэнне дырэктара Мінскай дырэкцыі
народных вучылішчаў настаўніку 1-га Мінскага прыходскага вучылішча А.Я.
Багдановічу аб прадстаўленні звестак аб яго літаратурных працах.
1886 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 458, воп. 1, спр. 126, арк. 12) |
 |
Рапарт настаўніка 1-га Мінскага прыходскага
вучылішча А.Я. Багдановіча дырэктару народных вучылішчаў Мінскай губерні аб
сваёй навуковай і літаратурнай дзейнасці.
4 студзеня 1887 г.
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 458, воп. 1, спр. 126, арк. 14-17) |
|
Ведамасць аб асобах, якія знаходзяцца на службе
ў распараджэнні Мінскай дырэкцыі народных вучылішчаў (у тым ліку аб А.Я.
Багдановічу), якія маюць літаратурныя і навуковыя працы.
4 лютага 1887 г.
Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 458, воп. 1, спр. 126, арк. 3 адв.-4) |
 |
Ведамасць аб навуковых і літаратурных
працах настаўніка 1-га Мінскага прыходскага вучылішча А.Я. Багдановіча.
1887 г.
Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 458, воп. 1, спр. 126, арк. 12 адв.-13) |
 |
Звесткі аб службе А.Я. Багдановіча памочнікам
бухгалтара Гродзенскага аддзялення Сялянскага пазямельнага банка.
1894 г.
Друкаванае. Памятная книжка Гродненской губернии на 1894 г. Гродно, 1893. С.
93. На рускай мове.
(НГАБ у г. Гродна, бібліятэка) |
 |
Дароўны надпіс А.Я. Багдановіча краязнаўцу,
педагогу Я.Ф. Арлоўскаму на тытульным лісце сваёй кнігі “Про панщину”.
[Не раней 1894 г.].
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(НГАБ у г. Гродна, бібліятэка) |
 |
А.Я. Багдановіч (4-ы злева) сярод
супрацоўнікаў арганізаванай ім народнай бібліятэкі.
г. Гродна. [1892-1896 гг.].
Фотаздымак.
(БДАКФФД, 0-118424) |
 |
Спіс кніжных магазінаў, крамаў, бібліятэк
для чытання і інш. у Гродзенскай губерні, дзе пад № 3 пададзены звесткі аб
членстве А.Я. Багдановіча ў праўленні публічнай бібліятэкі г. Гродна.
23 верасня 1896 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 9, спр. 554, арк. 262) |
 |
Фармулярны спіс аб службе члена Яраслаўскага
аддзялення Сялянскага пазямельнага банка, надворнага саветніка А.Я.
Багдановіча.
20 верасня 1914 г.
Копія. Машынапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 6, арк. 1, 1 адв., 2) |
 |
«Знойдзеныя скарбы».
Артыкул Н. Бываеўскага (Я. Дылы) пра архіў Максіма Багдановіча.
Выразка з газеты «Савецкая Беларусь». 21 красавіка 1923 г.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 88, арк. 2) |
 |
А.Я. Багдановіч з вучнямі і настаўнікамі
Мінскага гарадскога пачатковага вучылішча.
г. Мінск. [1920-я гг.].
Фотаздымак.
(БДАКФФД, 0-68131) |
 |
А.Я. Багдановіч з супрацоўнікамі Яраслаўскага музея.
[1926-1927 гг.].
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 13, арк. 1) |
 |
Пералік навуковых і літаратурных прац А.Я.
Багдановіча.
1927 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 18, арк. 1-8) |
 |
Аўтабіяграфія А.Я. Багдановіча.
8 сакавіка 1927 г.
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 17, арк. 1-8 адв.) |
 |
Пісьмо А.Я. Багдановіча ў Прэзідыум Акадэміі
навук БССР з разлікам ганарару за выдадзеныя творы Максіма Багдановіча.
[1928 г.].
Чарнавы аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 20, арк. 1-1 адв., 2-2 адв.) |
 |
Ліст М. Горкага да А.Я. Багдановіча з
тлумачэннямі наконт абвінавачвання Адама Ягоравіча ў контррэвалюцыйнай
дзейнасці.
29 чэрвеня 1931 г.
Копія. Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 22, арк. 1) |
 |
Завяшчанне А.Я. Багдановіча дзецям (урыўкі).
25 мая 1938 г.
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 11, арк. 2-2 адв., 8 адв.) |
 |
“М. Горький и Ф.И. Шаляпин в Нижнем”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (урывак).
[1938-1939 гг.].
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 15, арк. 1) |
 |
“В последние годы. Странички из жизни А.М.
Горького”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (урывак).
[1938 г.].
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 16, арк. 1, 2) |
 |
“Адам Егорович Богданович”.
Біяграфічная нататка П.А. Багдановіча і М.А. Багдановіча (сыноў А.Я.
Багдановіча).
[1940-я гг.].
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 66, арк. 17-18, 30) |
 |
“Архив Адама Богдановича”.
Артыкул Я. Савінава.
Друкаванае. Выразка з газеты “Северный рабочий”. 1957. 27 сакавіка. На
рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 90, арк. 3) |
 |
“Выдатны беларускі вучоны”.
Артыкул А. Лойкі да 100-годдзя з дня нараджэння А.Я. Багдановіча.
Друкаванае. Выразка з газеты “Літаратура і мастацтва”. 1962. 23 сакавіка.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 90, арк. 4) |
 |
“Рукопись стала книгой”.
Артыкул М. Сурпіна аб выхадзе ў свет мемуараў А.Я. Багдановіча “Страницы из
жизни М. Горького” (укладальнікі І.П. Крэнь і Ю.С. Пшыркоў). Мінск, 1965.
Друкаванае. Выразка з газеты “Северный рабочий”. 1965. 1 жніўня. На рускай
мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 90, арк. 8)
|
 |
Помнік А.Я. Багдановічу ў г.п.
Халопенічы Крупскага раёна Мінскай вобласьці, дзе ен нарадзіўся, жыў і настаўнічаў.
Аўтары: скульптар У. Лятун, архітэктары С. Малюк і Ю. Казакоў.
Фотаздымак. Копія з сайта http://maksimbogdanovich.ru.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
 |
Марыя Апанасаўна Багдановіч (народжаная
Мякота; 1869-1896) – маці Максіма Багдановіча |
Пасведчанне на імя М.А. Мякоты
аб заканчэнні 3-класнага жаночага вучылішча г. Мінска.
1882 г.
Копія. Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 10, арк. 1) |
 |
“Накануне Рождества”.
Апавяданне М.А. Багдановіч.
Друкаванае. Газета “Гродненские губернские ведомости”. 1893. 29 снежня. С.
2-3. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 9, арк. 1 адв.-2)
|
 |
Леў Адамавіч Багдановіч (1894-1918) –
родны брат Максіма Багдановіча |
Медаль “Преуспевающему. 1812-1912”, які быў
уручаны Л.А. Багдановічу па заканчэнні гімназіі.
Срэбра. У скрынцы. Медаль: 4,2 см. Скрынка: 6,8х6,8х1,6 см. Надпіс: рукапіс
на рускай мове.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, № 67) |
 |
Сшытак студэнта Імператарскага Маскоўскага
ўніверсітэта Л.А. Багдановіча з адказамі да задач па трыганаметрыі
(фрагмент).
[1912-1915 гг.].
Аўтограф Л.А. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 37, арк. 41-42) |
 |
Ліст А.Я. Багдановіча да Л.А. Багдановіча з
віншаваннем у сувязі з залічэннем у Аляксандраўскае ваеннае вучылішча.
25 студзеня 1915 г.
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 27, арк. 2-2 адв., 3-3 адв.) |
 |
Ліст А.Я. Багдановіча да Л.А. Багдановіча з
парадай правесці медыцынскі агляд адносна прыгоднасці да ваеннай службы ў
сувязі з працэсам у лёгкіх.
22 мая 1915 г.
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 27, арк. 12- 12 адв., 13-13 адв.) |
 |
Дакументы юнкера Аляксандраўскага ваеннага
вучылішча Л.А. Багдановіча: запісная кніжка, сшытак з лекцыямі (фрагменты).
1915 г.
Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 38, арк. 1-2, 5, 10-11) |
 |
Ліст Л.А. Багдановіча да А.Я. Багдановіча аб
цяжкасцях армейскай службы і знаходжанні на перадавых пазіцыях.
25 лістапада 1916 г.
Аўтограф Л.А. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 1, арк. 2-2 адв., 3-3 адв.) |
 |
Л.А. Багдановіч у ваеннай форме.
[1917 г.].
Фотаздымак у рамцы з металічнай падстаўкай, пад шклом; у скрыначцы зялёнага
колеру.
(БДАМЛМ, № 68) |
 |
Л.А. Багдановіч з франтавікамі.
Май 1917 г.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 39, арк. 1)
|

|
Павел Адамавіч Багдановіч (1901-1968) –
зводны брат Максіма Багдановіча |
Білет студэнта агранамічнага факультэта
Яраслаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта П.А. Багдановіча.
1921 г.
Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 74, арк. 1-2) |
 |
Анкета аспіранта Яраслаўскага педагагічнага
інстытута П.А. Багдановіча.
4 лютага 1931 г.
Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 77, арк. 11) |
 |
Грамата Яраслаўскага хіміка-механічнага
тэхнікума П.А. Багдановічу за першынство ў конкурсе на лепшую лекцыю.
3 ліпеня 1934 г.
Фотакопія. Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 79, арк. 1) |
 |
Ліст К.П. Пешкавай да П.А. Багдановіча са
спачуваннем у сувязі са смерцю А.Я. Багдановіча.
14 красавіка 1940 г.
Аўтограф К.П. Пешкавай. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 67, арк. 1-1 адв.) |
 |
Ліст П.А. Багдановіча і М.А. Багдановіча ў
Інстытут літаратуры Акадэміі навук БССР аб умовах перадачы ў інстытут
бібліятэкі і рукапісаў Максіма Багдановіча і А.Я. Багдановіча.
[1950-1952 гг.].
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 55, арк. 4-6) |
 |
Ліст К.П. Пешкавай да П.А. Багдановіча з
разважаннямі наконт перадачы дакументаў, якія датычацца Максіма Багдановіча
і А.Я. Багдановіча, М. Горкага, А.П. Волжынай і інш.
12 сакавіка 1957 г.
Аўтарызаваны машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 68, арк.7) |
 |
Ліст П.А. Багдановіча да літаратуразнаўца
Ю.С. Пшыркова і даследчыцы І.П. Крэнь з выказваннем удзячнасці за выданне кнігі бацькі і
некаторымі заўвагамі.
8 ліпеня 1965 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 52, арк. 1-1 адв.) |
 |
Ліст Н.Б. Ватацы да П.А. Багдановіча з выказваннем
прабачэння за памылку ў публікацыі пра Максіма Багдановіча ў часопісе
“Маладосць” і з удакладненнем некаторых фактаў з біяграфіі Вадзіма і Максіма.
21 сакавіка 1965 г.
Аўтограф Н.Б. Ватацы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 66, арк. 10-14 адв.) |
 |
“Арифметика действительных чисел”.
Дапаможнік для настаўнікаў П.А. Багдановіча (прадмова).
1966 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 45, арк. 1-4) |
 |