Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Дуніна-Марцінкевіча

Службовая і гаспадарчая дзейнасць


Прашэнне былога каморніка Мінскага павятовага межавога суда В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінскую рымска-каталіцкую кансісторыю аб прыняцці на пасаду пратакаліста.
На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 1781, воп. 24, спр. 761, арк. 1-1адв.)

Спасылка на дакумент

Прашэнне мінскаму рымска-каталіцкаму епіскапу М. Ліпскаму ад В. Дуніна-Марцінкевіча, які выконваў абавязкі перакладчыка Мінскай рымска-каталіцкай кансісторыі, аб выдачы ўказа Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі ад 15 сакавіка 1834 г. з адмовай яго зацвярджэння на пасаду перакладчыка.
г. Мінск. 23 лістапада 1834 г.
На польскай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 1781, воп. 24, спр. 761, арк. 2)
Спасылка на дакумент
Рапарт Мінскай рымска-каталіцкай кансісторыі мінскаму рымска-каталіцкаму епіскапу М. Ліпскаму аб абвяшчэнні В. Дуніну-Марцінкевічу ўказа Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі аб адмове ў зацвярджэнні на пасадзе перакладчыка кансісторыі.
г. Мінск. 4 ліпеня 1834 г.
На польскай мове.
(НГАБ, ф. 1781, воп. 24, спр. 761, арк. 3-3адв.)
Спасылка на дакумент
Адносіна Дырэкцыі вучылішчаў Мінскай губерні ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход аб пацвярджэнні дваранскага паходжання В. Дуніна-Марцінкевіча ў сувязі з прадастаўленнем яму вакантнага месца пісьмавода.
26 ліпеня 1838 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 35)
Спасылка на дакумент
Прашэнне В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход аб выдачы пасведчання аб зацвярджэнні роду Дуніных-Марцінкевічаў у дваранскай годнасці для прадстаўлення ва Урадавы Сенат па справе аб узнагароджанні яго чынам.
14 лютага 1839 г.
На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 47)
Спасылка на дакумент
Прашэнне мінскаму губернскаму прадвадзіцелю дваранства ад В. Дуніна-Марцінкевіча аб выдачы пасведчання аб яго дваранскай годнасці для пакупкі адной дваровай душы.
г. Мінск. 1 красавіка 1840 г.
На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 54)
Спасылка на дакумент
Праект купчай паміж памешчыкам А. Сялявай і В. і Ю. Дунінымі-Марцінкевічамі на фальварак Люцынка Мінскага павета Мінскай губерні (урывак).
6 красавіка 1840 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 146, воп. 2, спр. 127, арк. 74)
Спасылка на дакумент
Праект купчай паміж памешчыкамі В. і Ю. Дунінымі-Марцінкевічамі і тытулярнай саветніцай Пацяйковай на дом у г. Мінску (урывак).
Люты 1845 г.
На рускай мове. Аўтограф Ю. Дунінай-Марцінкевіч.
(НГАБ, ф. 146, воп. 2, спр. 585, арк. 2)
Спасылка на дакумент
Прашэнне памешчыкаў В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў у Мінскую палату грамадзянскага суда аб афармленні купчай на дом у г. Мінску.
1 сакавіка 1845 г.
На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 146, воп. 2, спр. 585, арк. 1)
Спасылка на дакумент
Рапарт Мінскай гарадской паліцыі ў Мінскую палату грамадзянскага суда аб пазыковых абавязацельствах памешчыкаў В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў перад купцом Чорным.
12 лютага 1845 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 146, воп. 2, спр. 585,арк. 5-6адв.)
Спасылка на дакумент
Справа па прашэнні памешчыкаў В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў аб выдачы ім пазыкі пад заклад маёнтка Люцынка Мінскага павета Мінскай губерні (вокладка).
1846-1886 гг.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 2, воп. 1, спр. 223, вокладка)
Спасылка на дакумент
Статыстычнае апісанне маёнтка Люцынка Мінскага павета Мінскай губерні памешчыкаў В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў (урывак).
г. Мінск. 9 снежня 1846 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 2, воп. 1, спр. 223, арк. 154 адв., 155)
Спасылка на дакумент
Прашэнне памешчыкаў В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў у Мінскі прыказ грамадскай апекі аб выдачы пазыкі пад заклад маёнтка Люцынка Мінскага павета Мінскай губерні.
2 кастрычніка 1847 г.
На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 2, воп. 1, спр. 223, арк. 1)
Спасылка на дакумент
Сведчанне Мінскай палаты грамадзянскага суда аб дазволе закладу маёнтка Люцынка памешчыкам В. і Ю. Дуніным-Марцінкевічам.
23 верасня 1847 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 2, воп. 1, спр. 223, арк. 5-6)
Спасылка на дакумент

Рэвізская сказка «вольных хлебаробаў вёскі Люцынка Мінскага павета Мінскай губерні памешчыка В. Дуніна-Марцінкевіча» (урывак).
30 кастрычніка 1850 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 5, спр. 1034, арк. 3адв., 4)

Спасылка на дакумент
Рапарт прыстава першай часткі г. Мінска ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход аб атрыманні ад В. Дуніна-Марцінкевіча гербавай пошліны ў памеры 3-х рублёў срэбрам.
3 лютага 1856 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 141-141адв.)
Спасылка на дакумент
Рэвізская сказка дваровых людзей і сялян маёнтка Люцынка Мінскага павета Мінскай губерні памешчыкаў В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў (урыўкі).
23 мая 1858 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 982, арк. 742-745)
Спасылка на дакумент
Прашэнне памешчыкаў В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў у Мінскую казённую палату аб далучэнні ў дваровыя людзі маёнтка Люцынка селяніна, які вярнуўся з уцёкаў.
11 чэрвеня 1858 г.
На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 982, арк. 747)
Спасылка на дакумент
Дадатковая рэвізская сказка маёнтка Люцынка Мінскага павета Мінскай губерні памешчыкаў В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў аб сялянах, якія вярнуліся з уцёкаў.
16 чэрвеня 1858 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 982, арк. 748-748адв.)
Спасылка на дакумент
Устаўная грамата маёнтка Люцынка Мінскага павета Мінскай губерні памешчыка В. Дуніна-Марцінкевіча (урыўкі).
1862 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 1595, воп. 2, спр. 1718, арк. 28, 29)
Спасылка на дакумент

Журнал пасяджэння Мінскай губернскай па сялянскіх справах установы па часткова секвестраванаму маёнтку Люцынка памешчыка В. Дуніна-Марцінкевіча (урывак).
27 лістапада 1865 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 242, воп. 2, спр. 20, арк. 183-183адв.)

Спасылка на дакумент
План земляў сялян вёскі Люцынка Скрундзеўскай грамады Пяршайскай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.
1865 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 1595, воп. 2, спр. 1718, арк. 93)
Спасылка на дакумент

Імянны спіс сялян-гаспадароў, якія выкупалі зямлю ў маёнтку Люцынка Мнішанскай сельскай грамады 2-га міравога ўчастка Пяршайскай воласці Мінскага павета Мінскай губерні (урывак).
[да 1 лістапада ] 1865 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф . 1595, воп. 2, спр. 1718, арк. 98адв.-99)

Спасылка на дакумент

Акладны ліст на выкупляемую зямлю сялянамі Скрундзеўскай сельскай грамады Пяршайскай воласці Мінскага павета ў маёнтку Люцынка памешчыкаў Дуніных-Марцінкевічаў.
1866 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 2, спр. 84, арк. 110)

Спасылка на дакумент

Выкупны акт па часткова секвестраванаму маёнтку Люцынка памешчыка В. Дуніна-Марцінкевіча (урывак).
7 чэрвеня 1866 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 1595, воп. 2, спр. 1718, арк. 96)

Спасылка на дакумент

Адносіна Мінскай губернскай па сялянскіх справах установы ў Мінскую палату грамадзянскага суда аб устаноўленай пазыцы для сялян за ўчасткі зямлі маёнтка Люцынка Мінскага павета Мінскай губерні, выкупленыя ў памешчыка В. Дуніна-Марцінкевіча (урывак).
г. Мінск. 19 лістапада 1866 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 146, воп. 2, спр. 3177, арк. 1)

Спасылка на дакумент

Прашэнне памешчыка Мінскага павета В. Дуніна-Марцінкевіча Мінскаму цывільнаму губернатару аб выдачы дазволу на выезд у г. Свянцяны на чатыры тыдні.
15 студзеня 1870 г.
На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 1992 , арк. 71-72)

Спасылка на дакумент

Журнал пасяджэння Мінскай губернскай па сялянскіх справах установы аб адмежаванні сялянскіх земляў па маёнтку Люцынка памешчыка В. Дуніна-Марцінкевіча (урыўкі).
11 мая 1884 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 242, воп. 2, спр. 232, арк. 28, 29адв.)

Спасылка на дакумент