Прызыўны спіс 1-га ўчастка Мінскага павета (фрагмент),
дзе пад № 164/213 пазначаны Іван Дамінікавіч Луцэвіч. 1903 г. На рускай
мове. (НГАБ, ф. 1, воп. 1, спр. 4063, арк. 206)
|
|
І. Луцэвіч у перыяд працы малодшым прыказчыкам у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні.
1904 г. (БДАКФФД, 0-105083)
|
|
І. Луцэвіч (Я. Купала)у перыяд працы ў газеце «Наша ніва». г. Вільня. 1908 г.
(БДАКФФД, 0-2047)
|
|
І. Луцэвіч (Я. Купала) у перыяд вучобы на агульнаадукацыйных курсах А.Чарняева.
г. Санкт-Пецярбург. 1909 г.
(БДАКФФД, 0-2163)
|
|
Слухач агульнаадукацыйных курсаў А. Чарняева І. Луцэвіч (Я. Купала) сярод студэнтаў-беларусаў. г. Санкт-Пецярбург. 1910 г.
(БДАКФФД, 0-63041)
|
 |
І. Луцэвіч (Я. Купала) у перыяд вучобы на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева.
г. Санкт-Пецярбург. 1910 г.
(БДАКФФД, 0-64965)
|
 |
І. Луцэвіч (Я. Купала) са сваёй жонкай Уладзіславай Францаўнай Станкевіч.
1916 г.
(БДАКФФД, 0-64948)
|
 |
Рахунак, прад’яўлены І. Луцэвічам (Я. Купалам) газеце “Беларусь”, за публікацыю яго твораў.
г. Мінск. Не пазней 29 лістапада 1919 г. Аўтограф Я. Купалы.
(НАРБ, ф. 368, воп. 2, спр. 6, арк. 83)
|
|
Ведамасць № 1 на пенсію (заробак) супрацоўнікам часопіса «Рунь», у тым ліку яго рэдактару І.
Луцэвічу (Я. Купалу). г. Мінск. 3 мая 1920 г.
Аўтограф Я. Купалы.
(НАРБ, ф. 368, воп. 2, спр. 7, арк. 60адв.-61)
|
|
Заява ў Мінскі камунальны аддзел аб продажы дома І. Луцэвічу (Я. Купале). г. Мінск. 1926 г. На рускай мове.
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, ф. 354, воп.2, спр. 41, арк. 19)
|
|
Анкета Луцэвіча І.Д (Я. Купалы), кандыдата ў члены Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларускай
Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 8-га склікання. 1927 г.
Аўтограф Я. Купалы на друкарскім бланку.
(НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 2258, арк. 119—120)
|
|
Ліст І. Луцэвіча (Я. Купалы) у час знаходжання на лячэнні ў Карлсбадзе да брата жонкі В.
Станкевіча. Чэхаславакія. 12 жніўня 1927 г.
Аўтограф Я. Купалы на друкарскай паштоўцы. На польскай мове.
(Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы, КП 387/А 387)
|
|
Я. Купала з жонкай У. Луцэвіч і пісьменнікамі А. Александровічам, А. Вольным, Ц. Гартным, У. Дубоўкам, архівістам М. Мялешкам на адпачынку ў Ялце. 24 жніўня 1929 г.
(БДАМЛМ, ф. 27, воп. 1, спр. 15, арк. 1)
|
 |
Дарчы надпіс Янкі Купалы даўняй знаёмай, дзеячу культуры Паўліне Мядзёлцы на зборніку яго твораў 1918-1928 гг. г. Мінск. 19 мая 1930 г. Аўтограф Я. Купалы.
(Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы, КП 739/1 кн-12) |
 |
Ліст Я. Купалы да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага аб лячэнні ў Кіславодску.
9 снежня 1933 г. Аўтограф Я. Купалы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 8, арк. 1-2) |
 |
Ліст Я. Купалы да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага з запрашэннем адпачыць на дачы Купалы ў Ляўках. 15 ліпеня 1935 г. Аўтограф Я. Купалы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 9, арк. 1–2)
|
 |
Я. Купала ў рабочым кабінеце. г. Мінск. 2 лістапада 1940 г.
(БДАКФФД, 0-21672) |
 |
Дарчы надпіс спявачцы Л. Александроўскай, зроблены на фатаграфіі Я. Купалы яго жонкай У. Луцэвіч. 26 жніўня 1942 г.
(БДАМЛМ, ф. 316, воп. 1, спр. 856, арк. 1)
|
 |