Главная / Тематические разработки и базы данных / Выдающиеся личности / Я.Купала і Я.Колас / Якуб Колас / Першыя выданні твораў / Паэмы / Паэма «Суд у лесе»
Паэма «Суд у лесе»
Анатацыя
Паэма напісана ў кастрычніку 1942 г. Твор прысвечаны беларускім партызанам. Паказана барацьба з фашысцкімі захопнікамі, якія чыняць здзекі з мірнага насельніцтва. Партызаны ладзяць суд над забойцам фон Зюмелем.
(Бібліятэка БДАМЛМ, № 10282)
Цытата
"Адбыўся суд. Народнай кары.
Ніхто рукі не адвядзе,
На помсту клічуць кроў, ахвяры
Забойцам месц няма нідзе!
На родных землях, дзе спрадвеку
Ад нашых ног ляглі сляды
І нашы назвы носяць рэкі,
Лясы, азёры, гарады,
На гэтых землях вораг люты
Пахован будзе без труны,
Як тая горкая атрута,
Дзе ўсходзяць толькі палыны."