У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы адзначылі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі: адбыўся сумесны сход калектываў
6 лістапада 2026 г. адбыўся сумесны ўрачысты сход калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Падчас мерапрыемства намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык і дырэктар БелНДІДАС Андрэй Рыбакоў цёпла павіншавалі калег са святам, падкрэсліўшы важнасць захавання гістарычнай памяці, павагі да дзяржаўных свят і беражлівых адносін да дакументальнай спадчыны.
Важнай часткай мерапрыемства стаў паказ дакументальнага фільма «Жанчыны, якія стварылі эпоху», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Фільм, які адлюстроўвае выбітны ўклад савецкіх жанчын у станаўленне і развіццё грамадства ў эпоху СССР, выклікаў жывую цікавасць ва ўсіх прысутных. Унікальныя кадры дазволілі гледачам глыбей адчуць дух стваральнай працы і самаахвярнасці мінулых гадоў. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і святочнай атмасферы.
![]() |
| 1. Выступленне намесніка дырэктара НГА Беларусі Наталіі Булойчык |
![]() |
| 2. Выступленне дырэктара БелНДІДАС Андрэя Рыбакова |
![]() |
| 3. Калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС |
![]() |
| 4. Калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС |




