2026

студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань
960гадоў з часу заканчэння будаўніцтва (1066) Сафійскага сабора ў Полацку, выдатнага помніка архітэктуры Беларусі
925гадоў з часу ўтварэння (1101) Віцебскага княства
925гадоў з часу княжання ў Мінску (1101 – 1119) першага князя Глеба Усяслававіча
925гадоў назад нарадзілася Ефрасіння Полацкая (каля 1101 – 1167), полацкая князёўна, асветніца, беларуская святая
910гадоў назад (1116) у летапісных крыніцах упершыню згадваецца Слуцк (Случеск)
890гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Прапойск (Прупой, Пропошеск; з 1945 г. Слаўгарад)
890гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Крычаў (Крэчут)
870гадоў назад (1156) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Мсціслаў
865гадоў з часу стварэння (1161) “Крыжа Ефрасінні Полацкай”, выдатнага помніка старажытнага мастацтва Беларусі, выкананага полацкім ювелірам Лазарам Богшам
750гадоў назад (1276) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Камянец
640гадоў назад (1386) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца Дрыса (з 1962 г. Верхнядзвінск) і Друя
640гадоў з часу выбрання (1386) вялікага князя Літоўскага Ягайлы польскім каралём
615гадоў назад (1411) заключаны Тарунскі мірны дагавор, які паклаў канец “Вялікай вайне” (1409 – 1411) Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна
585гадоў назад (1441) Слуцк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
580гадоў назад (1446) складзены Беларуска-літоўскі летапіс, першы агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага княства Літоўскага
540гадоў назад (1486) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца Масты
530гадоў назад (1496) Гродна атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права (поўнае)
515гадоў назад (1511) Навагрудак атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
495гадоў назад (1531) Слонім (Услонім) атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
485гадоў з часу абвяшчэння (1541) лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
485гадоў назад нарадзіўся Бернардоні Джаванні (1541–1605), італьянскі архітэктар, удзельнік будаўніцтва Нясвіжскага замка і комплекса Нясвіжскага касцёла езуітаў і калегіума
465гадоў назад (1561) Рэчыца атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права (няпоўнае)
460гадоў назад (1566) зацверджаны 2-гі Статут Вялікага княства Літоўскага
460гадоў назад (1566) утворана Берасцейскае (Брэсцкае) ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім (з канца XVII ст. Брэст-Літоўскае ваяводства)
460гадоў назад (1566) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Маларыта
450гадоў назад нарадзіўся Марахоўскі Ілья (свецкае імя Ірахім Стафанавіч; каля 1576–1631), беларускі пісьменнік-палеміст, палітычны, царкоўны дзеяч, уладзіміра-брэсцкі ўніяцкі мітрапаліт
445гадоў з часу заснавання (1581) у Полацку езуіцкай калегіі (у 1812 г. пераўтворана ў акадэмію, існавала па 1820 г.)
445гадоў назад (1581) Пінск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
440гадоў назад (1586) Нясвіж атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
430гадоў з часу выдання (1596) у Вільні “Граматыкі славянскай…” Л.Зізанія
395гадоў назад (1631) Спірыдонам Собалем у Куцеінскай друкарні выдадзены “Буквар”, кніга па навучанню першапачатковай грамаце
390гадоў назад (1636) Мсціслаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
385гадоў назад (1641) Чэрыкаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
370гадоў назад (1656) пачаў сваю выкладчыцкую дзейнасць у Полацкай брацкай школе Сімяон Полацкі (Пятроўскі-Сітняковіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст
320гадоў з пачатку дзейнасці (1706) Гродзенскага манетнага двара
290гадоў назад (1736) у Слуцку адкрыта мануфактура шаўковых паясоў (дзейнічала да 1844 г.)
275гадоў з часу заснавання (1751) Слуцкага тэатра Радзівілаў (існаваў да 1760 г.)
275гадоў назад (1751) створана Нясвіжская музычная школа пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў
270гадоў назад (1756) створана Слуцкая балетная школа пры Слуцкім тэатры Радзівілаў (існавала да 1760 г.)
255гадоў назад (1771) быў заснаваны Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага (існаваў да 1791 г.)
240гадоў назад нарадзіўся Гібенталь Карл Іванавіч (1786 – 1862), урач, адзін з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі ў Беларусі
240гадоў назад нарадзіўся Равінскі Вікенцій Паўлавіч (1786 – 1855), паэт, драматург, аўтар беларускай паэмы “Энеіда навыварат”
205гадоў назад нарадзіўся Семянтоўскі (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч (1821 – 1893), беларускі і рускі этнограф, археолаг, краязнавец, фалькларыст
180гадоў назад (1846) пачалося выданне “Актов, относящихся к истории Западной России, собранных и издаваемых Археографической комиссией” (“Акты Западной России”), пяцітомнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы
125гадоў назад (1901) у Лідзе заснаваны чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод (з 1954 г. Лідскі завод сельскагаспадарчых машын, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Лідсельмаш”, з 14 снежня 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынгу “Лідсельмаш”)
125гадоў з часу заснавання (1901) у Барысаве запалкавай фабрыкі “Бярэзіна” (на базе фабрыкі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Барысаўдрэў”, з 11 снежня 1998 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўдрэў”)
105гадоў назад (1921) створаны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І.І.Луцкевіча (існаваў да 1945 г.)
105гадоў назад (1921) заснавана Нацыянальная бібліятэка Беларусі
105гадоў назад (1921) выйшаў першы нумар “Белорусской газеты” (з 1924 г. “Беларуская вёска”, у 1931 – 1935 гг. “Калгаснік Беларусі”, у 1945 – 1950 гг. “Савецкі селянін”, у 1950 – 1962 гг. “Калгасная праўда”, у 1962 – 1991 гг. “Сельская газета”, з 1992 г. “Белорусская нива”)
100гадоў з часу заснавання (1926) у Гомелі трыкатажнай майстэрні па вытворчасці панчошна-шкарпэткавых вырабаў (з 1930 г. Гомельская панчошна-трыкатажная фабрыка “8 Сакавіка”, з 1992 г. Гомельская прамыслова-гандлёвая фірма “8 Сакавіка”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “8 Сакавіка”)
100гадоў назад (1926) заснаваны Бабруйскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат (з 1971 г. Бабруйскае вытворчые дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1991 г. народнае аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “ФанДАК”)
95гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута літаратуры імя Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер філіял дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)
95гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)
95гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)
95гадоў з часу заснавання (1931) Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)
95гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)
80гадоў з пачатку будаўніцтва (1946) у Мінску трактарнага завода (з 1997 г. вытворчае аб’яднанне “Мінскі трактарны завод”, з 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі трактарны завод”)
80гадоў з часу стварэння (1946) Віцебскага дывановага камбіната (створаны на базе Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыкі “Дзвіна”, з 1980 г. вытворчае аб’яднанне, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Віцебскія дываны”)
55гадоў назад (1971) у Пінску створана вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Пінскдрэў” (з 1992 г. калектыўнае аб’яднанне “Пінскдрэў”, з 2000 г. закрытае акцыянернае таварыства “Пінскдрэў”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”)
55гадоў з часу стварэння (1971) Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання (БелОМА) (створаны на базе Мінскага механічнага завода) (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава — кіруючая кампанія холдынгу “БелОМА”)

Далей >>