Інфармацыйная гадзіна «Беларусь якая развіваецца. Беларусь адзіная» ва Установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку»

24 студзеня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ва Установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» для навучэнцаў 9 класа Установы адукацыі «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Ф.Скарыны» праведзена інфармацыйная гадзіна «Беларусь, якая развіваецца. Беларусь адзіная». Заняткі прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Мэтай інфармацыйнай гадзіны з’явілася азнаямленне ўдзельнікаў праекта з асноўнымі дасягненнямі краіны за гады незалежнасці ў розных сферах — прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, медыцыне, культуры і спорце, архіўнай дзейнасці.

У рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» прадэманстраваны відэаролік «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Пасля заканчэння мерапрыемства, для навучэнцаў арганізавана экскурсія па ўстанове.

На фота: Вучні Установы адукацыі «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Ф.Скарыны» падчас інфармацыйнай гадзіны.