2025

студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань
1210гадоў назад нарадзіўся Мяфодзій (815 – 885), славянскі асветнік, адзін са стваральнікаў славянскай азбукі, прапаведнік хрысціянства
1045гадоў назад (980) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Тураў (цяпер горад у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці)
960гадоў назад (1065) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Браслаў (Браславль)
895гадоў назад нарадзіўся Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182), пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч
870гадоў назад (1155) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мазыр
675гадоў назад нарадзіўся Вітаўт (1350 – 1430), князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Літоўскі
635гадоў назад (1390) Брэст першым з беларускіх гарадоў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
630гадоў назад (1395) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Мір і Карэлічы
615гадоў назад (1410) адбылася Грунвальдская бітва, у выніку якой аб’яднаныя сілы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы разграмілі войска Тэўтонскага ордэна
575гадоў назад (1450) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Узда (спачатку як двор, уласнасць Корсакаў, пазней вёска ў Мінскім павеце, з 1938 г. гарадскі пасёлак, з 1999 г. горад, цэнтр Уздзенскага раёна Мінскай вобласці)
555гадоў назад нарадзіўся Гусоўскі Мікалай (каля 1470 – пасля 1533), беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння
555гадоў назад (1470) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Зэльва
540гадоў назад нарадзіўся Вісліцкі Ян (каля 1485 – 1520-я), паэт-лацініст Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
535гадоў назад нарадзіўся Скарына Францыск (каля 1490 – каля 1551), беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч эпохі Адраджэння
525гадоў назад (1500) Браслаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
515гадоў назад нарадзіўся Фёдараў (Масквіцін) Іван Фёдаравіч (каля 1510 – 1583), рускі асветнік, заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі і Украіне, заснавальнік друкарні ў Заблудаве Гродзенскага павета
505гадоў назад (1520) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Шклоў
500гадоў назад (1525) выйшла першае ва Усходняй Еўропе выданне “Апостала”, перакладзенае на беларускую мову Францыскам Скарынам
495гадоў назад нарадзіўся Будны Сымон (каля 1530 – 1593), беларускі гуманіст, асветнік, тэолаг, філосаф, гісторык, паэт
495гадоў назад нарадзіўся Цяпінскі (Амельяновіч) Васіль Мікалаевіч (каля 1530 – 1599 ці 1600), беларускі гуманіст, кнігавыдавец, пісьменнік
495гадоў назад нарадзіўся Кміта-Чарнобыльскі Філон Сямёнавіч (каля 1530 – 1587), ваенны і палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, аўтар эпісталярных і літаратурных твораў
475гадоў з пачатку дзейнасці (1550) Брэсцкай друкарні, першай на тэрыторыі Беларусі
475гадоў назад нарадзіўся Рымша Андрэй (каля 1550 – пасля 1599), беларускі паэт, заснавальнік панегірычнай паэзіі ў беларускай літаратуры
465гадоў назад (1560) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Калінкавічы (Каленкавічы)
460гадоў з часу ўтварэння (1565) Мінскага і Мсціслаўскага ваяводстваў
445гадоў з часу заснавання (1580) Полацкага езуіцкага калегіума (існаваў да 1812 г.)
445гадоў назад нарадзіўся Карповіч Лявонцій (свец. Лонгін, Логвін) (1580 – 1620), беларускі праваслаўны дзеяч, пісьменнік, пачынальнік айчыннага сістэматычнага багаслоўя
435гадоў з часу атрымання (1590) мястэчкам Любча самакіравання паводле магдэбургскага права (цяпер гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці)
435гадоў назад (1590) Ліда атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права
435гадоў з пачатку заснавання (1590) першых у Беларусі праваслаўных брацтваў
430гадоў назад нарадзіўся Афанасій Брэсцкі (каля 1595 – 1648), беларускі праваслаўны святы, пісьменнік, публіцыст
425гадоў назад нарадзіўся Семяновіч Казімір (каля 1600 – пасля 1651), інжынер, тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст, аўтар трактата “Artis magnae artilleriae pars prima” (“Вялікае мастацтва артылерыі”) (выйшаў у свет у 1650 г.)
425гадоў назад (1600) у Мінску завершана будаўніцтва першай мураванай ратушы
405гадоў назад (1620) Орша атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права
395гадоў назад (1630) заснавана Куцеінская друкарня – цэнтр беларускага кірылічнага кнігадрукавання (дзейнічала пры Аршанскім Куцеінскім Багаяўленскім манастыры да 1654 г.)
355гадоў назад (1670) Гомель атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
325гадоў з пачатку будаўніцтва (1700) Мінскага касцёла езуітаў – помніка архітэктуры барока (цяпер архікафедральны касцёл Панны Марыі)
295гадоў назад нарадзіўся Агінскі Міхал Казімір (1730 – 1800), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат
285гадоў назад (1740) у Нясвіжы пачаў сваю дзейнасць тэатр Радзівілаў (існаваў да 1791 г.)
275гадоў з пачатку дзейнасці (1750) Нясвіжскай друкарні ў замку Радзівілаў
265гадоў назад нарадзіўся Цяцерскі Фаўстын Іванавіч (1760 – 1832 або 1833), беларускі грамадскі дзеяч, мемуарыст
260гадоў з пачатку будаўніцтва (1765) Агінскага канала, які злучыў басейны рэк Нёмана і Дняпра
260гадоў назад (1765) створаны Ружанскі тэатр Сапегаў (існаваў да 1791 г.)
255гадоў з пачатку дзейнасці (каля 1770) у Слоніме тэатра, створанага Міхалам Казімірам Агінскім (дзейнічаў да 1790-х гг.)
250гадоў назад (1775) у Гродна закладзены першы ў Беларусі батанічны сад
250гадоў з пачатку дзейнасці (1775) у Гродна Вышэйшай медыцынскай акадэміі, першай у Беларусі вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу (дзейнічала да 1781 г.)
250гадоў назад (1775) пачала сваю дзейнасць Гродзенская каралеўская друкарня, адна з найбуйнейшых у Беларусі ў канцы XVIII ст. (існавала да да сяр. 90-х гг. XVIII ст.)
250гадоў з пачатку будаўніцтва (1775) Дняпроўска-Бугскага канала (злучыў р. Мухавец (прыток Заходняга Буга, басейн Віслы) і р. Піну (прыток Прыпяці, басейн Дняпра))
250гадоў назад (1775) у Віцебску ўзведзены мураваны будынак ратушы
245гадоў з пачатку дзейнасці (1780) у в. Вішнева Валожынскага раёна металургічнага завода (дзейнічаў да 1870 г.)
245гадоў назад нарадзіўся Дамель Ян (1780 – 1840), беларускі жывапісец
245гадоў назад нарадзіўся Анацэвіч Ігнат Сымонавіч (1780 – 1845), гісторык, археограф, архівіст
240гадоў з часу заснавання (1785) у Крычаве суднабудаўнічай верфі
240гадоў назад нарадзіўся Бароўскі Каспар (1785 – 1854), беларускі жывапісец
230гадоў назад (1795) у горадзе Свіслач адбылося адкрыццё першай гімназіі ў Беларусі
225гадоў назад нарадзіўся Ходзька Дамінік Цэзары (1800 – 1863), беларускі літаратар, фалькларыст, этнограф
225гадоў назад (1800) распрацаваны і зацверджаны першы рэгулярны план забудовы Мінска
220гадоў з часу заснавання (1805) у Мінску Губернатарскага саду (цяпер Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага)
215гадоў з пачатку дзейнасці (1810) у Віцебску суконнай мануфактуры (дзейнічала да 1851 г.)
210гадоў назад нарадзіўся Савіч Франц Андрэевіч (каля 1815 – каля 1845), беларускі паэт, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч
205гадоў назад (1820) заснавана Гродзенская губернская друкарня (існавала да 1915 г.)
200гадоў назад нарадзіўся Вяроўкін Міхаіл Лаўрэнцьевіч (1825 – 1896), беларускі вучоны-архівіст, археограф, архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў
195гадоў назад (1830) у Гродна заснавана публічная бібліятэка (цяпер Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага)
195гадоў назад (1830) у в. Налібакі Стаўбцоўскага раёна заснаваны металургічны камбінат
195гадоў назад (1830) пушчаны першы ў Беларусі цукровы завод у маёнтку Моладава (цяпер Іванаўскі раён)
185гадоў з часу стварэння (1840) тэатра В.Дуніна-Марцінкевіча (існаваў да 1860-х гг.)
165гадоў з пачатку выдання (1860) “Памятных кніжак” Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў
165гадоў назад нарадзіўся Гарбачэўскі Іван Данілавіч (1860 – 1914), беларускі настаўнік, краязнавец, гісторык, этнограф, фалькларыст, пісьменнік
160гадоў назад (1865) пачалося выданне Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі, дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы XIV – XIX стагоддзяў
155гадоў з часу выдання (1870) “Слоўніка беларускай мовы”, складзенага І.І.Насовічам
155гадоў назад нарадзіўся Трусевіч Станіслаў Станіслававіч (1870 – 1918), дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, Польшчы і Літве, публіцыст
150гадоў назад нарадзіўся Кухта Марцін Міхайлавіч (1875 – 1956), друкар, выдавец кніг на беларускай мове
150гадоў назад нарадзіўся Алонаў Яўген Піліпавіч (1875 – 1929), адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы ў Беларусі, заснавальнік Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага музея
135гадоў назад нарадзіўся Мятла Пётр Васілевіч (1890 – 1936), дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст
125гадоў назад (1900) у Віцебску заснавана лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” (з 1946 г. Віцебскі дывановы камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства «Віцебскія дываны”)
125гадоў назад (1900) пачалося выданне Е.Р.Раманавым зборніка дакументаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі “Могилевская старина”
115гадоў назад (1910) перанесены мошчы Ефрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк
115гадоў назад (1910) адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут (з 1918 г. Віцебскі педагагічны інстытут, з 1919 г. Інстытут народнай адукацыі, у 1923 – 1930 гг. у складзе БДУ, у 1930 г. адноўлены, з 1995 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1998 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава)
115гадоў назад (1910) выйшаў першы зборнік вершаў Я.Коласа “Песні-жальбы”
115гадоў назад (1910) заснавана Першая беларуская трупа І.Буйніцкага (створана на базе аматарскай тэатральнай трупы, існавала да 1913 г.)
105гадоў з часу заснавання (1920) Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (заснаваны на базе Мінскага політэхнічнага вучылішча, з 1991 г. Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, з 2002 г. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт)
100гадоў назад (1925) Я.Купалу прысвоена званне народнага паэта Беларусі
100гадоў з часу заснавання (1925) Бярэзінскага запаведніка (з 1979 г. біясферны)
95гадоў назад (1930) створаны Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.І.Жыновіча (першапачаткова Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, з 1974 г. імя І.І.Жыновіча, цяпер Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча)
95гадоў назад (1930) уступіла ў лік дзеючых Бабруйская швейная фабрыка імя Дзяржынскага (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Славянка”)
95гадоў з часу заснавання (1930) Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (да 1945 г. размяшчаўся ў Гомелі ў якасці лесатэхнічнага інстытута, з 1945 г. у Мінску, з 1961 г. Беларускі тэхналагічны інстытут, з 1993 г. сучасная назва)
95гадоў назад прынята пастанова Савета народных камісараў БССР (1930) аб адкрыцці Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (заснаваны на базе філіяла медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2001 г. дзяржаўная вядучая вышэйшая навучальная ўстанова “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”)
95гадоў з часу заснавання (1930) Гомельскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання (з 1977 г. у складзе вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш”, з 1999 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання “Гомсельмаш”, з 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гомсельмаш”)
90гадоў назад (1935) скончана будаўніцтва Магілёўскага аўтамабільнага завода (МаАЗ) (цяпер філіял адкрытага акцыянернага таварыства “БелАЗ” — кіруючай кампаніі холдынгу “БЕЛАЗ-Холдынг” у горадзе Магілёве -“Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.М.Кірава”)
90гадоў назад (1935) створаны Саюз архітэктараў Беларусі (цяпер грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз архітэктараў”)
85гадоў з часу стварэння (1940) Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Р.Шырмы (першапачаткова Беларускі ансамбль песні і танца, з 1950 г. Дзяржаўная харавая капэла БССР, з 1957 г. акадэмічная, з 1978 г. імя Р.Р.Шырмы)
85гадоў назад (1940) зданы ў эксплуатацыю рэканструяваны Дняпроўска-Бугскі канал
80гадоў назад (1945) заснаваны Брэсцкі настаўніцкі інстытут (з 1949 г. імя А.С.Пушкіна, у 1950 г. на яго базе заснаваны Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, з 1995 г. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1999 г. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна)
80гадоў з часу стварэння (1945) у Мінску Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча (з 1992 г. Дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Дзяржаўны харэаграфічны каледж Рэспублікі Беларусь, цяпер установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж”)
80гадоў назад (1945) у Мінску заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут (з 1953 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, з 1991 г. Беларуская акадэмія мастацтваў, з 2001 г. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў)
80гадоў назад (1945) пачаў выходзіць літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс “Нёман” (у 1945 – 1947 гг. меў назву “Отчизна”, з 1947 г. “Советская Отчизна”, з 1960 г. сучасная назва)
75гадоў назад (1950) пачата будаўніцтва Мінскага радыёзавода (з 1972 г. галаўное прадпрыемства Мінскага вытворчага аб’яднання “Гарызонт”, з 2003 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гарызонт”, з 2010 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Гарызонт”)
75гадоў назад (1950) створаны Аркестр штаба Беларускай ваеннай акругі (з 1992 г. Ваенны аркестр Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, цяпер дзяржаўная ўстанова “Узорна-паказальны аркестр Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”)
70гадоў з часу стварэння (1955) Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе сектара фізікі і матэматыкі фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук Беларусі)
70гадоў назад (1955) пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі гадзіннікавы завод (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі гадзіннікавы завод”)
65гадоў назад (1960) створаны Брэсцкі дывановы камбінат (з 1970 г. галаўное прадпрыемства Брэсцкага вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання, з 1983 г. дывановае вытворчае аб’яднанне, з 1994 г.адкрытае акцыянернае таварыства “Дываны Брэста”)
65гадоў з часу заснавання (1960) Мінскага радыётэхнічнага тэхнікума (у 1991 – 1994 гг. Мінскі радыётэхнічны каледж, з 1995 г. Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж, цяпер установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” філіял “Мінскі радыётэхнічны каледж”)
65гадоў з часу заснавання (1960) Мінскага маторнага завода (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Мінскі маторны завод”)
65гадоў назад (1960) пачата будаўніцтва Светлагорскага завода штучнага валакна (у 1965 г уведзенны у лік дзеючых, з 1983 г. Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “СветлагорскХімвалакно”)
60гадоў з пачатку (1965) прамысловай распрацоўкі нафты на Рэчыцкім радовішчы
60гадоў з часу пабудовы (1965) Брэсцкага панчошнага камбіната (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Брэсцкі панчошны камбінат”)
60гадоў з часу заснавання (1965) Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
60гадоў з часу заснавання (1965) Інстытута тэхнічнай кібернэтыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук Беларусі, у 1995 г. да інстытута далучаны Вылічальны цэнтр Акадэміі навук Беларусі, з 1996 г. галаўная арганізацыя навукова-даследчага аб’яднання “Кібернэтыка” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2002 г. дзяржаўная навуковая ўстанова “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)
60гадоў з часу ўвода ў дзеянне (1965) Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў (да 1969 г. Барысаўская фармацэўтычная фабрыка, у 1969 – 1990 гг. Барысаўскі хіміка-фармацэўтычны завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў”)
60гадоў назад (1965) у Слуцку ўступіў у лік дзеючых цукрова-рафінадны завод (з 1976 г. камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Слуцкі цукроварафінадны камбінат”)
55гадоў назад (1970) у Бабруйску створаны Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі (з 1977 г. імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча)
55гадоў назад (1970) адбыўся пуск 1-й чаргі Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўхімвалакно”)
55гадоў назад (1970) створаны Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі (адкрыты 17 студзеня 1971 г.) (цяпер Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр)
55гадоў назад (1970) у Салігорску створана вытворчае аб’яднанне “Беларуськалій” (да 1975 г. Беларускі калійны камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Беларуськалій”)
55гадоў назад (1970) выдаў першую прадукцыю Ваўкавыскі малочна-кансервавы камбінат дзіцячага харчавання (цяпер Ваўкавыскае адкрытае акцыянернае таварыства “Беллакт”)
50гадоў назад (1975) заснаваны Мінскі інстытут культуры (з 1993 г. Беларускі ўніверсітэт культуры, з 1999 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, з 2004 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў)
50гадоў з пачатку дзейнасці (1975) Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”)
50гадоў назад (1975) заснаваны Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела мікрабіялогіі Акадэміі навук Беларусі)
45гадоў з часу заснавання (1980) Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела фізікі неразбуральнага кантролю Акадэміі навук Беларусі)
45гадоў назад (1980) заснаваны Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
45гадоў назад (1980) заснаваны Гродзенскі абласны тэатр лялек
45гадоў назад (1980) быў створаны Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”
40гадоў назад (1985) у Віцебску на базе трупы лялечнікаў пры Беларускім тэатры імя Я.Коласа створаны Беларускі тэатр “Лялька”
35гадоў назад (1990) у в. Кушляны Смаргонскага раёна адкрыты літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба Ф.Багушэвіча
30гадоў назад (1995) на базе Мінскага ваенна-тэхнічнага вучылішча і Мінскага вышэйшага ваеннага агульнавайсковага палітычнага вучылішча створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь
30гадоў з часу стварэння (1995) нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры”
25гадоў назад (2000) адкрыты Мінскі музей Ваньковічаў, філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
25гадоў назад (2000) у Слуцку ўсталяваны помнік Соф’і Слуцкай, рэлігійнага дзеяча Беларусі, беларускай праваслаўнай святой
25гадоў назад (2000) пачаў выходзіць навуковы часопіс “Беларускі археаграфічны штогоднік”
25гадоў назад (2000) быў адкрыты Мемарыяльны музей З.І.Азгура ў г. Мінску

Далей >>