1160
|
гадоў з часу стварэння (863) асветнікамі Кірылам і Мяфодзіям славянскай азбукі |
1040
|
гадоў назад (983) у летапісах упершыню ўпамінаюцца яцьвягі |
1035
|
гадоў з часу прыняцця (988) хрысціянства ў Кіеўскай Русі |
945
|
гадоў назад (1078) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Друцк (цяпер вёска ў Талачынскім раёне), Лагойск (Логожск) і Лукомль (цяпер вёска ў Чашніцкім раёне) |
895
|
гадоў назад (1128) у Лаўрэнцьеўскім летапісе выкарыстана назва Полацкая зямля як сінонім Полацкага княства |
895
|
гадоў назад (1128) у Іпацьеўскім летапісе ўпершыню ўпамінаецца Гродна |
810
|
гадоў назад (1213) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Рэчыца |
800
|
гадоў назад (1223) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Нясвіж |
770
|
гадоў назад (1253) вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля і каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Навагрудку |
705
|
гадоў назад (1318) тэрыторыя Віцебшчыны ўпершыню названа Белай Руссю |
700
|
гадоў назад (1323) горад Вільня абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага княства Літоўскага |
700
|
гадоў назад (1323) заснаваны горад Ліда |
635
|
гадоў назад (1388) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Маладзечна |
630
|
гадоў назад (1393) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Быхаў (тагачасная назва Стары Быхаў) |
590
|
гадоў назад (1433) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Талачын |
555
|
гадоў назад (1468) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Астравец |
550
|
гадоў назад (1473) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Пружаны |
550
|
гадоў назад (1473) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Радунь |
525
|
гадоў назад (1498) Полацк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
525
|
гадоў назад (1498) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца горад Дзятлава пад назвай Здзяцел |
520
|
гадоў з часу ўтварэня (1503) Віцебскага ваяводства |
520
|
гадоў назад (1503) Ваўкавыск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
520
|
гадоў назад (1503) Камянец атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
500
|
гадоў назад (1523) у Кракаве выдадзена паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» |
480
|
гадоў назад (1543) заснаваны Мазырскі замак |
440
|
гадоў назад (1583) у Нясвіжы на месцы драўлянага закладзены мураваны замак |
430
|
гадоў з часу выдання (1593) у друкарні братоў Мамонічаў “Буквара”, аднаго з першых у Беларусі |
420
|
гадоў назад (каля 1603) беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім выгравіравана першая дакладная карта Вялікага княства Літоўскага (захавалася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау) |
400
|
гадоў назад (1623) у г. Оршы заснаваны Кутеінскі Багаяўленскі манастыр |
390
|
гадоў назад (1633) Крычаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
380
|
гадоў назад (1643) Лагішын атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
370
|
гадоў назад (1653) у Куцеінскай друкарні надрукавана кніга «Лексіконъ славеноросскій іменъ толъкованіе» |
370
|
гадоў назад (1653) заснаваны кляштар Дамініканцаў у Оршы (с 1816 г.– касцёл С.Іосіфа) |
290
|
гадоў з часу нараджэння Тызенгаўза Антонія (1733 – 1785), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, мецэната |
250
|
гадоў назад (1773) Сянно прысвояны статус горада |
230
|
гадоў назад нарадзіўся Петрашкевіч Ануфрый (1793 – 1863), паэт, архівіст, адзін з заснавальнікаў таварыства філаматаў |
220
|
гадоў з часу стварэння (1803) Віленскай навучальнай акругі, у якую ўваходзілі навучальныя ўстановы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў (існавала да 1918 г.) |
220
|
гадоў з часу заснавання (1803) Мінскага гарадскога аркестра (існаваў да 1917 г.) |
220
|
гадоў назад (1803) адбылося паўстанне сялян у в. Кашаны Чэрыкаўскага уезда Магілёўскай губерніі |
200
|
гадоў таму нарадзіўся Замбржыцкі Станіслаў Валянцінавіч (1823–1907), беларускі паэт, краязнаўца |
190
|
гадоў з часу заснавання (1833) Магілёўскай губернскай друкарні (дзейнічала да 1917 г.) |
190
|
гадоў назад (1833) пачалося будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці |
175
|
гадоў з часу пераўтварэння (1848) Горы-Горацкай земляробчай школы ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, адной з першых вышэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю ў Расійскай імперыі (цяпер Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія) |
175
|
гадоў назад (1848) уступіў у лік дзеючых Дняпроўска-Бугскі канал |
175
|
гадоў назад (1848) у г.Брэсце заснаваны броварны завод |
175
|
гадоў назад (1848) адбыліся масавыя антыпрыгонніцкія выступленні сялян Віцебскай губерніі |
150
|
гадоў назад (1873) у Мінску адкрыўся камерцыйны банк, адзін з першых банкаў у Беларусі (дзейнічаў да 1912 г.) |
150
|
гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1873) чыгуначнай магістралі Маладзечна – Мінск – Бабруйск – Гомель Лібава-Роменскай чыгункі |
150
|
гадоў з пачатку дзейнасці (1873) Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам генерала І.І.Жылінскага па асушэнні балот на Палессі |
150
|
гадоў з часу заснавання (1873) Мінскага камерцыйнага банка, першага прыватнага банка ў Беларусі |
150
|
гадоў назад (1873) быў заснаваны чыгунна-ліцейны завод ў г. Брэсце |
150
|
гадоў назад (1873) была пабудавана драўляная могілкавая царква ў в. Беловежа Пружанскага уезда |
140
|
гадоў з часу заснавання (1883) на хутары Бярозаўка у Лідскім павеце фабрыкі па вырабу шкла (цяпер шклозавод “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна) |
130
|
гадоў з часу заснавання (1893) у Мінску дрожджа-вінакуранага завода (у 1917-1924 гг. дзяржаўны спіртавы склад № 1 і гарэлачны завод, у 1925-1937 гг. спірта-гарэлачны завод, з 1937 г. лікёра-гарэлачны завод, з 1959 г. дражджа-вінны камбінат, у 1964-1970 гг. галоўнае прадпрыемства вытворчага аб’яднання «Крышталь», у 1972-1974 гг. спірта-водачны камбінат «Крышталь», з 1976 г. уваходзіць у вытворчае аб’яднанне спіртавой і лікёра-водачнай прамысловасці, з 1986 г. галоўнае прадпрыемства вытворчага аб’яднання крухмальнай прамысловасці, у 2014 г. вытворча-гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінск Крышталь» ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — кіруючая кампанія холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП» |
125
|
гадоў з часу заснавання (1898) Бабруйскага машынабудаўнічага завода (першапачаткова механічны, кацельны і чыгуналіцейны завод, з 2000 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Бабруйскі машынабудаўнічы завод», з 2004 г. адкрытае акцыянернае таварыства «Бабруйскі машынабудаўнічы завод») |
125
|
гадоў з часу заснавання (1898) Барысаўскага шклозавода (цяпер хрустальны завод) |
125
|
гадоў назад (1898) было адчынена Вольнае пажарнае таварыства ў м. Жалудок Лідскага уезда |
120
|
гадоў назад (1903) выдадзена трохтомная праца Я.Ф.Карскага «Беларусы» |
110
|
гадоў з часу выдання (1913) зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» |
110
|
гадоў назад (1913) у Магілёве адкрыты настаўніцкі інстытут (у 1918 г. пераўтвораны ў Магілёўскі педагагічны інстытут; з 1978 г. імя А.А Куляшова; з 1997 г. універсітэт) |
100
|
гадоў назад (1923) упершыню прыняты Зямельны кодэкс БССР |
100
|
гадоў з часу заснавання (1923) Вярхоўнага суда БССР |
100
|
гадоў з часу заснавання (1923) у Мінску Беларускага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі |
100
|
гадоў з часу заснавання гарадской бальніцы ў г. Брэсце |
100
|
гадоў з дня нараджэння Старавойтава Міхаіла Антонавіча (1923-1943), Героя Советского Союза, ураджэнца в. Якімавічы Клімавіцкага раёна |
90
|
гадоў з часу арганізацыі (1933) Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута (Белдзяржпраект) (цяпер рэспубліканскае праектнае ўнітарнае прадпрыемства «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга «Інстытут Белдзяржпраект») |
90
|
гадоў з дня адкрыцця (1933) Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (з 1940 г. Вялікі, з 1964 г. акадэмічны, з 1994 г. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Нацыянальны акадэмічны театр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь, цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь) |
90
|
гадоў з часу заснавання (1933) Беларускага інстытута народнай гаспадаркі (з 1991 г. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт) |
90
|
гадоў з часу заснавання (1933) у Мінску філіяла Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (з 1936 г. самастойная; з 1938 г. урадавая; з 1994 г. Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь) |
85
|
гадоў з часу заснавання (1938) Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі (з 1992 г. Ансамбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь) |
85
|
гадоў з дня выхаду першага нумара (1938) грамадска-палітычнай газеты «Знамя юности» |
85
|
гадоў з часу стварэння (1938) Дзяржаўнага тэатра лялек Беларусі (першапачаткова дзейнічаў у Гомелі, з 1950 г. у Мінску) |
85
|
гадоў назад (1938) створаны Саюз кампазітараў Беларусі |
85
|
гадоў назад (1938) створаны Саюз мастакоў Беларусі |
75
|
гадоў з часу заснавання (1948) Мазырскага краязнаўчага музея |
75
|
гадоў з дня заснавання (1948) у Жодзіне Беларускага аўтамабільнага завода (БелАЗ) на базе завода дарожных і мелярацыйных машын «Дармаш» (з 1975 г. у складзе прамысловага аб’яднання «БелаўтаМАЗ», з 2006 г. адкрытае акцыянернае таварыства «БелАЗ», з 2012 г. адкрытае акцыянернае таварыства «БелАЗ» – кіруючая кампанія холдынг «БЕЛАЗ-Холдынг» |
75
|
гадоў з дня адкрыцця (1948) Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (з 1993 г. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт) |
70
|
гадоў з часу арганізацыі (1953) Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
70
|
гадоў з часу заснавання (1953) у Гомелі Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1993 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту) |
70
|
гадоў з часу заснавання (1953) Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча |
65
|
гадоў з часу заснавання (1958) Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (з 2001 г. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт) |
65
|
гадоў з часу заснавання (1958) горада Салігорска (узнік як пасёлак Новастаробінск) |
65
|
гадоў назад (1958) створаны Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё (цяпер Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь) |
55
|
гадоў назад (1968) створаны Гомельскі абласны тэатр лялек |
50
|
гадоў назад (1973) створаны Магілёўскі тэхналагічны інстытут (з 2000 г. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання) |
45
|
гадоў з часу заснавання (1978) Гродзенскага завода сінтэтычнага валакна (з 1983 г. Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно», з 2002 г. адкрытае акцыянерные таварыства «Гродна Хімвалакно», з 2015 г. «Завод Хімвалакно» – філіял ААТ «Гродна Азот») |
45
|
гадоў назад (1978) у г. Ветка Гомельскай вобласці адкрыты Дзяржаўны музей народнай творчасці |
45
|
гадоў з пачатку дзейнасці (1978) Добрушскага фарфоравага завода (цяпер закрытае акцыянернае таварыства «Добрушскі фарфоравы завод») |
40
|
гадоў назад (1983) пачаў выдавацца грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс «Мастацтва» |
30
|
гадоў назад (1993) пачаў выдавацца навукова-метадычны ілюстраваны часопіс «Беларускі гістарычны часопіс» |
30
|
гадоў назад (1993) створаны Беларускі дзяржаўны канцэрн народных мастацкіх промыслаў |
30
|
гадоў з часу першай пастаноўкі (1993) у Мінскім абласным драматычным тэатры (размяшчаецца ў Маладзечне) |