Главная / Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
500 | гадоў з часу стварэння (1522) Францыскам Скарынам друкарні ў Вільні, першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Выданне “Малой падарожнай кнігі” |
250 | гадоў з часу ўтварэння (1772) Магілёўскай губерні (існавала ў 1772 – 1778 гг. і 1802 – 1919 гг.) |
150 | гадоў з часу адкрыцця (1872) Полацкай настаўніцкай семінарыі (з 1912 г. імя Я.П.Кульнева, існавала па 1918 г.) |
150 | гадоў з часу адкрыцця (1872) у Мінску адзінага ў Беларусі вучылішча арганістаў (існавала па 1897 г.) |
150 | гадоў з пачатку вытворчасці (1872) паперы на Добрушскай папяровай фабрыцы (з 1877 г. таварыства “Добрушская папяровая фабрыка”, з 1922 г. Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”, з 1951 г. цэлюлозна-папяровы камбінат “Герой працы”, з 1976 г. Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”, цяпер Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы” адкрытага акцыянернага таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Беларускія шпалеры”) |
150 | гадоў назад (1872) заснавана чыгуначная станцыя Асіповічы Лібава-Роменскай чыгункі |
150 | гадоў назад нарадзіўся Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч (1872 – 1957), беларускі і рускі жывапісец-пейзажыст, народны мастак Беларусі, народны мастак Расіі |
125 | гадоў з часу заснавання (1897) у Віцебску школы-майстэрні Ю.Пэна (існавала па 1918 г.) |
125 | гадоў назад (1897) праводзіўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, паводле якому на тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) жыло 6380 тыс. чалавек |
125 | гадоў назад (1897) праводзіўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, паводле якому на тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) жыло 6380 тыс. чалавек |
100 | гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (заснавана як аб’яднаная Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка, з 1926 г. Беларуская дзяржаўная бібліятэка, з 1932 г. імя У.І.Леніна, з 1992 г. сучасная назва) |
100 | гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, навуковага цэнтра нацыянальнай бібліяграфіі і статыстыкі друку (заснавана як Беларуская кніжная палата пры Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэцы, з 1977 г. самастойная ўстанова ў сістэме Дзяржкамдруку Беларусі, да 1992 г. называлася Дзяржаўная кніжная палата Беларусі) |
100 | гадоў з часу заснавання (1922) у Вільні Беларускай драматычнай майстроўні, аматарскай тэатральнай студыі (існавала да 1925 г.) |
100 | гадоў назад (1922) у Мінску адкрылася першая ў Беларусі станцыя хуткай медыцынскай дапамогі |
100 | гадоў з часу стварэння (1922) сталярнай майстэрні ў Бабруйску (з 1926 г. мэблевая фабрыка імя С.М.Халтурына, у 1971 – 1990 гг. у вытворчым аб’яднанні “Бабруйскдрэў”, з 1992 г. народнае аб’яднанне “Бабруйскмэбля”, з 2000 г. закрытае акцыянернае таварыства “Бабруйскмэбля”) |
100 | гадоў назад (1922) у Радашковічах пачала працаваць беларуская гімназія імя Ф.Скарыны (існавала па 1928 г.) |
75 | гадоў назад (1947) уступіў у лік дзеючых Маладзечанскі ліцейна-механічны завод (з 1958 г. Маладзечанскі станкабудаўнічы завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Маладзечанскі станкабудаўнічы завод”) |
75 | гадоў з часу заснавання (1947) Мінскага мастацкага вучылішча (з 1969 г. імя А.К.Глебава, цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава) |
75 | гадоў назад (1947) створана рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства “Веды”, грамадская асветная арганізацыя (першапачаткова існавала ў складзе Усесаюзнага таварыства “Веды”) |
75 | гадоў назад (1947) уведзена ў эксплуатацыю першая чарга Мінскага тонкасуконнага камбіната (з 1981 г. Мінскае вытворчае тонкасуконнае аб’яднанне, з 1993 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Сукно”) |
75 | гадоў назад (1947) заснаваны Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум (з 1965 г. Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, цяпер Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж) |
75 | гадоў назад (1947) заснаваны Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум (з 1965 г. Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, цяпер Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж) |
75 | гадоў з часу заснавання (1947) у Скідзелі Беларускага цукровага камбіната (заснаваны на базе Скідзельскага буракасаўгаса, Гродзенскай буракабазы і Беларускага цукровага завода, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Скідзельскі цукровы камбінат”) |
50 | гадоў назад (1972) на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва “Беларусь” створана выдавецтва “Мастацкая літаратура” |
50 | гадоў з часу стварэння (1972) Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, незалежнай грамадскай арганізацыі, якая спрыяе развіццю гандлёва-эканамічных і навукова-тэхнічных сувязей Беларусі з замежнымі краінамі |
50 | гадоў назад (1972) пачаў сваю работу Бабруйскі шынны камбінат (з 1976 г. вытворчае аб’яднанне “Бабруйскшына”, з 1991 г. “Белшына”, з 2000 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Белшына”) |
25 | гадоў назад (1997) у Мінску заснаваны Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (адкрыты ў 1998 г., цяпер Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь) |