Класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Да 200-годдзя з дня нараджэння

Аб праекце

Праект «Класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Да 200-годдзя з дня нараджэння» з’яўляецца спецыяльнай юбілейнай рубрыкай інтэрнэт-рэсурсу архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь — сайта «Архивы Беларуси», прысвечанай славутаму пісьменніку, аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі.

Мэты і магчымыя вынікі праекта

Распрацоўка дадзенага праекта абумоўлена імкненнем адзначыць вялікі ўклад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў развіццё беларускай культуры, станаўленне новай беларускай літаратуры і сучаснага нацыянальнага тэатра,  нагадаць аб яго творчасці і падзеях жыцця. Акрамя таго, стварэнне гэтай падборкі матэрыялаў мае на мэце пашырэнне ведаў па беларускай літаратуры і гісторыі ХІХ стагоддзя.

Вынікам праведзенай работы будзе фарміраванне ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт больш поўнай інфармацыйнай карціны па ўзнятых пытаннях, прычым у першую чаргу на падставе далучэння дакументальных першакрыніц.

Усё гэта павінна садзейнічаць папулярызацыі архіўных фондаў Рэспублікі Беларусь, аблягчэнню доступу да матэрыялаў устаноў Дзяржаўнай архіўнай службы патэнцыяльных карыстальнікаў, пашырэнню інтэрэсу да нацыянальнай літаратуры, выхаванню патрыятызму ў беларускіх грамадзян і ў рэшце рэшт больш глыбокаму азнаямленню сусветнай грамадскасці з Беларуссю.

Структура праекта

Рубрыка складается з 4-х асноўных раздзелаў.

  • Аглядная даведка аб асобе і творчасці пісьменніка.
     
  • Прадстаўнічая інфармацыя аб першых выданнях твораў пісьменніка. Кожнае выданне прэзентавана выявай вокладкі, анатацыяй і цытатай(мі) з твораў. 

    Усяго прадстаўлена 15 выданняў (8 зборнікаў вершаваных апавяданняў і аповесцей, вершаў, 3 драматургічныя творы (п’есы), 1 кніга з перакладам, 3 зборы твораў).
  • Агляд архіўных фондаў складзены з апісання гісторыі архіўнай спадчыны пісьменніка, а таксама беларускіх і замежных архіваў, дакументы якіх датычацца яго жыцця і дзейнасці.
  • Выстаўка архіўных дакументаў.

    Усяго экспануецца 140 тэкставых, фота- і фонадакументаў (электронных копій першакрыніц), якія знаходзяцца ў сховішчах 4-х дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь: Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (68 дакументаў), Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (60), Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (11), Нацыянальнага гістарычнага архіва ў г. Гродна (1).

    Экспазіцыя складзена з 8-мі тэматычных распрацовак, у якіх адлюстроўваюцца розныя напрамкі і этапы жыцця і дзейнасці пісьменніка. 
    Структурна гэты матэрыял пададзены ў 2-х узроўнях:
    — 1-ы ўзровень: пералік  дакументаў, які ўключае іх назву, месца і дату стварэння, від і мову, а таксама забяспечаны архіўнымі ўказальнікамі да іх. Тут жа  (з правага боку) на выяве першакрыніцы, выкананай у мінімальным маштабе (для фотадакументаў), або на спецыяльным значку, які абазначае тэкставы ці фонадакумент, размешчаны спасылкі для прагляду матэрыялу ў поўнамаштабным выглядзе;
    — 2-гі ўзровень: электронныя копіі архіўных першакрыніц (тэкставага дакумента, фотаздымка, фонадакумента), якія зроблены ў максімальна магчымым у дадзенай канкрэтнай сітуацыі памеры.

    Аснову экспазіцыі — больш за тры чвэрці ад агульнай колькасці экзэмпляраў — складаюць тэкставыя дакументы (109 адзінак). Акрамя таго, выстаўлены 28 фотадакументаў і 3 фонадакумента.
    Тэксты галоўным чынам пададзены ў выглядзе фрагментаў (урыўкаў).
    Большая частка змешчаных тэкстаў на рускай (51 дакумент) і беларускай (41 дакумент) мовах і, у прыватнасці, 7 матэрыялаў па-беларуску — лацінскім шрыфтам.  Таксама маюцца матэрыялы на польскай (18) і лацінскай (2) мовах.
    На гэтай выстаўцы дэманструюцца 16 аўтографаў В. Дуніна-Марцінкевіча (12 — на рускай мове і 4 — на польскай) і яшчэ 15 аўтографаў 9 іншых знакамітых асоб (яго сучаснікаў ці паслядоўнікаў).

Удзельнікі праекта

Ідэя праекта і агульнае кіраўніцтва праектам — намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. Бірукова.

Узгадненне падрыхтаваных да размяшчэння матэрыялаў праводзіў загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента У. Крук.

Фарміраваннем інфармацыйнага напаўнення займаліся супрацоўнікі:

  • Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі
    (кіраўніцтва па пытаннях зместу праекта, распрацоўка структуры і зместу раздзелаў 1, 2, 4, «Аб праекце» — Д. Глазоўская;
    распрацоўка зместу раздзелаў 1, 2, 4, кантроль адпаведнасці тэксту нормам стылістыкі і правапісу — А. Саламевіч;
    распрацоўка зместу, пераклад на беларускую мову, тэхнічная падрыхтоўка дакументаў 4 раздзелаў і тэсціраванне змешчаных матэрыялаў — І. Кашталян);
    распрацоўка англамоўнай версіі рубрыкі – С. Марасанава;
  • Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва
    (распрацоўка зместу раздзела 3 — Г. Запартыка;
    падрыхтоўка зыходных матэрыялаў да раздзела 4 — Т. Кекелева)
  • Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
    (выяўленне дакументаў для праекта і падрыхтоўка іх копій — А. Грыневіч, Т. Рахманько)
  • Нацыянальнага гістарычнага архіва (выяўленне дакументаў для праекта і падрыхтоўка іх копій — У. Дзянісаў, Т.Міхеёнак, З. Яцкевіч)
  • Нацыянальнага гістарычнага архіва ў г. Гродна (выяўленне дакументаў для праекта і падрыхтоўка іх копій — Т. Афанасьева). 

Тэхнічныя аспекты працы над праектам знаходзіліся ў кампетэнцыі супрацоўнікаў Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі
(кіраўніцтва працай па тэхнічным забеспячэнні праекта, апрацоўка выяў матэрыялаў — Г. Каханава; 
дызайн і апрацоўка выяў дакументаў — Г. Дашкевіч).

Заўвагі

Пры выкарыстанні матэрыялаў праекта неабходна рабіць спасылку на крыніцу (сайт «Архивы Беларуси» і архіў — уладальнік арыгінала дакумента). Па іншых пытаннях выкарыстання дадзеных дакументаў трэба звяртацца ў адпаведныя архівы (кантактная інфармацыя аб іх маецца ў рубрыцы «Учреждения отрасли» сайта «Архивы Беларуси»). 

Свае водгукі і прапановы, якія тычацца дадзенага праекта, можна накіроўваць па электроннай пошце (е-mail: ed@archives.gov.by).


Умоўныя скарачэнні, выкарыстаныя ў матэрыялах праекта

БДАКФФД — Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў
БДАМЛМ — Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
БелНДЦЭД — Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі
НГАБ — Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі