На сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва размешчана віртуальная выстава “Толькі ў вечнасць душу забяру…” (да 100-годдзя паэта Міхася Кавыля)

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў віртуальную выставу “Толькі ў вечнасць душу забяру…” да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міхася Кавыля (нар. 1 снежня 1915 года).

Міхась Кавыль пачаў пісаць яшчэ ў школьныя гады на Случчыне. У 1929 г. быў апублікаваны першы яго верш. Паэт пісаў таксама пад псеўданімамі Язэп Маёвы, А. Зарэцкі. Творчасць не перапынялася і ў часе высылкі ды асабліва плённай стала на эміграцыі. У выніку Міхась Кавыль стаў аўтарам пры канцы 1950-х гадоў аднаго з першых беларускіх вянкоў санетаў.

Невялікая віртуальная выстава мае на мэце не толькі ўшанаваць 100-годдзе паэта, але і яшчэ раз звярнуць увагу суродзічаў у Беларусі на яго асобу і творчасць.

Пазнаёміцца з выставай “Толькі ў вечнасць душу забяру…” можна на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.