Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш прынялі ўдзел у «круглым стале»

19 лістапада дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка і дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» В.І.Кураш прынялі ўдзел у пасяджэнні «круглага стала» па тэме «Уз’яднанне беларускага народа: актуальныя праблемы даследавання і выкладання», арганізаванага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.