Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва завяршыў навуковае апісанне фонду гісторыка, літаратуразнаўца, архівіста Віталя Уладзіміравіча Скалабана

У верасні 2014 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва завяршыў навуковае апісанне вопісу № 1 фонду № 500 гісторыка, літаратуразнаўца, архівіста Віталя Уладзіміравіча Скалабана.

Дакументы Віталя Уладзіміравіча Скалабана паступілі ў архіў-музей ад удавы гісторыка Валодчанкавай Валянціны Паўлаўны ў снежні 2011 года. У выніку навуковага апісання было сфарміравана 687 адзінак захоўвання (7021 дакумент) за 1947-2011 гг., копіі дакументаў 1742-1944 гг. Вопіс складаецца з 13 раздзелаў.

Падрабязней пра склад дакументаў фонда № 500 можна даведацца на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва па спасылцы: http://bdamlm.by/news/u-verasni-2014-g-zavershana-navukovae-apisanne-vopisu-no-1-fondu-no-500-gistoryka.