Чатыры значныя выдавецкія праекты ў апошні час былі паспяхова завершаны ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

Адразу чатыры значныя выдавецкія праекты ў апошні час былі паспяхова завершаны ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Абложка даведніка па фондах архіва-музея Першым і найбольш доўгачаканым стала выданне другога выпуску даведніка па фондах архіва-музея – Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва: даведнік. Вып. 2. Паступленні за 1993-2009 гг. Уклад.: В.Я. Данекіна, Г.В. Запартыка, У.Г. Кулажанка; рэдкал.: У.І. Адамушка [і інш.] — Мінск: ТАА “Медысонт”, 2012. – 352 с.

У выданне уключана 146 анатацый на фонды класікаў беларускай літаратуры Я. Брыля, М. Гарэцкага, С. Грахоўскага, У. Дубоўкі, К. Каганца, А. Кучара, Е. Лось. М. Лужаніна, Р. Папараця, І. Пташнікава, П. Труса, М. Чарота і інш.; вядомых рэжысёраў і акцёраў А. Асторынай, Т. Бандарчык, С. Бірылы, К. Быліч. А. Клімавай, Г. Макаравай, В. Турава, І. Яунзем і інш.; кампазітараў і музыказнаўцаў М. Бергера, Ю. Дрэйзіна, Я. Тарасевіча, Я. Цікоцкага, Г. Цітовіча і інш.; мастакоў А. Астаповіча, А. Грубэ, М. Дучыца, С. Палееса, Г. Барышава і інш., вядомых вучоных гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і мовазнаўцаў Г. Барышава, М. Ермаловіча, А. Каўкі, М. Кацара і інш. Значную частку ў выданні займаюць анатацыі на ўнікальныя калекцыі і зборы, якія паступілі ад калекцыянераў, альбо сфарміраваліся ў архіве-музеі з малаколькасных паступленняў.

Акрамя таго, у даведніку было працягнута анатаванне фондаў тэатраў, кінастудый, рэдакцый часопісаў і газет, музычных калектываў, творчых саюзаў і іншых устаноў культуры.

У анатацыях утрымліваюцца кароткія біяграфічныя звесткі ці гістарычныя даведкі аб фондаўтваральніках і змястоўнае апісанне складу дакументаў архіўных фодаў. Даведнік мае спіс фондаў БДАМЛМ за 1960-2012 гг., паказальнік імёнаў, дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый і культурна-грамадскіх мерапрыемстваў.

Выхад у свет даведніка стала значным укладам у фарміраванне сістэмы навукова-даведачнага апарату архіва-музея. Бясспрэчна, выданне стане эфектыўным навуковым інструментам для даследчыкаў гісторыі беларускай літаратуры і мастацтва.

Абложка збора твораў Якуба БрайцаваНаступнай паспяховай працай стала выданне збора твораў Якуба Брайцава – Брайцев, Я. Среди болот и лесов / Якуб Брайцев. Минск: Регистр, 2013. — 320 с. Укладальнік і аўтар уступнага артыкула – Г.В. Запартыка.

У кнігу ўвайшлі раней не выдадзеныя творы Якуба Брайцава, якія захоўваюцца ў фондзе пісьменніка ў БДАМЛМ. Асноўную частку кнігі складае раман – “Среди болот и лесов”, які быў напісаны ў 1913-1916 гг. Сёння гэты твор некаторыя літаратуразнаўцы лічаць першым беларускім раманам.

У аснову сюжэта пакладзены рэальныя падзеі, якія адбываліся на Магілёўшчыне ў пачатку ХХ ст., дзейнаці беларускага Робін Гуда – Аляксандра Савіцкага, які вельмі неардынарным чынам змагаўся з сацыяльнай несправядлівасцю. З вялікім пачуццём любові да сваёй зямлі ў рамане апісаны мясціны і непаўторная прырода Магілёўшчыны, побыт, каларыт і звычаі мясцовых жыхароў.

У выданне таксама ўвайшлі аповесць “Невдашечка Анюта” (1887) і апавяданне “Дудолева лоза” (1889).

Гэты зборнік фактычна адкрывае шырокаму колу чытачоў імя выбітнага беларускага пісьменніка, які пісаў на рускай мове.

 Абложка летапісу Дукорскай Петра-Паўлаўскай царквыНаступнай падзеяй ў жыцці архіва-музея стала публікацыя царкоўнага летапісу Петра-Паўлаўскага прыходу вёскі Дукора Пухавіцкага раёна – Летапіс Дукорскай Петра-Паўлаўскай царквы (1867-1917) / уклад. і камент. У.Г. Кулажанка; нав. рэд. М.Ф. Шумейка. – Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2013. – 168 с.

Нягледзечы на абавязковазць вядзення царкоўна-прыходскіх летапісаў у другой палове ХІХ – пач. ХХ стст. у кожнай прыходскай царкве, на сённяшні дзень у дзяржаўных архівах, бібліятэках і музеях Беларусі іх захавался усяго каля дзесяці і Дукорскі летапіс з’яўляецца адным з найбольш аб’ёмных і змястоўных.

Прыходскія святары непасрэдна, на свае вочы, назіралі за паўсядзённым жыццём мястэчка, навакольных вёсак і давалі падрабязнае апісанне найбольш значных падзей, якія адбыліся за год ў прыходзе, прыводзілі статыстычныя звескі, узгадвалі мясцовыя звычаі і паданні.

Гэты ўнікальны дакумент быў выяўлены ў архіве-музеі ў фондзе літаратурнага крытыка Л.А. Бэндэ. Тэкст летапісу быў расчытаны і апрацаваны У.Г. Кулажанкам, выданне таксама было забяспечана змястоўным ўступным артыкулам і каментарамі.

Поўная публікацыя асобным выданнем царкоўнага летапісу ў Беларусі была здзейснена ўпершыню і бяспрэчна будзе цікавым даследчыкам айчынай гісторыі, краязнаўцам, архівістам.

Музычны кампакт-дыск з фартэпіяннымі творамі вядомага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Майсеевіча АбеліёвічаЯшчэ адной цікавай навінкай стаў выпуск музычнага кампакт-дыска з фартэпіяннымі творамі вядомага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Майсеевіча Абеліёвіча, які быў здзейснены да 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара ў выніку рэалізацыя сумеснага праекта БДАМЛМ з музычнай школай імя Я. Глебава г. Мінска.

На дыску размешчана 13 кампазіцый выкананых па партытурах за 1938-1957 гг., якія захоўваюцца ў фондзе кампазітара ў БДАМЛМ, сярод якіх варыяцыі для раяля, сюіты і п’есы на тэмы беларускіх народных песен, акрамя таго на дыску размешчана кароткая біяграфія кампазітра. Выпуск кампакт-дыска будзе спрыяць развіццю ціквасці да гісторыі беларускай музычнай культуры.