У выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выйшла ў свет кніга “Беларускае замежжа=Белорусское зарубежье”

У выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выйшла ў свет кніга “Беларускае замежжа=Белорусское зарубежье” (Мінск, 2010). Складальнік – кандыдат гістарычных навук Н.А.Голубева. Гэтае навукова-папулярнае выданне прысвечана гісторыі беларускага замежжа, суайчыннікам, якія пакінулі гістарычную радзіму ў розныя часы і ў сілу абставін рассяліліся па ўсім свеце. Яны ўнеслі значны ўклад у развіццё навуковай думкі, культуры, адукацыі, ваеннае і палітычнае будаўніцтва краін пражывання. Сярод іх – пісьменнікі, паэты, кампазітары, першадрукары і асветнікі, вучоныя і дзеячы культуры, военачальнікі і дзяржаўныя дзеячы.

У падрыхтоўцы выдання прынялі актыўны ўдзел Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літатратуры і мастацтва. Кніга праілюстравана копіямі архіўных дакументаў і матэрыялаў.