Дырэктар БДАНТД Аляксандр Запартыка прыняў удзел у урачыстых мерапрыемствах прысвечаных 50-годдзю Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-тэхнічнага архіва Украіны

Цэнтральнаму дзяржаўнаму навукова-тэхнічнаму архіву Украіны споўнілася 50 гадоў. З гэтай нагоды 5-6 снежня 2019 г. у Харкаве прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы. Архіўную галіну Беларусі прадставіў дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Аляксандр Запартыка.

5 снежня ў рамках святочнага пашыранага паседжання Марат Балышаў і Аляксандр Запартыка, дырэктары Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-тэхнічнага архіва Украіны і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-технічнай дакументацыі, падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.

6 снежня ў канферэнц-залі цэнтральнай навуковай бібліятэкі Харкаўскага Нацыянальнага Універсітэта імя Каразіна прайшла адкрытая дыскусія на тэму “Архіўна-бібліятэчныя рэсурсы ў лічбавую эпоху”. У фармаце Smart Talk удзельнікі абмеркавалі праблемныя пытанні архіўнай і бібліятэчнай сфер, актуальныя працэсы цыфравізацыі для забеспячэння захаванасці дакументаў.

Цэнтральнаму дзяржаўнаму навукова-тэхнічнаму архіву Украіны споўнілася 50 гадоў

Цэнтральнаму дзяржаўнаму навукова-тэхнічнаму архіву Украіны споўнілася 50 гадоў

Цэнтральнаму дзяржаўнаму навукова-тэхнічнаму архіву Украіны споўнілася 50 гадоў