5-6 лістапада 2019 г. адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль: ад сядзібы да музейнага комплексу”

Установа “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” адзначыла свой 100-гадовы юбілей. З гэтай нагоды ў Гомлі прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль: ад сядзібы да музейнага комплексу”.

5-6 лістапада палацава-паркавы комплекс стаў месцам сустрэчы вучоных, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, архівістаў, навуковых і музейных супрацоўнікаў з Беларусі і Расіі. Даклады гасцей канферэнцыі датычыліся гісторыі гомельскага маёнтку ў розныя перыяды, важных пытанняў жыццядзейнасці яго ўласнікаў, палацавай калекцыі мастацкіх каштоўнасцяў і дакументаў аб аб’ектах гомельскага палацава-паркавага комплексу. Архіўная галіна была прадстаўлена дакладамі дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганны Запартыка і загадчыцы аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Веранікі Мусвідас.

У рамках канферэнцыі адбылося знаёмства яе ўдзельнікаў з аб’ектамі палацава-паркавага ансамбля, музейнымі экспазіцыямі палаца Румянцавых і Паскевічаў і юбілейнай выставай “Музейныя гі100рыі”.

Спецыяльна да мерапрыемства выйшаў ілюстраваны зборнік навуковых дакладаў.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль: ад сядзібы да музейнага комплексу”