2 красавіка на сайце Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-тэхнічнага архіва Украіны была размешчана интэрнэт-выстава “Украініка ў фондах БДАНТД і Беларусіка ў фондах ЦДНТА Украіны”

2 красавіка на сайце Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-тэхнічнага архіва Украіны была размешчана интэрнэт-выстава “Украініка ў фондах БДАНТД і Беларусіка ў фондах ЦДНТА Украіны”

БДАНТД захоўвае дакументы Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь, якія змяшчаюць рэтраспектыўную інфармацыю па гісторы іразвіцця навукі, тэхнікі і культуры. На 1 студзеня 2018 г. у архіве на пастаянным захоўванні знаходзіцца 303 фонды, што складае 197 626 адзінак захоўвання за 1748-2017 гг. З іх 131 293 адзінкі захаванн янавукова-тэхнічнай дакументацыі, 59 868 –кіраўнічай, 6 465 –асабістаг апаходжання, з якіх 2 835 –асабліва каштоўных спраў. Значная частка архіўнага корпусу дакументаў тычыцца гісторыі навукі, архітэктуры і культуры як Рэспублікі Беларусь, так і замежных краін (Арменія, Венгрыя, Германія, Грузія, Казахстан, Латвія, Літва, Манголія, Польшча, Расія, Румынія, Францыя, Узбекістан, Эстонія). Усяго ў фондах БДАНТД захоўваюцца дакументы па гісторыі больш чым 25 краін. Пры гэтым матэрыялы па гісторыі Украіны знаходзяцца на другім месцы паводле аб’ёму дакументаў замежных дзяржаў.

У ЦДНТА Украіны захоўваецца дакументацыя ядучых авукова-даследчых, праектных, канструктарскіх і тэхналагічных рганізацый. Архіў з’яўляецца крыніцавай базай для даследавання развіцця навукі і тэхнікі як ваУкраіне, так і за яе межамі. Амаль за 50 гадоў свайго існавання ЦДНТА Украіны сканцэнтраваў 252 архіўныя фонды, амаль 600 000 адзінак захоўвання дакументаў за перыяд 1891-2016 гг., 1 032 комплексы навукова-тэхнічнай дакументацыі (па стане на 01.01.2018 г.). Масіў дакументаў ЦДНТА Украіны падзелены на 5 уліковых груп: праектная дакументацыя, канструктарска-тэхналагічная дакументацыя, справаздачы аб навукова-даследчых работах, патэнтная дакументацыя, вуснагістарычныя дакументы. У фонда архіва прадстаўлена інфармацыя па развіцці асобных галін прамысловасці і архітэктуры 26 краін свету, у тым ліку: Беларусь, Балгарыя, Грузія, Егіпет, Індыя, Ірак, Казахстан, Малдова, Расійская Федэрацыя, Венгрыя, Узбекістан і інш.

Дакументы да аб’ектаў Украіны з фондаў БДАНТД на выставе прадстаўлены дакументацыяй 8 фондаў:
Ф. 3. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга “ Інстытут Белдзяржпраект”.
Ф. 23. Упраўленне Беларускай чыгункі.
Ф. 25. Фонд асабістага паходжання Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда.
Ф. 34. Адкрытаетакцыянернае таварыства “Беллегпрампраект”.
Ф. 92. Дзяржаўнае прадпрыемства “МедБіяФармПраект”.
Ф. 122. Творча яархітэктурна-праектная майстэрня “Мінскархпраект” Саюза архітэктараў БССР.
Ф. 232. Фонд асабістага паходжання Сяргея Дзмітрыевіча Філімонава.
Ф. 286. Фонд асабістага паходжання Элкано Маркавіча Гольдштейна.