Студзень — Чэрвень

2023 год

Студзень
1 Новы год
100 гадоў з дня нараджэння Кандратенка Петра Ягоравіча (1923–1996), Героя Савецкага Союза, ганаровага грамадзяніна г. Віцебска
2 100 гадоў з дня нараджэння Грамыкі Віктара Аляксандравіча (1923–2019), беларускага жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі
Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік. Мн, 1998. С.132.
95 гадоў з дня нараджэння Валадзько Леаніда Вікенцьевіча (1928 – 1978), беларускага фізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
3 115 гадоў з дня нараджэння Зайцава Яўгена Аляксеевіча (1908–1992), беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння Іванова Валерыя Кірылавіча (1948–2020), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста Беларусі
5 145 гадоў з дня нараджэння Вейса Ювеналія Аляксандравіча (1878 – 1950), беларускага вучонага ў галіне машыназнаўства і механізацыі сельскай гаспадаркі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Кіракозава Мамікона Георгіевіча (1923 – 1998), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
6 85 гадоў з дня нараджэння (1938) Рашэтнікава Уладзіміра Мікалаевіча, беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
7 Ражство Хрыстова (праваслаўнае Ражство)
150 гадоў з дня нараджэння Аркіна Яфіма Аронавіча (1873-1948), савецкага ўрача-псіхолага, доктара педагагічных навук, прафесара, члена Акадэміі пегагагічных навук РСФСР
100 гадоў з дня нараджэння Сахненкі Віктара Іванавіча (1923–1973), беларускага жывапісца
95 гадоў з дня нараджэння Штэйна Сямёна Аляксандравіча (1928 – 1993), беларускага опернага рэжысёра, народнага артыста Беларусі
11

135 гадоў з дня нараджэння Каранеўскага Язэпа Пятровіча (1888 – 1937), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1929 – 1931 гг.)

15 115 гадоў з дня нараджэння Азгура Заіра Ісакавіча (1908 – 1995), беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі, народнага мастака СССР, члена Акадэміі мастацтваў СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
17 105 гадоў з дня нараджэння Барбашына Яўгена Аляксеевіча (1918 – 1969), матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
18 50 год назад (1973) ўступіла ў строй першая чарга Беларускага шыннага камбината в г.Бабруйску
26 125 гадоў з дня нараджэння Борейко Аркадия Александровича (1898–1955), Героя Савецкага Саюза
28 435 гадоў назад (1588) зацверджаны Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага, збор законаў феадальнага права, унікальны помнік беларускай мовы, пісьменнасці і юрыдычнай думкі
80 гадоў з дня нараджэння Пташука Міхаіла Мікалаевіча (1943 – 2002), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі
29 100 гадоў з дня нараджэння (1923) Камарова Уладзіміра Сямёнавіча, вучонага-хіміка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Кавецкага Барыса Фёдаравіча (1923–2004), беларускага мастака кіно, жывапісца
100 гадоў з дня нараджэння Далматава Сямёна Харытонавіча (1923–1999), мастацтвазнаўца, мастака, прафесара кафедры выяўленчага мастацтва мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава
30 100 гадоў назад (1923) Прэзідіум ЦК КП(б)Б прыняў Пастанову аб прызнанні Дома-музея I з’езда РСДРП у Мінску гістарычнай каштойнасцю.
85 гадоў з дня нараджэння Гурына Валерыя Мікалаевіча (1938 – 2007), фізіёлага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
31 200 гадоў з дня нараджэння Быкоўскага Яксы Пятра (1823 – 1889), польскага пісьменніка, збіральніка і даследчыка беларускіх народных песень і абрадаў
***


2023 год

Люты
1 110 гадоў з дня нараджэння Прытыцкага Сяргея Восіпавіча (1913 – 1971), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, актыўнага ўдзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
2 675 гадоў з часу перамогі (1348) беларуска-літоўскага войска над крыжакамі на рацэ Стрэва (прыток Нёмана)
4 215 гадоў з дня нараджэння Дуніна-Марцінкевіча Вінцэнта (Вікенція Іванавіча) (1808 – 1884), беларускага паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, класіка беларускай літаратуры
5 100 гадоў з дня нараджэння Шчамялёва Леаніда Дзмітрыевіча (1923 – 2021), беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі
6 115 гадоў з дня нараджэння Шэмпеля Віктара Іванавіча (1908 – 1975), аграхіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Стальмашонка Уладзіміра Іванавіча (1928 — 2013), беларускага жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі
9 115 гадоў назад (1908) выйшаў першы нумар газеты “Минский курьер”
110 гадоў з часу першай пастаноўкі (1913) у Вільні камедыі Янкі Купалы “Паўлінка”
10 95 гадоў з дня нарадждэння Высоцкага Міхаіла Сцяпанавіча (1928 – 2013), вучонага ў галіне машынабудавання, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі. Героя Беларусі
14 110 гадоў з дня нараджэння Цвіркі Віталя Канстанцінавіча (1913 – 1993), беларускага жывапісца і педагога, народнага мастака Беларусі
15 Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
18 130 гадоў з дня нараджэння Гарэцкага Максіма Іванавіча (1893 – 1938), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, лексікографа, грамадскага дзеяча
120 гадоў з дня нараджэння Казлова Васіля Іванавіча (1903 – 1967), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
100 год з дня нараджэння Ягорава Марата Федаравіча (1923-2010), грамадскага дзеяча, старшыні Беларускага фонда міру, заслужанага работніка культуры Беларусі, удзельніка Вялікай Айчынай вайны
20 120 гадоў з дня нараджэння Даватара Льва Міхайлавіча (1903-1941), ураджэнца Беларусі, генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза
22 120 гадоў з дня нараджэння Сеўчанкі Антона Нічыпаравіча (1903 – 1978), фізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957 – 1972), Героя Сацыялістычнай Працы
70 гадоў назад (1953) у Баранавічах адкрыты краязнаўчы музей
23 Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
145 гадоў з дня нараджэння Малевіча Казіміра Севярынавіча (1878 – 1935), беларускага мастака, выкладчыка народнай мастацкай школы ў Віцебску (1919 – 1922 гг.)
24 100 гадоў з дня нараджэння Глебава Ігара Мікалаевіча (1923–1986), беларускага скульптара
75 гадоў з дня нараджэння Шчаснага Уладзіміра Рыгоравіча (1948–2020), беларускага перакладчыка, публіцыста, дыпламата
26 105 гадоў з дня нараджэння Машэрава Пятра Міронавіча (1918 – 1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы
27 125 гадоў з дня нараджэння Шчарбакова Васіля Карпавіча (1898 – 1938), беларускага гісторыка, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
28 75 гадоў з дня нараджэння (1948) Ражко Вікенція Іванавіча, беларускага мастака-акварэліста
125 гадоў з дня нараджэння Зубачова Івана Мікалаевіча (1898-1944), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці


2023 год

Сакавік
4 85 гадоў з дня нараджэння Трушко Леаніда Ігнатавіча (1938 – 2010), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
6 100 гадоў з дня нараджэння Ляляўскага Анатоля Аляксандравіча (1923 – 1995), беларускага рэжысёра тэатра лялек, народнага артыста Беларусі
8 Дзень жанчын
11 100 гадоў з дня нараджэння Антонава Міхаіла Маісеевіча (1923-1943), Героя Савецкага Саюза, ураджэнца г. Касцюковічы Магілёскай вобласці
12 95 гадоў з дня нараджэння (1928) Хатылёвай Любові Уладзіміраўны, генетыка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
13-15 125 гадоў назад (1898) у Мінску адбыўся I з’езд РСДРП. Утварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі
14 100 гадоў назад (1923) у Мінску адкрыты Дом-музей І з’езда РСДРП
15 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
120 гадоў з дня нараджэння Арсенкі Арсена Дзянісавіча (1903 – 1945), беларускага і ўкраінскага спевака, народнага артыста Беларусі
75 год назад (1948) у Мінску быў арганізаваны Дом мадэляў Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР, зараз ОАО “Цэнтр моды”
100 год з дня нараджэння Івліева Юрыя Дзмітрыевіча (1923-1945), Героя Савецкага Саюза (1944), камандзіра эскадрыльі 312-га штурмавога авіяцыйнага палка (233-я штурмавая авиацыйная дывізія, 4-я паветраная армия, 2-і Беларускі фронт), капітана. яго імем названая вуліца, ў Гродне, пахаваны ў Гродне
18 120 гадоў з дня нараджэння Мальковай Веры Міхайлаўны (1903 – 1964), беларускай спявачкі, народнай артысткі Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Каца Ме́йера Іцкавіча (1923–2003), Героя Сацыялістычнай Працы, былога старшыні каўгаса імя Чырвонай Арміі Віцебскага района
22 80 гадоў назад (1943) была знішчана беларуская вёска Хатынь Лагойскага раёна разам з яе жыхарамі
55 гадоў назад (1968) адкрыты Брэсцкі тэатр лялек
24 115 гадоў з дня нараджэння Глебава Аляксея Канстанцінавіча (1908 – 1968), беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі
26 90 гадоў з дня нараджэння (1933) Клубовіча Уладзіміра Уладзіміравіча, вучонага ў галіне тэхналогіі апрацоўкі металаў, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
28 100 год з дня нараджэння Гальдштэйна Элкона Маркавіча (1923-2006), заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь(1991), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
65 гадоў з часу выхаду (1958) пастановы Савета Міністраў БССР аб заснаванні Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
29 100 год назад (1923) быў створаны Вярхоўны суд Беларускай ССР
31 100 гадоў з дня нараджэння Генералава Анатоля Міхайлавіча (1923 – 2007), беларускага спевака, народнага артыста Беларусі


2023 год

Красавік
1 100 гадоў з дня нараджэння Папова Віктара Барысавіча (1923–1981), беларускага скульптара
2 Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
5 230 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Канстанціна (1793 – 1869), палітычнага дзеяча, мецэната, аднаго з першых беларускіх фалькларыстаў
130 гадоў з дня нараджэння Годнева Ціхана Мікалаевіча (1893 – 1982), фізіёлага раслін, біяхіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
9 Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)
10 85 гадоў з часу выхаду (1938) першага нумара газеты “Знамя юности” (да 1956 г. называлася “Сталинская молодежь”)
14 75 гадоў з дня нараджэння (1948) Губарава Валянціна Аляксеевіча, беларускага графіка, жывапісца
16 Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)
95 гадоў з часу ўстанаўлення (1928) ганаровага звання “Заслужаны артыст Беларускай ССР”. Пастанова СНК БССР аб прысваенні Е.А.Міровічу – першаму ў БССР – ганаровага звання “Заслужаны артыст БССР”
17 140 гадоў з дня нараджэння Ландара Карла Іванавіча (1883-1937), савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, удзельніка барацьбы за савецкую ўладу на Беларусі
18 80 гадоў з дня нараджэння (1943-2020) Румянцавай Любові Рыгораўны, беларускай актрысы тэатра і кіно, заслужанай артысткі Беларусі
19 100 гадоў з дня нараджэння Целешава Яўгенія Міхайоавіча (1923–1997), Героя Савецкага Союза
20 100 гадоў з дня нараджэння Анішчанкі Сяргея Пятровіча (1923-1944), Героя Савецкага Саюза, удзельніка баёў за Беларусь
21 105 гадоў з дня нараджэння Лівенцава Віктара Ільіча (1918 – 2009), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза
23 230 гадоў з часу ўтварэння (1793) Мінскай губерні (існавала да 1921 г.)
80 гадоў назад (1943) ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб арганізацыі пры ЦК КП(б)Б школы па падрыхтоўцы партыйных і партызанскіх кіруючых кадраў і зацвердзіў кантынгент слухачоў
28 110 гадоў з дня нараджэння Сцяпанава Барыса Іванавіча (1913 – 1987), фізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння (1928-2017) Шымко Тамары Іванаўны, беларускай спявачкі, народнай артысткі Беларусі


2023 год

Май
1 Свята працы
100 гадоў з дня нараджэння Яравога Якава Паўлавіча (1923 – 1998), беларускага харавога дырыжора, заслужанага артыста Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Жукава Сцяпана Іванавіча (1923–1997), Героя Савецкага Союза
75 гадоў (1948) з часу адкрыцця ваена-гістарычнага музея імя А.В.Суворава ў г. Кобрыне
8 140 гадоў з дня нараджэння Некрашэвіча Сцяпана Міхайлавіча (1883 – 1937), беларускага мовазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння (1933) Давыдзенка Ніны Сцяпанаўны, беларускай артысткі балета, народнай артысткі Беларусі
9 Дзень Перамогі
110 гадоў з дня нараджэння Івашына Васіля Уладзіміравіча (1913 – 2009), беларускага літаратуразнаўца, педагога, акадэміка Акадэміі педагагічных навук СССР
70 гадоў з часу выхаду (1953) першага нумару часопіса “Маладосць
10 140 гадоў з дня нараджэння Маўра Янкі (сапр. Фёдараў Іван Міхайлавіч) (1883 – 1971), беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
13 90 гадоў з дня нараджэння Кішчанкі Аляксандра Міхайлавіча (1933–1997), беларускага мастака, народнага мастака Беларусі
14 Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
30 гадоў з часу стварэння (1993) Выканаўчага сакратарыята Садружнасці незалежных дзяржаў (створаны на базе Рабочай групы для арганізацыйна-тэхнічнай падрыхтоўкі і правядзення пасяджэнняў саветаў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў)
90 гадоў з дня нараджэння Малафеева Анатоля Аляксандравіча (1933-2022), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР і Рэспублікі Беларусь
15 105 гадоў з дня нараджэння Пенчука Барыса Міхайлавіча (1918 – 2009), беларускага дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі
18 85 гадоў з дня нараджэння (1938-2021) Казінца Міхаіла Антонавіча, беларускага дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі
20 100 гадоў з дня нараджэння Кузьмічова Анатоля Пятровіча (1923–2011), беларускага празаіка, драматурга
100 гадоў з дня нараджэння Сталярова Івана Міхайлавіча (1923–2015), беларускага мастака-акварэліста, графіка, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
100 гадоў з дня нараджэння Свідзінскага Ўладзімірра Іванавіча (1923–1945), Героя Савецкага Союза
23 100 годоў назад (1923) адчынілася ў Мінску першая ашчадная каса
85 гадоў з дня нараджэння (1938) Мацвеева Аляксея Васіл’евіча, геолага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
24 100 гадоў з дня нараджэння Дзехцярэнкі Веры Нікадзімаўны (1923–2005), беларускага майстра мастацкай аплікацыі саломкай па дрэве
25 90 гадоў з часу адкрыцця (1933) Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (з 1940 г. Вялікі, з 1964 г. акадэмічны, з 1994 г. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь, цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
26 100 гадоў з дня нараджэння Марозава Віталія Дзмітрыевіча (1923), вучонага, доктара філасофскіх навук, прафесара, удзельніка Вялікай Айчынай вайны
27 100 гадоў з дня нараджэння Тышкевіча Ўладзіміра Аляксандравіча (1923–1980), Героя Савецкага Союза
70 гадоў назад (1953) заснавана Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны (з 1995 г. Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь)
60 гадоў з часу ўводу ў дзеянне (1963) першай чаргі Мінскага маторнага завода


2023 год

Чэрвень
1 90 гадоў з дня заснавання (1933) Беларускага інстытута народнай гаспадаркі (з 1991 г. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт)
2 100 гадоў з дня нараджэння Марчанкі Івана Ягоравіча (1923-1997), беларускага гісторыка, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара
3 85 гадоў з дня нараджэння (1938) Бамбалава Мікалая Мікалаевіча, вучонага ў галіне біягеахіміі і экалогіі глебы, акадэміка Нацынальнай акадэміі навук Беларусі
4-6 30 гадоў назад (1993) у Маладзечне адбыўся першы рэспубліканскі фестываль беларускай песні і паэзіі
10 100 гадоў з часу заснавання (1923) механічнай абутковай фабрыкі імя Лекерта (з 1937 г. Віцебская абутковая фабрыка “Кастрычнік”, з 1938 г. Віцебская абутковая фабрыка “Чырвоны Кастрычнік”, з 1989 г. у складзе прадпрыемства “Белвест”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Чырвоны Кастрычнік”)
14 100 гадоў з дня нараджэння Смаля Вацлава Іванавіча (1923–1994), беларускага кіназнаўца
15 100 гадоў з дня нараджэння Галушкінай Лідзіі Іванаўны (1923 – 2009), беларускай спявачкі, педагога, народнай артысткі Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння (1938) Лабанка Анатоля Георгіевіча, вучонага ў галіне мікрабіялогіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
22 Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчынай вайны
25 45 гадоў з дня ўручэння (1978) гораду-герою Мінску ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка»
27 100 гадоў з дня нараджэння Вярсоцкага Віктара Іванавіча (1923 – 2004), беларускага жывапісца, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы
28 100 гадоў з дня нараджэння Чантурыя Уладзіміра Аляксандравіча (1923-1988), беларускага архітэктара, гісторыка архітэктуры, педагога


Далей >>