Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Юридические основы управления белорусскими землями в XIV–XVIII веках
Главная Новости отрасли

Новости отрасли

28 декабря 2018 г.
26 снежня 2018 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё выставы “Партытура жыцця Яўгена Цікоцкага”, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння вядомага кампазітара, педагога, народнага артыста СССР.

Яўген Карлавіч Цікоцкі (1893 – 1970) – адзін з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы. Ён стварыў тры оперы, шэсць сімфоній, фартэпіянны канцэрт, трыа для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна, шэраг вакальных твораў для салістаў і хору, апрацаваў некалькі дзясяткаў беларускіх народных песняў, напісаў вялікую колькасць музыкі да драматычных спектакляў і фільмаў. Актыўную кампазітарскую працу Я. Цікоцкі сумяшчаў з вялікай грамадска-музычнай дзейнасцю: дапамагаў самадзейным кампазітарам, з’яўляўся членам журы ўсесаюзных конкурсаў.

На выставе экспануюцца фотаздымкі кампазітара, аўтографы і выданні партытур яго твораў, артыкулы самога Я. Цікоцкага і манаграфіі пра яго. Большасць гэтых дакументаў захоўваецца ў асабістым фондзе кампазітара (ф. 181, воп. 1, 2), які з’явіўся ў БДАМЛМ (тады – ЦДАЛМ) у 1973 г. дзякуючы яго дачцы Кіры Цікоцкай. Пазней былі таксама паступленні з музфонду БССР (1984) і ад музыказнаўцы Тамары Дубковай (1994), частка дакументаў сабрана супрацоўнікамі аддзела камплектавання. Сёння фонд Я. Цікоцкага налічвае 243 адзінкі захоўвання.

Адкрыла мерапрыемства дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка, якая расказала пра камплектаванне фонду і яго змест. Адмыслова запрошаным госцем быў унук кампазітара, кандыдат філалагічных навук, дацэнт БДУ Аляксандр Цікоцкі. Ён прыгадаў яркія факты біяграфіі свайго знакамітага дзеда, падзяліўся ўспамінамі дзяцінства, ахвотна адказаў на пытанні прысутных. З паведамленнем пра спадчыну Я. Цікоцкага выступіла таксама загадчыца аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання БДАМЛМ Валянціна Данекіна. А вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль правёў экскурсію па выставе і распавёў пра найбольш цікавыя экспанаты з фонду Я. Цікоцкага.


У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва  адкрылася выстава “Партытура жыцця Яўгена Цікоцкага”


У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва  адкрылася выстава “Партытура жыцця Яўгена Цікоцкага”


У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва  адкрылася выстава “Партытура жыцця Яўгена Цікоцкага”

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28  29  30  31  32  33  34  35  36  37  38  39  40  41  42  43  44  45  46  47  48  49  50  51  52  53  54  55  56  57  58  59  60  61  62  63  64  65  66  67  68  69  70  71  72  73  74  75  76  77  78  79  80  81  82  83  84  85  86  87  88  89  90  91  92  93  94  95  96  97  98  99  100  101  102  103  104  105  106  107  108  109  110  111  112  113  114 
Архив по годам: 2019 | 2018 | 2017 | 2016 | 2015 | 2014 | 2013 | 2012 | 2011 | 2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006
Объявления
03 апреля 2019 г.
24 мая 2019 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца XІХ Узвышаўскія чытанні Подробнее >>
02 апреля 2019 г.
23 апреля 2019 г. БелНИИДАД проводит семинар «Делопроизводство и хранение документов по новым правилам» Подробнее >>
Новости сайта
13 февраля 2019 г.
Новости отрасли
19 апреля 2019 г.
Утвержден формат обмена данными информационных систем архивов с информационной системой архива электронных документов Национального архивного фонда Республики Беларусь Подробнее >>
17 апреля 2019 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>
15 апреля 2019 г.
C 9 по 10 апреля 2019 г. делегация Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь находилась в служебной командировке в г. Братиславе Подробнее >>
12 апреля 2019 г.
11 красавіка 2019 г. адбылася сустрэча прадстаўнікоў архіўнай службы Рэспублікі Беларусь з дэлегацыяй Агенцтва Злучаных Штатаў Амерыкі па міжнародным развіцці Подробнее >>
11 апреля 2019 г.
9 апреля 2019 г. состоялась презентация фотовыставки «Первая мировая война в фотолетописи II Кавказского армейского корпуса» (по фотодокументам из коллекции И.В.Сурмачевского) Подробнее >>