Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

2018 год

1 Новы год
115 гадоў з часу заснавання (1903) Полацкай жаночай дзяржаўнай гімназіі (існавала да 1918 г.)
95 гадоў з дня нараджэння (1923) Грамыкі Віктара Аляксандравіча, беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі
2 90 гадоў з дня нараджэння Валадзько Леаніда Вікенцьевіча (1928 – 1978), беларускага фізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
3 280 гадоў з дня нараджэння Нарбута Казіміра (1738 – 1807), беларускага асветніка і філосафа
110 гадоў з дня нараджэння Зайцава Яўгена Аляксеевіча (1908 – 1992), беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі
4 95 гадоў з дня нараджэння Ваданосава Міколы (Мікалая Міхайлавіча) (1923 – 2006), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
5 140 гадоў з дня нараджэння Вейса Ювеналія Аляксандравіча (1878 – 1950), беларускага вучонага ў галіне машыназнаўства і механізацыі сельскай гаспадаркі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Кіракозава Мамікона Георгіевіча (1923 – 1998), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
6 80 гадоў з дня нараджэння (1938) Рашэтнікава Уладзіміра Мікалаевіча, беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
7 Ражство Хрыстова (праваслаўнае Ражство)
90 гадоў з дня нараджэння Штэйна Сямёна Аляксандравіча (1928 – 1993), беларускага опернага рэжысёра, народнага артыста Беларусі
8 35 гадоў назад (1983) у гарадскім пасёлку Скідаль Гродзенскай вобласці ўведзена ў дзеянне бройлерная фабрыка
9 170 гадоў з дня нараджэння Наркевіча–Ёдкі Якуба Атонавіча (1848 – 1905), прыродазнаўца, медыка, стваральніка метэаралагічнай станцыі (стварыў у сваім маёнтку ў 1888 г.)
10 50 гадоў назад (1968) уведзена ў лік дзеючых Брэсцкая панчошная фабрыка (з 1969 г. Брэсцкі панчошны камбінат, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Брэсцкі панчошны камбінат”)
11 130 гадоў з дня нараджэння Каранеўскага Язэпа Пятровіча (1888 – 1937), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1929 – 1931 гг.)
14 125 гадоў з дня нараджэння Буйло Канстанцыі (сапр. Калечыц Канстанцыя Антонаўна) (1893 – 1986), беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Анікіна Віктара Іванавіча (1918 – 1997), заслужанага архітэктара Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Зелянковай Ганны Паўлаўны (1923 – 2010), беларускага харавога дырыжора, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
15 120 гадоў з часу заснавання (1898) газеты ліберальнага кірунку “Витебский листок”
110 гадоў з дня нараджэння Азгура Заіра Ісакавіча (1908 – 1995), беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі, народнага мастака СССР, члена Акадэміі мастацтваў СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
80 гадоў з часу стварэння (1938) у Беларусі (пасля ліквідацыі акруг) Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Палескай абласцей
16 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Чарняўскага Міколы (Мікалая Мікалаевіча), беларускага паэта і празаіка
17 100 гадоў з дня нараджэння Барбашына Яўгена Аляксеевіча (1918 – 1969), матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння (1943) Гаўрына Юрыя Васілевіча, беларускага мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, педагога
20 105 гадоў з дня нараджэння Алексютовіч Ларысы Канстанцінаўны (1913 – 2003), беларускай танцоўшчыцы, балетмайстра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
21 200 гадоў з дня нараджэння Кіркора Адама Ганорыя (1818 – 1886), гісторыка, археолага, этнографа і грамадскага дзеяча
95 гадоў з дня нараджэння Астрамецкага Аркадзя (Абрама) Абрамавіча (1923 – 2002), беларускага цымбаліста, народнага артыста Беларусі
23 100 гадоў з пачатку выдання (1918) абласной грамадска-палітычнай газеты “Магілёўская праўда”
25 115 гадоў з дня нараджэння Мазалеўскай Любові Іванаўны (1903 – 1964), беларускага рэжысёра, педагога, актрысы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
26 100 гадоў з дня нараджэння Новікава Івана Рыгоравіча (1918 – 2001), беларускага пісьменніка, журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі
27 95 гадоў з дня нараджэння Казлоўскага Аляксандра Сцяпанавіча (1923 – 2011), беларускага жывапісца, заслужанага работніка культуры Беларусі
28 430 гадоў назад (1588) зацверджаны Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага, збор законаў феадальнага права, унікальны помнік беларускай мовы, пісьменнасці і юрыдычнай думкі
130 гадоў з дня нараджэння Бурстына Цэлясціна Лявонавіча (1888 – 1938), вучонага-матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння Пташука Міхаіла Мікалаевіча (1943 – 2002), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі
29 95 гадоў з дня нараджэння (1923) Камарова Уладзіміра Сямёнавіча, вучонага-хіміка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
30 185 гадоў з дня нараджэння Гараўскага Апалінара Гілярыевіча (1833 – 1900), беларускага пейзажыста і партрэтыста
80 гадоў з дня нараджэння Гурына Валерыя Мікалаевіча (1938 – 2007), фізіёлага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
31 195 гадоў з дня нараджэння Быкоўскага Яксы Пятра (1823 – 1889), польскага пісьменніка, збіральніка і даследчыка беларускіх народных песень і абрадаў
90 гадоў з дня нараджэння Юрчанкі Георгія Фёдаравіча (1928 – 2014), беларускага паэта-сатырыка, парадыста, мовазнаўца, крытыка



2018 год

1 105 гадоў з дня нараджэння Прытыцкага Сяргея Восіпавіча (1913 – 1971), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, актыўнага ўдзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
2 180 гадоў з дня нараджэння Каліноўскага Кастуся (Вікенція Канстанціна Сямёнавіча) (1838 – 1864), беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата, публіцыста, паэта, кіраўніка паўстання 1863 – 1864 гг. у Беларусі і Літве
75 гадоў з часу выхаду (1943) Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб устанаўленні медаля “Партызану Айчыннай вайны” 1-й і 2-й ступеняў
4 210 гадоў з дня нараджэння Дуніна-Марцінкевіча Вінцэнта (Вікенція Іванавіча) (1808 – 1884), беларускага паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, класіка беларускай літаратуры
5 95 гадоў з дня нараджэння (1923) Шчамялёва Леаніда Дзмітрыевіча, беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі
6 110 гадоў з дня нараджэння Шэмпеля Віктара Іванавіча (1908 – 1975), аграхіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Стальмашонка Уладзіміра Іванавіча (1928 — 2013), беларускага жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі
9 110 гадоў назад (1908) выйшаў першы нумар газеты “Минский курьер”
105 гадоў з часу першай пастаноўкі (1913) у Вільні камедыі Янкі Купалы “Паўлінка”
10 150 гадоў з дня нараджэння Каганца Каруся (сапр. Кастравіцкі Казімір Карлавіч) (1868 – 1918), беларускага пісьменніка і мастака
90 гадоў з дня нарадждэння Высоцкага Міхаіла Сцяпанавіча (1928 – 2013), вучонага ў галіне машынабудавання, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння (1943) Тычыны Міхася (Міхаіла Аляксандравіча), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка
13 100 гадоў з часу прыняцця (1918) дэкрэта СНК РСФСР аб стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама) пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР
14 105 гадоў з дня нараджэння Цвіркі Віталя Канстанцінавіча (1913 – 1993), беларускага жывапісца і педагога, народнага мастака Беларусі
15 Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
16 100 гадоў з дня нараджэння Пушкова Івана Васілевіча (1918 – 1986), беларускага жывапісца, заслужанага работніка культуры Беларусі
17 90 гадоў з дня нараджэння Дамашэвіча Уладзіміра Максімавіча (1928 – 2014), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
18 125 гадоў з дня нараджэння Гарэцкага Максіма Іванавіча (1893 – 1938), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, лексікографа, грамадскага дзеяча
115 гадоў з дня нараджэння Казлова Васіля Іванавіча (1903 – 1967), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
19 110 гадоў з дня нараджэння Шушкевіча Станіслава Пятровіча (1908 – 1991), беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі
22 115 гадоў з дня нараджэння Сеўчанкі Антона Нічыпаравіча (1903 – 1978), фізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957 – 1972), Героя Сацыялістычнай Працы
65 гадоў назад (1953) у Баранавічах адкрыты краязнаўчы музей
23 Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
140 гадоў з дня нараджэння Малевіча Казіміра Севярынавіча (1878 – 1935), беларускага мастака, выкладчыка народнай мастацкай школы ў Віцебску (1919 – 1922 гг.)
24 100 гадоў з дня нараджэння Сербіна Васіля Феадосьевіча (1918 – 2002), дырыжора, хормайстра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Расіі
26 100 гадоў з дня нараджэння Машэрава Пятра Міронавіча (1918 – 1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы
90 гадоў назад (1928) у Мінску створаны Камітэт абароны Беларускай сялянска-рабочай грамады (камітэт узначаліў Янка Купала)
27 120 гадоў з дня нараджэння Шчарбакова Васіля Карпавіча (1898 – 1938), беларускага гісторыка, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі

***

550 гадоў з часу выдання (1468) Судзебніка Казіміра Ягелончыка – аднаго з першых збораў юрыдычных норм і законаў Вялікага княства Літоўскага, кодэкса крымінальнага і працэсуальнага права (напісаны на беларускай мове)



2018 год

1 100 гадоў з часу выхаду (1918) першага нумара газеты “Дзянніца”, весніка Белнацкама, першай савецкай газеты на беларускай мове (выдавалася да лютага 1919 г.)
90 гадоў з дня нараджэння Асмалоўскай Зоі Васілеўны (1928 – 2012), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі
2 100 гадоў з дня нараджэння Бачылы Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) (1918 – 1983), беларускага паэта, драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Уладамірскага Барыса Уладзіміравіча (1923 – 1991), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
3 95 гадоў назад (1923) Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР выдаў пастанову аб перадачы БССР раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважаючым беларускім насельніцтвам
4 80 гадоў з дня нараджэння Трушко Леаніда Ігнатавіча (1938 – 2010), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
5 120 гадоў з дня нараджэння Шахрая Уладзіміра Мацвеевіча (1898 – 1979), беларускага і рускага опернага рэжысёра і спевака, заслужанага артыста Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Калашнікава Уладзіміра Аляксандравіча (1923 – 1994), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
6 95 гадоў з дня нараджэння Ляляўскага Анатоля Аляксандравіча (1923 – 1995), беларускага рэжысёра тэатра лялек, народнага артыста Беларусі
8 Дзень жанчын
100 гадоў з дня нараджэння Ткачова Міколы (Мікалая Гаўрылавіча) (1918 – 1979), беларускага пісьменніка
9 100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай народнай рэспублікі
11 115 гадоў з дня нараджэння Кляшторнага Тодара Тодаравіча (1903 – 1937), беларускага паэта
65 гадоў назад (1953) створана авіяцыйная рамонтная база № 407 у Мінску (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407”)
12 150 гадоў з дня нараджэння Лепяшынскага Панцеляймона Мікалаевіча (1868 – 1944), дзеяча рэвалюцыйнага руху, гісторыка, педагога, публіцыста
90 гадоў з дня нараджэння (1928) Хатылёвай Любові Уладзіміраўны, генетыка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
13-15 120 гадоў назад (1898) у Мінску адбыўся I з’езд РСДРП. Утварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі
14 95 гадоў назад (1923) у Мінску адкрыты Дом-музей І з’езда РСДРП
15 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
115 гадоў з дня нараджэння Арсенкі Арсена Дзянісавіча (1903 – 1945), беларускага і ўкраінскага спевака, народнага артыста Беларусі
55 гадоў назад (1963) створана Гродзенскае вытворчае прадзільна-нітачнае аб’яднанне
16 120 гадоў з дня нараджэння Шнэйдэрмана Марка Эмануілавіча (1898 – 1981), дырыжора, кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
17 120 гадоў з дня нараджэння Харыка Ізі (Ісака Давыдавіча) (1898 – 1937), беларускага паэта
85 гадоў з дня нараджэння Смялкоўскага Леаніда Аляксандравіча (1933 – 1995), беларускага дамрыста, дырыжора, кампазітара, заслужанага артыста Беларусі
18 115 гадоў з дня нараджэння Мальковай Веры Міхайлаўны (1903 – 1964), беларускай спявачкі, народнай артысткі Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Пранузы Паўлюка (Паўла Кузьміча) (1918 – 2007), беларускага паэта
75 гадоў з дня нараджэння (1943) Нікалаевай – Апіёк Тамары Іванаўны, беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі
22 75 гадоў назад (1943) была знішчана беларуская вёска Хатынь Лагойскага раёна разам з яе жыхарамі
50 гадоў назад (1968) адкрыты Брэсцкі тэатр лялек
24 110 гадоў з дня нараджэння Глебава Аляксея Канстанцінавіча (1908 – 1968), беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі
26 85 гадоў з дня нараджэння (1933) Клубовіча Уладзіміра Уладзіміравіча, вучонага ў галіне тэхналогіі апрацоўкі металаў, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
27 125 гадоў з дня нараджэння Грубіна Натана Барысавіча (1893 – 1945), беларускага дырыжора, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
60 гадоў назад (1958) уступіў у дзеянне Полацкі завод шкловалакна
28 135 гадоў з дня нараджэння Керзіна Міхаіла Аркадзевіча (1883 – 1979), беларускага скульптара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
60 гадоў з часу выхаду (1958) пастановы Савета Міністраў БССР аб заснаванні Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
60 гадоў назад (1958) у Мінску заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут рыбнай гаспадаркі (з 1978 г. Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут рыбнай гаспадаркі, з 1992 г. дзяржаўнае прадпрыемства “БелНДІрыбпраект”, з 2002 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут рыбнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, з 2007 г. рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут рыбнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі”)
30 125 гадоў з дня нараджэння Гітгарца Ільі Аляксандравіча (1893 – 1966), беларускага дырыжора, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
45 гадоў назад (1973) адкрыты краязнўчы музей у гарадскім пасёлку Узда
31 95 гадоў з дня нараджэння Генералава Анатоля Міхайлавіча (1923 – 2007), беларускага спевака, народнага артыста Беларусі



2018 год

1 Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)
2 Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
115 гадоў з дня нараджэння Акуліча Уладзіміра Лявонцьевіча (1903 – 1972), беларускага кінааператара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
3 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Рагаўцова Уладзіміра Мітрафанавіча, беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
5 225 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Канстанціна (1793 – 1869), палітычнага дзеяча, мецэната, аднаго з першых беларускіх фалькларыстаў
125 гадоў з дня нараджэння Годнева Ціхана Мікалаевіча (1893 – 1982), фізіёлага раслін, біяхіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння (1943) Дуксы Мар’яна Мікалаевіча, беларускага паэта
6 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Зданевіча Міхаіла Аляксандравіча, беларускага спевака, педагога, заслужанага артыста Беларусі
7 95 гадоў назад (1923) створана Дзяржаўная планавая камісія (Дзяржплан) БССР
8 Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)
115 гадоў з дня нараджэння Скібнеўскага Аляксандра Браніслававіча (1903 – 1978), беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
10 80 гадоў з часу выхаду (1938) першага нумара газеты “Знамя юности” (да 1956 г. называлася “Сталинская молодежь”)
12 165 гадоў з дня нараджэння Пташыцкага Станіслава Людвіка (Станіслава Львовіча) (1853 – 1933), гісторыка, архівіста, даследчыка помнікаў старажытнай пісьменнасці Беларусі, Літвы і Польшчы
16 90 гадоў з часу ўстанаўлення (1928) ганаровага звання “Заслужаны артыст Беларускай ССР”. Пастанова СНК БССР аб прысваенні Е.А.Міровічу – першаму ў БССР – ганаровага звання “Заслужаны артыст БССР”
17 100 гадоў з дня нараджэня Ліўшыца Мордуха Насонавіча (1918 – 1997), беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі
18 180 гадоў з дня нараджэння Дыбоўскага Уладзіслава Іванавіча (1838 – 1910), беларускага заолага, батаніка, палеантолага, мінеролага, фалькларыста
120 гадоў з дня нараджэння Крыніцы Антука (сапр. Ждановіч Антон Паўлавіч) (1898 – 1937), беларускага акцёра
115 гадоў з дня нараджэння Галавача Платона Раманавіча (1903 – 1937), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча
75 гадоў з дня нараджэння (1943) Румянцавай Любові Рыгораўны, беларускай актрысы тэатра і кіно, заслужанай артысткі Беларусі
19 125 гадоў з дня нараджэння Гарбацэвіча Васіля Савіча (1893 – 1985), беларускага драматурга, заслужанага настаўніка Беларусі
21 100 гадоў з дня нараджэння Лівенцава Віктара Ільіча (1918 – 2009), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза
23 225 гадоў з часу ўтварэння (1793) Мінскай губерні (існавала да 1921 г.)
100 гадоў з дня нараджэння Паслядовіч Аляксандры Ануфрыеўны (1918 – 1988), беларускага графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
75 гадоў назад (1943) ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб арганізацыі пры ЦК КП(б)Б школы па падрыхтоўцы партыйных і партызанскіх кіруючых кадраў і зацвердзіў кантынгент слухачоў
26 155 гадоў з дня нараджэння Арлоўскага Яўстафія Філарэтавіча (1863 – 1913), беларускага гісторыка, краязнаўца і педагога
28 105 гадоў з дня нараджэння Сцяпанава Барыса Іванавіча (1913 – 1987), фізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння (1928) Шымко Тамары Іванаўны, беларускай спявачкі, народнай артысткі Беларусі

***

40 гадоў назад (1978) уступіў у эксплуатацыю Мінскі завод шампанскіх він (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі завод пеністых він”)


2018 год

1 Свята працы
95 гадоў з дня нараджэння Яравога Якава Паўлавіча (1923 – 1998), беларускага харавога дырыжора, заслужанага артыста Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння Крыгі Алеся (сапр. Асіпенка Аляксандр Аляксандравіч) (1943 – 2009), беларускага пісьменніка
70 гадоў з часу ўступлення (1948) у лік дзеючых у Магілёве адноўленай фабрыкі штучнага шоўку (з 1962 г. Магілёўскі завод штучнага валакна, з 1975 г. у Магілёўскім вытворчым аб’яднанні “Хімвалакно”)
40 гадоў назад (1978) адкрыты Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (на базе Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута)
2 125 гадоў з дня нараджэння Бяссмертнага Аркадзя Львовіча (1893 – 1955), беларускага скрыпача, дырыжора, педагога, заслужанага артыста Беларусі
3 100 гадоў з дня нараджэння Папова Георгія Лявонцьевіча (1918 – 1995), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
5 100 гадоў з дня нараджэння Міхайлава Фёдара Мікалаевіча (1918 – 1973), беларускага акцёра, дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
6 85 гадоў з дня нараджэння Свіркі Юрася (Юрыя Мікалаевіча) (1933 – 2010), беларускага паэта і перакладчыка
8 135 гадоў з дня нараджэння Некрашэвіча Сцяпана Міхайлавіча (1883 – 1937), беларускага мовазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння (1933) Давыдзенка Ніны Сцяпанаўны, беларускай артысткі балета, народнай артысткі Беларусі
9 Дзень Перамогі
105 гадоў з дня нараджэння Івашына Васіля Уладзіміравіча (1913 – 2009), беларускага літаратуразнаўца, педагога, акадэміка Акадэміі педагагічных навук СССР
65 гадоў з часу выхаду (1953) першага нумару часопіса “Маладосць”
10 135 гадоў з дня нараджэння Маўра Янкі (сапр. Фёдараў Іван Міхайлавіч) (1883 – 1971), беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
115 гадоў з дня нараджэння Моіна Марка Міхайлавіча (1903 – 1969), акцёра, рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі
13 Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
85 гадоў з дня нараджэння Кішчанкі Аляксандра Міхайлавіча (1933 – 1997), беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі
14 110 гадоў з дня нараджэння Ватацы Ніны Барысаўны (1908 – 1997), бібліёграфа і літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
25 гадоў з часу стварэння (1993) Выканаўчага сакратарыята Садружнасці незалежных дзяржаў (створаны на базе Рабочай групы для арганізацыйна-тэхнічнай падрыхтоўкі і правядзення пасяджэнняў саветаў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў)
15 100 гадоў з дня нараджэння Пенчука Барыса Міхайлавіча (1918 – 2009), беларускага дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі
17 95 гадоў з дня нараджэння Дзятлава Яўгена Канстанцінавіча (1923 – 2003), заслужанага архітэктара Беларусі
18 80 гадоў з дня нараджэння (1938) Казінца Міхаіла Антонавіча, беларускага дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі
23 80 гадоў з дня нараджэння (1938) Мацвеева Аляксея Васілевіча, геолага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
25 85 гадоў з часу адкрыцця (1933) Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (з 1940 г. Вялікі, з 1964 г. акадэмічны, з 1994 г. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь, цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
80 гадоў з дня нараджэння (1938) Карызны Уладзіміра Іванавіча, беларускага паэта
75 гадоў з дня нараджэння Федзюковіча Міколы (Мікалая Мікалаевіча) (1943 – 1997), беларускага паэта, перакладчыка
27 50 гадоў з часу прыняцця (1968) пастановы Савета Міністраў БССР аб стварэнні Цэнтральнага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (з 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі)
31 70 гадоў з дня нараджэння (1948) Алексіевіч Святланы Аляксандраўны, беларускай пісьменніцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры

***

95 гадоў з часу адкрыцця (1923) у Мінску першай у Беларусі працоўнай ашчаднай касы

85 гадоў з часу выдання (1933) у Вільні культурна-грамадскага і літаратурнага часопіса “Беларускі летапіс” (выдаваўся да верасня 1939 г.)

65 гадоў назад (1953) заснавана Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны (з 1995 г. Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь)

55 гадоў з часу ўводу ў дзеянне (1963) першай чаргі Мінскага маторнага завода



2018 год

1 85 гадоў з дня заснавання (1933) Беларускага інстытута народнай гаспадаркі (з 1991 г. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт)
3 80 гадоў з дня нараджэння (1938) Бамбалава Мікалая Мікалаевіча, вучонага ў галіне біягеахіміі і экалогіі глебы, акадэміка Нацынальнай акадэміі навук Беларусі
4-6 25 гадоў назад (1993) у Маладзечне адбыўся першы рэспубліканскі фестываль беларускай песні і паэзіі
9 150 гадоў з дня нараджэння Вярыгі Уладзіслава (1868 – 1916), філосафа, этнографа, збіральніка беларускага фальклору
105 гадоў з дня нараджэння Міянсаравай Тамары Вартанаўны (1913 – 1990), беларускай піяністкі, заслужанай артысткі Беларусі
10 95 гадоў з часу заснавання (1923) механічнай абутковай фабрыкі імя Лекерта (з 1937 г. Віцебская абутковая фабрыка “Кастрычнік”, з 1938 г. Віцебская абутковая фабрыка “Чырвоны Кастрычнік”, з 1989 г. у складзе прадпрыемства “Белвест”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Чырвоны Кастрычнік”)
13 115 гадоў з дня нараджэння Шапко Эдуарда Пятровіча (1903 – 1977), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
15 95 гадоў з дня нараджэння Галушкінай Лідзіі Іванаўны (1923 – 2009), беларускай спявачкі, педагога, народнай артысткі Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1938) Лабанка Анатоля Георгіевіча, вучонага ў галіне мікрабіялогіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
19 90 гадоў з дня нараджэння Ганчарэнкі Васіля Дзям’янавіча (1928 – 1983), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі
20 90 гадоў з дня нараджэння Вашчанкі Гаўрылы Харытонавіча (1928 – 2014), беларускага манументаліста, жывапісца, народнага мастака Беларусі
70 гадоў з часу адкрыцця (1948) у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы
22 135 гадоў з дня нараджэння Цвікевіча Аляксандра Іванавіча (1883 – 1937), беларускага палітычнага дзеяча, гісторыка, філосафа, публіцыста
25 40 гадоў з дня ўручэння (1978) гораду-герою Мінску ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”
26 80 гадоў назад (1938) адбыліся першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР
27 95 гадоў з дня нараджэння Вярсоцкага Віктара Іванавіча (1923 – 2004), беларускага жывапісца, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы
29 105 гадоў з дня нараджэння Рудзіка Пятра Сафронавіча (1913 – 2005), заслужанага архітэктара Беларусі


Далей >>