Напярэдадні Дня беларускага пісьменства Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў і TUT.BY прадставілі новы выпуск суместнага праекта «Як гэта было»
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў і TUT.BY прадставілі выпуск суместнага праекта «Як гэта было. Кніжны кірмаш у Беларусі 55 гадоў таму».
У кароткім відэа ад Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў можна пабачыць кніжны кірмаш у Мінску восенню 1960 года, у парку Чалюскінцаў. Беларускамоўныя вокладкі, беларускія аўтары, кнігі з раманамі пра беларускую сталіцу.
Відэаматэрыялы падрыхтавала галоўны архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Алена Паляшчук.