4 кастрычніка 2016 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца XIV Архіўныя чытанні

Арганізацыйны камітэт па правядзенні
АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ
паведамляе, што Чатырнаццатыя чытанні,
прысвечаныя 125-годдзю Максіма Багдановіча, Аркадзя Смоліча і Івана Цвікевіча,
пройдуць у Мінску 4 кастрычніка 2016 г.

Плануюцца для абмеркавання 3 тэматычныя кірункі:
І. Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча.
ІІ.Жыццё і дзейнасць Аркадзя Смоліча і Івана Цвікевіча.
ІІІ. Новыя адкрыцці ў архіўнай навуцы: гісторыя, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 29 верасня 2016 г. па адрасе:
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва,
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь,
альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by
Даведкі па тэлефонах: 327-47-81; 327-11-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

ЗАЯЎКА
удзельніка ХІV АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ
4 кастрычніка 2016 г., г. Мінск

Прозвішча____________________________________________________

Імя__________________________________________________________

Імя па бацьку__________________________________________________

Пасада_______________________________________________________

Поўная назва ўстановы__________________________________________

_____________________________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне__________________________________

Паштовы адрас арганізацыі______________________________________

Кантактны тэлефон, факс, e-mail__________________________________

Тэма даклада_________________________________________________

_____________________________________________________________