6 кастрычніка 2015 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца ХІІІ Архіўныя чытанні, прысвечаныя 25-годдзю Беларускага таварыства архівістаў

Арганізацыйны камітэт па правядзенні
АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ
паведамляе, што Трынаццатыя чытанні,
прысвечаныя 25-годдзю Беларускага таварыства архівістаў,
пройдуць у Мінску 6 кастрычніка 2015 г.

Плануюцца для абмеркавання 2 тэматычныя кірункі:
І. Жыццё і дзейнасць беларускіх архівістаў.
ІІ. Новыя адкрыцці ў архіўнай навуцы: гісторыя, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 4 кастрычніка 2015 г. па адрасе:
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва,
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 2200030, Мінск, Рэспубліка Беларусь,
альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by
Даведкі па тэлефонах: 227-47-81; 227-11-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

ЗАЯЎКА

удзельніка ХІІI АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ

6 кастрычніка 2015 г., г. Мінск

Прозвішча____________________________________________________

Імя__________________________________________________________

Імя па бацьку__________________________________________________

Пасада_______________________________________________________

Поўная назва ўстановы__________________________________________

_____________________________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне__________________________________

Паштовы адрас арганізацыі______________________________________

Кантактны тэлефон, факс, e-mail__________________________________

Тэма даклада_________________________________________________

_____________________________________________________________