26 мая 2015 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудзецца навуковая канферэнцыя «XV Узвышаўскія чытанні»

26 мая 2015 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудзецца навуковая канферэнцыя «XV Узвышаўскія чытанні» , прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння паэтаў Уладзіміра Жылкі і Уладзіміра Дубоўкі .

Плануюцца для абмеркавання 3 тэматычныя накірункі:
1. Жыццё і творчасць Уладзіміра Жылкі;
2. Жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі;
3. Літаратурны працэс 1920 – 1930-х гг.: тэндэнцыі і набыткі.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем прозвішча, пасады і месца працы, навуковай ступені, паштовага адраса, кантактнага тэлефона і адраса электроннай пошты просім дасылаць да 20 мая 2015 г. па адрасе: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь. Альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by .

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Даведкі па тэлефонах: (017) 327-47-81; (017) 327-11-88.