6 кастрычніка 2014 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудзецца навуковая канферэнцыя XII “Архіўныя чытанні”

6 кастрычніка 2014 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудзецца навуковая канферэнцыя XII “Архіўныя чытанні”.

Плануюцца для абмеркавання 2 тэматычныя накірункі:

  • Беларуская літаратура, мастацтва, культура і Першая сусветная вайна.
  • Пошук і выяўленне крыніц па гісторыі беларускай літаратуры і культуры.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, пасады і месца працы, навуковай ступені, паштовага адраса, кантактнага тэлефона і адраса электроннай пошты просім даслаць да 30 верасня 2014 г. па адрасе: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Даведкі па тэлефонах: (017) 327-47-81, (017) 327-11-88.