5 кастрычніка 2012 г. у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адбудуцца Х архіўныя чытанні, прымеркаваныя да Дня архівіста

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае да ўдзелу ў Х архіўных чытаннях, прымеркаваных да Дня архівіста. Архіўныя чытанні прысвячаюцца 220-годдзю з дня нараджэння беларускага археографа, гісторыка, краязнаўца, мовазнаўца, святара Івана Іванавіча Грыгаровіча (1792–1852) і пройдуць ў Мінску 5 кастрычніка 2012 г.

Удзельнікам чытанняў прапануюцца наступныя тэматычныя кірункі:

1. Жыццё і навуковая дзейнасць І.І.Грыгаровіча
2. Крыніцы па гісторыі беларускай літаратуры і мастацтва ў архівах, музеях і бібліятэках

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады, месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 1 кастрычніка 2012 г. па адрасе:
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь, альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by
Даведкі па тэлефонах: 327 47 81; 327 11 88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.